Vitbichi

Кропка на карце

Паўночнымі варотамі Беларусі называюць гэта старажытна­е мястэчка на беразе аднайменна­га возера

- Алесь БЫНЬКОЎ. Фота аўтара.

Вандроўка да паўночных варот Беларусі — у Езярышча.

Крокі гісторыі

Упершыню Езярышча (Азярышча) згадваецца ў апошняй чвэрці ХІV ста годдзя як уладанне ўдавы вялікага кня зя Літоўскага Альгерда — Ульяны — на беразе аднайменна­га возера. Азяры шча і воласць згадваюцца і ў пазней шых дакументах. У XVI стагоддзі пасе лішчу нададзены статус мястэчка. На выспе возера, да якой можна дайсці, крыху замачыўшы ногі, за тры кіламет ры ад паселішча, месціцца старое гара дзішча, на якім захавалася частка вала былога замка. У Сярэднявеч­чы ён меў значныя ўмацаванні, разам з полацкім панаваў над усім краем і неаднойчы знішчаўся. У Лівонскую вайну ўмаца ванні былі разбураны маскоўскім вой скам і больш не аднаўляліс­я.

Мясцовыя насельнікі, праўда, сцвяр джаюць, што на возеры меліся яшчэ, прынамсі, два замкі, а многія з амаль дваццаці выспаў былі ў свой час засе леныя.

Захавалася ў краі багата паданняў ды ўспамінаў. Напрыклад, адна мясцо вая жыхарка прыгадала, як дзядуля распавядаў пра свой паход на гарадзі шча, дзе, як казалі, схаваны скарб. Пай шоў па амаль засыпаным праходзе, але раптам яму здалося, што пачуліся не чыя крокі: мабыць, даўно памерлага чарадзея. Дзядуля распавёў знаёмым пра свае прыгоды, і пэўны час пасля гэтага не адважваліс­я пасвіць на выс пе кароў.

Былая раённая сталіца

Вядома, што да рэвалюцыі ў мястэч ку функцыянав­ала пачатковая школа, а вось культурнае жыццё было наладжа на кепска, адсутнічал­а і бальніца. 1920 я гады надалі новы імпульс развіццю населенага пункта. Цікавы факт: да 1962 га Езярышча было цэнтрам раё на. Але ён да 1957 га называўся… Ме хаўскі (ад імя населенага пункта непа далёк). У тым жа годзе Езярышча ста ла гарадскім пасёлкам. Цяпер гэта тэ рыторыя ў складзе Гарадоцкаг­а раёна. Праз Езярышча ў пачатку ХХ стагоддзя прайшла чыгунка на Санкт Пецярбург. Зараз два разы на дзень курсіруе па

сажырскі цягнік Віцебск — Езярышча. Хто пажадае, можа скарыстацц­а аўто бусам Віцебск — Вялікія Лукі. Адразу за мястэчкам пачынаецца тэрыторыя Ра сійскай Федэрацыі. Гэты факт абумоў лівае цесныя сувязі з дзяржавай сусед кай. Хтосьці ездзіць на працу, хтосьці — на шопінг. Хаця з гандлем у пасёлку больш менш усё добра. На цэнтраль най плошчы мястэчка існуюць свае кропкі, да якіх па пятніцах дадаецца міні рынак. Сваю прадукцыю рэалізу юць «Мяскавіт» і «Ганна», прадпры емствы грамадскаг­а харчавання.

Горкі след вайны

Вялікая Айчынная закранула кожна га жыхара Езярышча. У сваім новым праекце «Абеліск ля дарогі» «Віцьбічы» ўжо падрабязна распавядал­і пра гісто рыю помніка на мемарыяльн­ых могіл ках у цэнтры пасёлка. Гэта танк Т 70, дзе ў брацкай магіле знайшоў вечны спачын і камандзір 139 й танкавай бры гады 1 га танкавага корпуса Сямён Хайдукоў.

Калі фашысты толькі акупіравал­і мяс тэчка, яны арганізава­лі ў месцы масава га пражывання яўрэйскага насельніцт ва гета. Людзі жылі ў цяжкіх умовах, па міралі ад голаду, холаду і хвароб. Неў забаве ўсе жыхары гета былі знішчаны. Як сведчылі відавочцы, некаторых ахвяр закопвалі яшчэ жывымі… Зараз на мес цы расстрэлу ўсталяваны мемарыяльн­ы знак з надпісамі на беларускай, яўрэй скай і англійскай мовах.

Тут ёсць таксама помнік на магіле забітых фашыстамі камсамольц­аў партызан.

У час Гарадоцкай аперацыі пад Езя рышчам знаходзіла­ся стаўка каманду ючага 1 м Прыбалтыйс­кім фронтам Івана Баграмяна. Гэты таленавіты пал каводзец аказаўся і вельмі чулым чала векам. Ён паставіў на забеспячэн­не на вакольных беспрытуль­ных дзяцей і фактычна заснаваў дзіцячы дом, які дзесяцігод­дзі гасцінна прымаў сірот. І пасля вайны маршал аказваў установе усебаковую падтрымку.

Беларускі «полюс холаду»

З 1926 года ў мястэчку функцыянуе метэастанц­ыя. Калі зазірнуў у гэту ціка вую ўстанову, мяне сустрэла тэхнік метэаролаг Наталля Дзярыбіна. Натал ля Сяргееўна працуе тут ужо 16 гадоў. Канешне, цяперашняя зіма нават на поўначы Беларусі была зусім не мароз най, часта даводзілас­я фіксаваць плю савыя тэмператур­ы. А вось некалькі сакавіцкіх дзён прынеслі марозы. На прыклад, уначы 24 сакавіка было мінус 9,5 градуса. Прыходзіцц­а толькі пры гадваць мінулыя зімы. Так, у студзені 2000 года маразы сягалі да 35 граду

саў, у сакавіку 1987 га — больш за 36. Самы ж вялікі холад быў зафіксаван­ы ў даваенным 1940 м — мінус 42 градусы.

Не старэюць душой старажылы

На пачатак года ў гарадскім пасёлку на 696 гаспадарак было 1312 жыхароў, у тым ліку 505 пенсіянера­ў.

Езярышча дало свету багата цікавых людзей, якія любяць сваё мястэчка і шмат пра яго ведаюць.

Напрыклад, былы старшыня суда Верхнядзві­нскага раёна заслужаны юрыст Беларусі Вячаслаў Якімаў пры свячае сваёй малой радзіме нават літа ратурныя творы. Нядаўна ён выдаў кнігу «Азярышча», дзе праследжва­е гісторыю мястэчка з сівой мінуўшчыны да нашых дзён, робіць экскурсы ў бе ларускую міфалогію. Прычым свае тво ры Вячаслаў Васільевіч піша на сакаві тай роднай мове, цудоўна ёй валодае. Ён упэўнены, што мы маем такую мінуў шчыну, якой трэба ганарыцца.

Знакавай асобай з'яўляецца Ніна Падмазава. На працягу доўгіх гадоў Ніна Ягораўна ўзначальва­ла школу інтэрнат для дзяцей з парушэнням­і зро ку. Гэта ўстанова пасля расфарміра вання Езярышчанс­кага раёна заняла будынак райвыканка­ма. І зараз на суст рэчы выпускніко­ў прыязджаюц­ь людзі нават з за межаў Беларусі. І сёння былы дырэктар не стаіць убаку ад гра мадскага жыцця і ўзначальва­е ветэран скую арганізацы­ю пасёлка.

Вольга Казлова працавала ў мясцо вым швейным цэху камбіната бытавога абслугоўва­ння. Вольга Арыянаўна ўра джэнка Магілёўшчы­ны, але лёс даўно ўжо звязаў яе з Езярышчам. 36 гадоў працавала на швейнай вытворчасц­і. Заказы да знанай майстрыхі ішлі з усіх куткоў. Быў цікавы выпадак, калі мясцо выя турысты прывезлі з Масквы нейкія набытыя вырабы. І якое ж было здзіўлен не, калі ім паказалі цэтлік з надпісам «БССР. Езярышча». Нягледзячы на па важаны ўзрост, Вольга Арыянаўна не любіць сядзець склаўшы рукі і нават у дзень майго прыезду скарыстала воль ную хвілінку і добрае надвор'е, каб па завіхацца ва ўласным агародзе.

У Езярышчы нарадзіўся і апеў яго ў сваіх творах знаны мастак Валерый Лябёдка. Пейзаж «Восеньскія разлівы. Рыбацкае Езярышча» чарговы раз на гадвае, што пасёлак размешчаны на адным з самых вялікіх на Віцебшчыне азёр. Сёння Валерый Канстанцін­авіч — дэкан факультэта жывапісу Маскоўска га сацыяльна педагагічн­ага інстытута.

І хай даруюць мне іншыя паважаныя мясцовыя жыхары — змясціць нават прозвішчы якіх не хопіць газетнай плошчы.

«Моладзевы прарыў»

Езярышча на працягу некалькіх гадоў было адной з нефармальн­ых сталіц бе ларускай рок музыкі. Тут з 1999 га пра водзіўся фестываль «Моладзевы пра рыў». Ініцыятара­мі маштабнага мера прыемства стала мясцовая моладзь, якую ўзначалілі работнікі Дома культу ры на чале з яго мастацкім кіраўніком, а пасля і дырэктарам Сяргеем Кірэе вым. Гэты няўрымслів­ы чалавек у свой час з наваполацк­ім гуртом «Колеры» аб'ехаў не толькі неабсяжныя абшары былога Саюза, але і два тыдні выступаў на Кубе. Ён здолеў узняць культурнае жыццё рэгіёна да вельмі якаснага ўзроў ню. На фестываль прыязджалі выканаў цы не толькі з усёй вобласці, але нават з Мінска і Падмаскоўя. Самы вялікі дэсант рок гуртоў традыцыйна высаджваўс­я з Віцебска, дзе зараз пра падобную імпрэзу можна толькі марыць.

У чаканні адраджэння

Жыхары Езярышча цешацца пера ўтварэнням­і апошніх гадоў, калі га радскі пасёлак увайшоў у рэгіянальн­ую праграму па добраўпара­дкаванні. Так, капітальна адрамантав­аны жылыя шматпавярх­овыя дамы. Таксама пе раўтварылі­ся дзіцячыя ўстановы адука цыі. У пачатку гэтага навучальна­га года ў прысутнасц­і раённай і абласной ула ды ўрачыста адкрылі пасля рэканструк цыі мясцовую школу. А праз месяц — шматфункцы­янальны спартыўны комп лекс з пляцоўкай з штучным пакрыццём і прыладамі для заняткаў варкаўтам. Таксама мадэрнізав­аны і дзіцячы сад, праведзены рамонт Дома культуры і іншых аб'ектаў. Жыхары аднаго толькі жадаюць: каб былі даведзены да ладу тутэйшыя дарогі.

Людзі спадзяюцца, што пераўтва рэнне малой радзімы дасць імпульс для дзелавой актыўнасці, прывабіць патэн цыяльных інвестараў — і жыццё ў па сёлку палепшыцца. Гэта хвалюе жыха роў, відаць, больш за ўсё. Немалаваж на і тое, што па тым, як выглядаюць па межныя населеныя пункты, у гасцей складваецц­а першае ўражанне пра нашу краіну.

 ??  ??
 ??  ??
 ??  ??
 ??  ?? Наталля Дзярыбіна на «полюсе холаду».
Наталля Дзярыбіна на «полюсе холаду».
 ??  ?? Вольга Казлова ідзе па жыцці з аптымізмам.
Вольга Казлова ідзе па жыцці з аптымізмам.
 ??  ?? Ніна Падмазава ля былой школы:інтэрната.
Ніна Падмазава ля былой школы:інтэрната.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus