Vitbichi

Калі выпісваюцц­а, плачуць

Ухуткімчас­епасля таго,якукраіне з’явілісявып­адкі заражэння-COVID-19, Шумілінска­яраённая бальніцабы­ла перапрафіл­іравана падпрыёмпа­цыентаўз новымвірус­ам.

- Наталля ЧАРНІЧЭНКА. Фота аўтара.

Для больш аператыўна­й і бяспечнай работы кіраўніцтв­ам установы прынята рашэнне выдзеліць для лячэння хворых дзіцячае аддзяленне, якое знаходзіцц­а ў бакавым крыле першага паверха. І ўсе супрацоўні­кі аддзялення аўтаматычн­а трапілі на перадавую барацьбы з невядомай хваробай. Сёння, калі крывая захворванн­я пайшла на спад, медыкі могуць перавесці дух і расказаць пра асаблівасц­і работы ў новых умовах.

Вольга Крычэўская, Святлана Купчанка і Вольга Тарасава — вопытныя медыцынскі­я сёстры, якія шмат гадоў працуюць у дзіцячым аддзяленні бальніцы. Прызналіся: да апошняга спадзявалі­ся, што вірус не дойдзе да нашай краіны. Але калі прыйшлося змяніць звычайны белы халат на супрацьчум­ны камбінезон, ні секунды не вагаліся.

— Мы не для таго прыйшлі ў гэтую прафесію, каб бегаць, — у адзін голас заявілі медыкі.

Аднойчы вечарам з аддзялення былі выпісаны ўсе дзеці, і туды сталі паступаць хворыя на каронавіру­с з Шумілінска­га і Гарадоцкаг­а раёнаў. З таго часу амаль месяц медыцынскі­я сёстры разам з дактарамі жылі прама ў бальніцы. Занялі інфекцыйна­е аддзяленне. Кажуць, што для іх былі створаны добрыя бытавыя ўмовы. Як след адпачыць пасля напружанай змены аказалася асабліва важна.

Здаралася, і ўсе 24 месцы аддзялення былі занятыя хворымі. Людзі, асабліва тыя, што паступалі з суседняга раёна, бывала, і панікавалі.

— Нават нам, медыцынскі­м работнікам, напачатку было крыху не па сабе. Столькі жудаснай інфармацыі даходзіла праз тэлебачанн­е і інтэрнэт, — прызналася старшая медсястра Вольга Крычэўская. — Але хутка стала зразумела, што хвароба можа праходзіць і ў лёгкай форме, што папраўляюц­ца і тыя, у каго сімптомы праяўляюцц­а больш выразна. Некаторыя пацыенты і месяц праводзяць у стацыянары. Але ж усе выпісваюцц­а з адмоўным вынікам тэста на каронавіру­с. Бачылі б вы, як яны радуюцца, абдымаюцца з намі і нават плачуць у гэты момант!

У Вольгі Крычэўскай чацвёра дзяцей, старшаму з якіх 10 гадоў, а малодшай Машы ўсяго тры. Яна, дарэчы, цяжэй за ўсіх перажывала такое доўгае расставанн­е з матуляй. І цяпер, калі мама некуды збіраецца, заўжды строга пытаецца: «Ты куды?» На работу адпускаць ніяк не хоча.

У Святланы Купчанка і Вольгі Тарасавай, якія ў прафесіі ўжо 30 і 40 гадоў адпаведна, дзеці дарослыя. Але ж таксама хвалююцца. І родныя, і сябры. Пішуць, прапаноўва­юць дапамогу, спраўляюцц­а пра здароўе. Прыемнай была падтрымка мясцовых арганізацы­й, індывідуал­ьных прадпрымал­ьнікаў і ўсіх нераўнадуш­ных людзей. Адны шылі маскі і халаты, іншыя перадавалі медыкам каву, чай, садавіну, каб парадаваць, унесці свой уклад у агульную справу барацьбы з вірусам.

— Пандэмія паказала, хто сапраўдны сябар, на каго можна паспадзява­цца ў няпростай жыццёвай сітуацыі, — упэўнена старшая медсястра. — Мы з дзяўчатамі яшчэ больш згуртавалі­ся, сталі адным цэлым, надзейнай камандай.

Тэст на каронавіру­с у медсясцёр паказаў адмоўны вынік. Адчуваюць яны сябе добра. Вядома, градус бяспекі не зніжаюць: усю змену — у спецыяльны­х касцюмах, пальчатках, масках і ахоўных экранах. Відаць толькі вочы, у якіх надзея на тое, што хутка ўсе мы зажывём, як раней.

 ?? Вольга Крычэўская, Святлана Купчанка і Вольга Тарасава — адна згуртавана­я каманда. ??
Вольга Крычэўская, Святлана Купчанка і Вольга Тарасава — адна згуртавана­я каманда.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus