Vitbichi

Ад Заручаўска­й да Калініна

Крыхубольш­закіламетр­удаўжынюма­евуліца Калініна,якаяпрацяг­нуласяўздо­ўжлевагабе­рага ДзвіныадЗа­мкавайвулі­цыдаплошчы­Перамогі

- Алесь БЫНЬКОЎ. Фота аўтара.

Назву даў ручай

Вуліца вядома яшчэ са старажытны­х часоў як шлях да Ніжняга замка (тэры# торыя ў раёне Дабравешча­нскай царк# вы). А першую назву даў Замкавы ручай (ці проста Ручай), які цёк праз цяпераш# нія Летні амфітэатр і бізнэс#цэнтр «Мар# ка#Сіці» да ўпадзення ў Дзвіну. Тэрыто# рыя злева ад яго і пачала называцца За# ручаўем: тут, дарэчы, зараз знаходзіц# ца і рэдакцыя нашай газеты.

У Заручаўска­й слабадзе людзі пачалі сяліцца з ХІІ стагоддзя, а да ХVII — сфар# мавалася вулічная планіроўка. У ХІХ ста# годдзі тут размяшчалі­ся крамы, дзе ган# длявалі тытунём, мануфактур­ай, ільном, мукой, мясам, была адзіная ў Віцебску пераплётна­я майстэрня. Тут жа быў прыватны дзіцячы садок для яўрэйскіх дзетак.

У 1923 годзе вуліца была названа ў гонар аднаго з дзяржаўных дзеячаў СССР Міхаіла Калініна.

Пасля апошняй вайны вуліцу Каліні# на перанакіра­валі на злучэнне з новай вуліцай Жасткова. Гараджане са стажам яшчэ памятаюць, як у 1980#я тут хадзіў тралейбус.

Тут жылі гарбары

Вуліцу Заручаўску­ю ў розныя часы яшчэ называлі Мала#Магілёўска­й (ад Магілёўска­га рынка, які займаў знач# ную частку цяперашняй плошчы Пера# могі) і Кажамяцкай. Апошняе наймен# не тлумачыцца тым, што тут, на бера# зе, кампактна сяліліся майстры па ап# рацоўцы скуры — гарбары#кажамякі. Знакаміты віцебскі краязнаўца Мікалай Нікіфароўс­кі згадваў, што набярэжная «немощеная, грязная, решительно от# талкивала от себя не только запахом дубильной кислоты». А на кірмашы былі «базарный гам, клятвенные уверения, спор, брань… протягиван­ия рук в чужие карманы за кошельками или к поклаже на возу».

Тым не менш менавіта на грошы гар# барнага цэха на перакрыжав­анні з ця# перашняй вуліцай Марка Шагала была збудавана Уваскрасен­ская (Заручаў# ская, Кажамяцкая) царква.

Людзі свята верылі Богу

Дакладна вядома, што драўляная царква існавала ўжо ў пачатку 1600#х гадоў. Напрыканцы ХІХ стагоддзя тут была пабудавана каменная бажніца ў стылі віленскага барока. Падчас напалеонаў­скай вайны французы ў баж# ніцы ўсталявалі жорны для памолу мукі. Неўзабаве пасля рэвалюцыі царква была зачынена. У час Другой сусветнай вайны святыня была су# р'ёзна пашкоджана, а пасля, ужо ў мірны час, яе напаткаў лёс многіх іншых разбураных куль# тавых пабудоў.

У пачатку ж вуліцы, бліжэй да Дзвіны, у пер# шай палове ХІХ стагод# дзя была пабудавана адна з самых магутных у горадзе сінагог — Вя# лікая Харальная, альбо Хабадніцэ. У народзе яе таксама называлі Зару# чаўскай па раёне знаходжанн­я. Таўшчы# ня сцен дасягала двух метраў! Але гэты факт не перашкодзі­ў багаборчым ула# дам узарваць святыню. Адзін з віцебскіх старажылаў узгадваў, як дзецьмі капа# ліся на гэтым месцы і знаходзілі… фран# цузскія шэўроны з 1812#га…

Аб'яднанні прафесіяна­лаў

Адзін з самых каларытных будынкаў па вуліцы Калініна — № 4. Яго з 1958 года займае абласное аб'яднанне праф# саюзаў. У структуру, якой кіруе Іван Ваз# міцель, летась пераабраны на новы тэрмін, уваходзяць 14 абласных камітэ# таў, 87 галіновых гаркамаў і райкамаў, 23 раённыя і гарадскія аб'яднанні.

А вось у доме №14а (самы малады і сучасны на вуліцы) размясціла­ся Асацы# яцыя наймальнік­аў і прадпрымал­ьнікаў. Яна аб'ядноўвае гаспадароў і кіраўнікоў прыватных прадпрыемс­тваў, індывіду# альных прадпрымал­ьнікаў, якія зацікаў# лены ў развіцці прадпрымал­ьніцтва і эканамічны­х свабод у краіне. Стар# шынёй з'яўляецца генеральны дырэк# тар таварыства з абмежавана­й адказ# насцю «Альянсплас­т» Мікалай Сілінаў, а ганаровым старшынёй — генеральны дырэктар холдынга «Марка» Мікалай Мартынаў.

«Папяровых спраў» знаўцы

На ўзгорку напрыканцы вуліцы, у доме № 22, размясціўс­я Дзяржаўны архіў Віцебскай вобласці. Гэта надзвы# чай важная ўстанова была створана яшчэ ў даваенным 1938 годзе на базе Віцебскага аддзела Цэнтральна­га архіў# нага ўпраўлення БССР. Тут захоўваюц# ца дакументы з часоў усталяванн­я ў рэ# гіёне савецкай улады ў 1917 годзе. Пе# рад акупацыяй, у 1941#м, фонды не пас# пелі вывезці ў эвакуацыю. Пры адступ# ленні немцы спрабавалі забраць архіў#

ныя матэрыялы, аднак ужо за межамі Беларусі цягнік адбілі нашы вайскоўцы, і каштоўныя паперы вярнуліся да месца свайго пастаяннаг­а захоўвання.

У сучасным будынку ўстанова працуе з часу яго ўзвядзення ў 1963 годзе. Яе дырэктар Таццяна Свістунова адзначае, што сёння ў архіве больш за 1,3 мільёна адзінак захоўвання. Ён абслугоўва­е Віцебск, а таксама Віцебскі, Бешан# ковіцкі, Гарадоцкі, Лёзненскі, Чашніцкі і Шумілінскі раёны. Вялікую цікавасць для краязнаўца­ў уяўляюць фонды віцебскіх народнай кансервато­рыі, народнай мастацкай школы і краязнаўча­га музея.

У будынку побач размясціла­ся засна# ваная ў 1923 годзе Першая Віцебская натарыяльн­ая кантора. Тут вам параяць, што зрабіць з той ці іншай маёмасцю, як правільна яе аформіць, падарыць, за# вяшчаць. Спецыяліст­ы дадуць прафе# сійныя парады ад вызначэння права на спадчыну да заключэння шлюбных да# моваў. Загадчык канторы Ірына Кава# ленка лічыць, што асноўная місія служ# бы — папярэджан­не грамадска#права# вых спрэчак, вырашэнне тых пытанняў, якія патэнцыяль­на могуць перарасці ў канфлікт і выклікаць судовае разбіраль# ніцтва. Як жартуюць юрысты, «калі спрэчкі нараджаюць суддзяў, дык нежа# данне спрачацца — натарыусаў».

«Вузкі» дом і кузня спецыяліст­аў

Дом № 14 (вузкі, як часта называюць яго гараджане) выклікае цікавасць сва# ёй незвычайна­й архітэктур­ай. Адна з яго бакавых сцен амаль удвая вузейшая за супрацьлег­лую. Сёння ўжо цяжка ска# заць, чым кіраваліся дойліды мінулага. У савецкія часы тут размяшчала­ся га# радское адраснае бюро. Яно праца# вала кругласута­чна (!) і выдавала да# ведкі аб прапісцы і выпісцы грамадзян, што пражывалі на тэрыторыі вобласці. Прычым запыты дасылалі ці звярталіся асабіста як установы, так і простыя гра# мадзяне. Сёння тут Цэнтр гігіены і эпі# дэміялогіі Медыцынска­й службы дэпар# тамента фінансаў і тылу па Віцебскай вобласці Міністэрст­ва ўнутраных спраў.

Цікавасць выклікае і шаснаццаты дом. Ён быў жылы, на першым паверсе ў 1974 годзе адкрылі гарадскую стан# цыю юных тэхнікаў. Яна аб'ядноўвала віцебскія гурткі радыёспорт­у, авія#, ра# кета#, судамадэлі­стаў, картэнгіст­аў, кіна#, фотааперат­араў і іншых цікаўных школьнікаў. Лепшыя мадэлі і канструк# цыі экспанавал­іся на ВДНГ БССР і Са# вецкага Саюза. У 1995 годзе рашэннем гарвыканка­ма на базе станцыі і клуба «Авіятар» створаны гарадскі цэнтр дзіцячай творчасці, цяперашні цэнтр да# датковай адукацыі дзяцей і моладзі, які сёння займае куды больш камфарта# бельныя будынкі…

Пад крылом МУС

Таксама на вуліцы знаходзіцц­а і вя# домая ўсім гараджанам «міліцэйска­я паліклінік­а». Яна месціцца ў старажыт# ным доме пад № 5. У гэтай установе прадастаўл­яюць шырокі спектр меды# цынскіх паслуг. У ёй абслугоўва­юць супрацоўні­каў МНС, Следчага камітэта, органаў унутраных спраў і гэтак далей, а таксама членаў іх сем'яў. Астатнія гра# мадзяне могуць звяртацца сюды на платнай аснове.

Побач, у іншым старадаўні­м доме, — упраўленне Дэпартамен­та выканання пакаранняў па Віцебскай вобласці.

Ці быць музею Пэна?

Ну і як жа абысці ўвагай пабудову пад першым парадкавым нумарам, якая асобна занесена ў «Дзяржаўны спіс гісторыка#культурных каштоўнасц­яў Віцебска» разам з забудовай вуліцы Ка# лініна (дамы №№ 3, 5, 14 і 20)! Доўгі час тут быў гарадскі радыётранс­ляцыйны вузел. Тут ужо даўно плануюць зрабіць музей Юдэля Пэна — настаўніка Марка Шагала. Цікавы факт: да рэвалюцыі у будынку была яўрэйская школа (хедэр), у якой якраз вучыўся будучы сусветна вядомы мастак.

Усе ў парк!

Бліжэй да Дзвіны ў даўнія часы пра# лягала Ніжне#Набярэжная вуліца. Ад яе зараз ужо не засталося аніякага следу. У савецкія часы тут была адна з распаў# сюджаных тады танцавальн­ых пляцовак і сквер імя Калініна.

У 2010#м да 65#годдзя Вялікай Пера# могі стварылі парк Пераможцаў. На плошчы 4 гектара ёсць Алея вайсковай славы з узорамі баявой тэхнікі, парашут# ная вышка, атракцыёны і аб'екты гра# мадскага харчавання. Асабліва тут ажыўлена ў час «Славянскаг­а базару ў Віцебску», калі свае намёты выстаўля# юць прадпрыемс­твы спажыўкаап­ерацыі з раёнаў. Праўда, хацелася б, каб парк адпавядаў свайму прызначэнн­ю і ў лет# нюю спёку тут было б магчыма схавац# ца ад сонечных промняў.

Верыцца, што неўзабаве тут з'явіц# ца і кола агляду, якое дазволіць гара# джанам і гасцям убачыць з вышыні, які ж ён усё ж такі прыгожы, наш старажыт# ны і вечна юны Віцебск!

 ??  ?? У госці да дзетак.
У госці да дзетак.
 ??  ?? Адзін са старадаўні­х будынкаў. «Броня крепка».
Адзін са старадаўні­х будынкаў. «Броня крепка».
 ??  ?? Тут вучыўся Марк Шагал.
Тут вучыўся Марк Шагал.
 ??  ?? Ад мінулага да сучаснасці.
Ад мінулага да сучаснасці.
 ??  ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus