Vitbichi

Ператвараю­чы будні ў свята

- Татьяна СОЛОВЬЕВА. Таццяна САЛАЎЁВА. Фота з архіва тэатра.

Практычна ўсе асноўныя ўстановы культуры нашага горада сканцэтрав­аны на тэрыторыі Кастрычніц­кага раёна. Нацыянальн­ы акадэміч ны драматычны тэатр імя Якуба Коласа, Віцеб ская абласная філармонія, Цэнтр культуры «Віцебск», Віцебскі абласны краязнаўчы музей і яго філіялы, Віцебская гарадская цэнтраль ная бібліятэчн­ая сістэма, кінатэатры «Дом кино» і «Мир» — усе яны робяць жыццё віцяб чан цікавым і прыцягваюц­ь гасцей горада.

Значны ўклад у развіц) цё нацыянальн­ага тэатральна­га мастац) тва і захаванне культурных традыцый уносіць Беларускі тэатр «Лялька», які сёлета ад) значыў свае 35)годдзе. Тэатр, які размешчаны ў старадаўні­м будынку на беразе Віцьбы, дзе больш за тысячу год таму з першага паселішча нараджаў) ся горад, мае званне «Заслу) жаны калектыў Рэспублікі Бе) ларусь». У рэпертуары тэатра дзе) сяткі спектакляў. У арсенале акцёраў лялькі ўсіх вядомых тыпаў і канструкцы­й — роста) выя, пальчаткав­ыя, планшэт) ныя, марыянеткі, над якімі пра) цуюць майстры, здольныя стварыць невядомы дагэтуль механізм, пашыць сукенку для лялечнай Прынцэсы ці Папя) лушкі. У складзе трупы — вядучыя майстры сцэны і таленавіта­я творчая моладзь, усе яны штодня сплятаюць узорыстую тканіну казкі, ператвараю­чы звычайны дзень у свята. Нязменна кіруе тэатрам за) служаны дзеяч мастацтваў Рэс) публікі Беларусь Віктар Клімчук, стараннямі якога з маленькай трупы, створанай ў 1985 годзе, вырасла сучасная «Лялька», так любімая віцябчанам­і і вядомая далёка за межамі Беларусі. У скарбонцы тэатра — шматлікія Гран)пры і ўзнагароды прэс) тыжных міжнародны­х фестыва) ляў. Акрамя паказаў на асноў) най сцэне, калектыў тэатра вя) дзе гастрольну­ю дзейнасць, прадстаўля­ў на фестывалі «Славянскі базар у Віцебску» праект «Лялечны квартал».

У гэтым годзе новы, 35)ты сезон Беларускаг­а тэатра «Лялька» пачнецца раней, чым звычайна — 15 жніўня — казкай «Мой вялікі маленькі дзядуля». У гэты ж дзень дарослыя гле) дачы ўбачаць спектакль «Зы) ход» — віртуальны перфор) манс на тэму жыцця і творчасці Марка Шагала.

 ??  ?? Прэм'ера спектакля ў пастаноўцы Міхася Клімчука
«Насарог і Жырафа» адбудзецца ўвосень.
Прэм'ера спектакля ў пастаноўцы Міхася Клімчука «Насарог і Жырафа» адбудзецца ўвосень.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus