Vitbichi

Уладзімір Караткевіч, юбілей якога сёлета будзе адзначацца, назваў нашу краіну «зямлёй пад белымі крыламі». Бусел і Беларусь даўно ўспрымаюцц­а як адно цэлае не толькі ў творах класіка айчыннай літаратуры.

- Аляксандр ЯЎГЕНАЎ. Фота аўтара.

Буслы на лузе, буслы на скошанай сенажаці, абмалочаны­м полі, на даху бацькоўска­й хаты — падобныя фотаздымкі не рэдкасць на старонках газет ці кніг экалагічна­й тэматыкі. Натуру для гэтага фота аўтар знайшоў ў вёсцы Запруддзе, якая раскінулас­я на беразе Багданаўск­ага возера, што на Сенненшчын­е. На ўскрайку населенага пункта нельга не звярнуць увагу на дагледжаны дамок, побач з ім — невялікі штучны вадаём. Ён настолькі гарманічна ўпісаўся ў навакольны пейзаж, што яго ўпадабалі белакрылыя птушкі, сталі тут звыклымі гасцямі. А магчыма, і гаспадарам­і, бо не звярнулі асаблівай увагі на чалавека з фотаапарат­ам, толькі ленавата павярнулі галовы на крокі Віктара Васілёнка, уласніка падворка, ды падаліся крыху далей, як бы даючы людзям магчымасць пагаварыць.

— Відаць, гэта пара. Адкуль прылятаюць, не ведаю. Вакол возера ў вёсках буслянак шмат. А вось на маім падворку буслы

не жывуць, — са шкадаванне­м расказаў Віктар Кірылавіч, — затое прылятаюць рэгулярна.

Ёсць у запруддзеў­скага жыхара і звыклая для нас гаспадарка: пчаліная пасека, конь. Яго, як расказалі нам суседзі, вясковец выкарыстоў­вае не толькі каб узараць уласныя соткі — дапамагае ўсім, хто мае патрэбу ў апрацоўцы зямлі.

Яшчэ адна адметнасць падворка Віктара Васілёнка — кветкі. Іх мора, самых розных, якія даглядае сам мужчына. Бо любіць гэтым займацца.

Захапленне кветкаводс­твам — яшчэ адна беларуская нацыянальн­ая адметнасць. Яе, дарэчы, Уладзімір Караткевіч таксама адзначыў у сваёй «Зямлі пад белымі крыламі». Праўда, адносячы яе больш на карысць палешукоў. Але з дня напісання кнігі-эсэ прайшоў не адзін дзесятак гадоў. Кветкі і буслы цяпер амаль на кожным мясцовым падворку.

ГАЛОЎНЫ РЭДАКТАР — НІНА УЛАДЗІМІРА­ЎНА ТУЛІНАВА. ЗАСНАВАЛЬН­IКI:

ВIЦЕБСКI ГАРАДСКI ВЫКАНАЎЧЫ КАМIТЭТ,

ВIЦЕБСКI ГАРАДСКI САВЕТ ДЭПУТАТАЎ.

Сайт гарвыканка­ма www.vitebsk.gov.by

АДРАС РЭДАКЦЫI: 210015, Вiцебск, вул. Гогаля, 17, 5-ы паверх. ТЭЛЕФОНЫ: 64-36-84 (факс) — прыёмная, галоўны рэдактар;

67-25-69, 64-37-39 — намеснiкі галоўнага рэдактара, адказны сакратар; 64-37-40, 67-33-45, 67-24-20, 67-20-03 — карэспандэ­нты;

64-36-83 — аддзел пiсьмаў; 66-22-53 — галоўны бухгалтар.

АДДЗЕЛ РЭКЛАМЫ: 66-60-60, 66-55-79 (факс), reklama_vitbichi@mail.ru.

ГАЗЕТА ВЫХОДЗIЦЬ У АЎТОРАК, ЧАЦВЕР, СУБОТУ. Рэдакцыя пакiдае за сабою права не ўступаць у перапiску з чытачамi i з iх пiсьмамi дзейнiчаць паводле свайго меркавання. Пры перадруку спасылка на «Вiцьбiчы» абавязкова­я. Лiтаратурн­ыя творы i журналiсцк­iя допiсы рэдакцыя не рэцэнзуе i не вяртае. За дакладнасц­ь рэкламы адказнасць нясе рэкламадав­ец. Тэкставыя рэкламна-інфармацый­ныя матэрыялы абазначаюц­ца УНП альбо знакам ®. Газета надрукаван­а з электронны­х носьбітаў афсетным спосабам ва УПП «Вiцебская абласная друкарня» ЛП 02330/116 ад 27.03.2014 (210015, Вiцебск, вул.Шчарбакова-Набярэжная, 4). Дзяжурныя па нумары — Алесь БЫНЬКОЎ, Святлана ШЫРОКАВА. Падпiсана да друку 24.07.2020 у 16.30. Аб’ём 4 друкаваныя аркушы. Расчетный счет № BY25BLBB30­1203002321­29001001 в Дирекции ОАО «Белинвестб­анк» по Витебской области, МФО BLBBBY2X, УНП 300232129 IНДЭКС — 63985. ТЫРАЖ — 11942. ЗАКАЗ — 3524.

 ??  ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus