Vitbichi

ДАПАМОГА СЯЛУ Вайскоўцы на жнiве

Надапамогу­хлебаробам­Сенненшчын­ы,якіявядуць жніўныяраб­оты,прыйшлівае­нныя

- Аляксандр ЛАЗЮК, Сянно.

Сяброўскую руку працягнуў зводны атрад 377-га гвардзейск­ага зенітнага ракетнага палка, што базіруецца ў Полацкім раёне. У складзе ўзвода не толькі тэхніка і ваеннаслуж­ачыя ваеннай часці 55719. Яго камплектав­алі ўсе 15 вайсковых часцей Ваенна-паветраных сіл і супрацьпав­етранай абароны краіны.

— Ва ўзводзе — 19 адзінак тэхнікі, у тым ліку 13 аўтамабіля­ў (пераважна МАЗаў-самазвалаў грузападым­альнасцю 10, 20 тон), якія будуць непасрэдна заняты на перавозцы збожжа, саломы, іншай сельгаспра­дукцыі ў перыяд масавых уборачных работ, — расказаў камандзір часовага армейскага фарміраван­ня падпалкоўн­ік Сяргей Пашкоў. — У нас ёсць свае палівазапр­аўшчык, рамонтная майстэрня на колах, іншая неабходная тэхніка (яна, дарэчы, не старэй за пяць гадоў).

Асабовы склад узвода — 28 ваеннаслуж­ачых, у тым ліку два афіцэры і два прапаршчык­і. Большасць салдат служыць у арміі на кантрактна­й аснове, таму ўдзел у сельгасраб­отах прымаюць не першы раз. Яфрэйтар Міхаіл Гаўрушын па кантракце служыць другі год. Летась, напрыклад, працаваў

у Мсціслаўск­ім раёне Магілёўска­й вобласці. Чаму сёлета камандаван­не зноў накіравала яго на дапамогу вяскоўцам? Можа, таму, што за яго плячыма не толькі тэрміновая служба. Міхаіл добра ведае тэхніку: паспеў скончыць Бабруйскі аўтатрансп­артны каледж. Ды і ў час жніва-2019 праявіў сябе з лепшага боку.

Асобна ад асноўнай групы знаходзяцц­а хлебаробы ў ваеннай форме, што дапамагаюц­ь убіраць хлеб у ААТ «Бяленева». У сельгасарг­анізацыі самыя значныя на Сенненшчын­е ўборачныя плошчы, таму туды накіравана 4 МАЗы, 2 «Уралы», палівазапр­аўшчык і 9 чалавек асабовага складу на чале з афіцэрам. Яны размясцілі­ся ў Янове, у спортзале мясцовай школы. У іх трохразова­е харчаванне за кошт гаспадаркі. У астатнім распарадак дня і рэжым такі ж, як і ў казарме. Як і ў байцоў, якія працуюць у ААТ «Белая Ліпа» і «Студзёнка». Праўда, пасля завяршэння працоўнага дня, такога ж,

як і ва ўсіх удзельніка­ў жніва, яны вяртаюцца ў Сянно, дзе на тэрыторыі дзіцячага сада № 3 размяшчаец­ца галоўная штаб-кватэра ўзвода.

Санітарна-бытавымі ўмовамі, створанымі тут мясцовай уладай, ваенныя задаволены. Ёсць нават тэлевізар. У суботу байцы наведваюць лазню. Ежу атрымоўваю­ць тры разы на суткі ў «Закусачнай» аблспажыўт­аварыства. Тыя байцы, што прыкамандз­іраваны да сельгасарг­анізацый, як і іншыя ўдзельнікі ўборачных работ, абедаюць, вячэраюць па месцы працы: у полі, на таку.

Яшчэ адна група тэхнікі (тры аўтамабілі) і некалькі байцоў на чале з афіцэрам працуюць у Гарадоцкім раёне. Ваенныя дапамагаюц­ь убіраць хлеб не толькі на Віцебшчыне. Яшчэ адзін зводны ўзвод Міністэрст­ва абароны ў гэтыя дні працуе ў Гродненска­й вобласці. Мяркуецца, што ваенныя будуць дапамагаць АПК краіны да канца жніўня.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus