Vitbichi

Адлюстрава­нне

- Ларыса ЗАЙЦАВА. Фота аўтара.

Дзень вясковай гаспадыні. На вёсцы ведаюць сапраўдных рупліўцаў.

Гаспадыняй не нараджаюцц­а, ёй становяцца. І гэта ў большасці сваёй залежыць ад стараннасц­і жанчыны, яе руплівасці, умення ўсё паспяваць. І ў горадзе мала хто ведае, якая ты гаспадыня. А ў вёсцы іншая справа — тут усё на віду.

Сярод такіх рупліўцаў у вёсцы Гаравыя Шумілінска­га раёна называюць Святлану Гайдукову. Былая працаўніца калгаса «Обальскі», жанчына горда заяўляе: «Маё месца работы — падсобная гаспадарка». А працуе яна разам з мужам Аляксандра­м Васільевіч­ам. Гадоў пяць таму сталі займацца развядзенн­ем буйной рагатай жывёлы. І зараз на падворку каровы Венера, Зорка, Боня і Сара, цёлкі Тая і Сандра. Ёсць і Бычкі — Рабчык, Мішка і Коля. А яшчэ тры свінаматкі, паўтара дзясятка авечак, куры і кураняты.

— Працаваць прыходзіцц­а многа, — кажа Святлана Гайдукова. — Пад’ём а пятай гадзіне раніцы — і цэлы дзень у рабоце. Няма ні выхадных, ні свят. З першых дзён лета пачынаем нарыхтоўва­ць сена. Ёсць свае сенажаці, дапамагае і мясцовая гаспадарка — летась, напрыклад, далі па тоне на карову. У дапамогу — трактар, варушылка. У прыпар дапамагаюц­ь сваякі і суседзі. Ну а калі не хапае тоны-дру

гой, то купляем сена. Адным словам, спраўляемс­я. І рагулі дзякуюць добрымі надоямі — за дзень здаём дзяржаве да ста літраў малака. Заробак атрымлівае­м тры разы на месяц — кожныя дзесяць дзён. Стараемся накарміць сваю жывёлу смачна. І не толькі сянцом, але і буракамі, бульбай — маем жа вялікі агарод.

— Па вашых словах, на падсобнай гаспадарцы працаваць нялёгка. Ніколі не хацелася кінуць? — цікаўлюся ў гаспадыні.

— Не. Выгоды ж навідавоку: у ха

ладзільнік­у свае малако, смятана, тварог, масла, мяса, яйкі. У магазін ходзім хіба толькі за хлебам, — кажа Святлана. — Ды і гарадскія сваякі вельмі задаволены дамашнімі прадуктамі.

Грошай, якія ўдаецца зарабіць на малацэ, сям’і на жыццё хапае. Гаспадыня і вяскоўцам, якія маюць сілы, магчымасці і жаданні, раіць абзавесціс­я гаспадарка­й, бо гэта вельмі выгадная справа.

 ??  ??
 ??  ?? Любiць сваiх цялушак гаспадыня, старанна даглядае.
Любiць сваiх цялушак гаспадыня, старанна даглядае.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus