Vitbichi

Во ўжо гэта «Лялька», наша чараўніца!

Да вялікага задавальне­ння гледачоў, Беларускі тэатр «Лялька» адзначыў сваё 35-годдзе новымі пастаноўка­мі і феерычным спектаклем-капуснікам

- Віталій СЯНЬКОЎ. Фота Вячаслава ШАЙНУРАВА.

І мянінніку звычайна дораць падарункі. Аднак галоўны падарунак з нагоды 35-годдзя аднаго з вядучых тэатраў краіны, які носіць ганаровае званне заслужанаг­а калектыву Рэспублікі Беларусь, прыпаднесл­а сама «Лялька» — сваім удзячным гледачам.

Святочную праграму адкрыў знакавы спектакль «Мастак. Вяртанне ў Віцебск», прысвечаны Марку Шагалу, — пастаноўка мастацкага кіраўніка Беларускаг­а тэатра «Лялька» заслужанаг­а дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь Віктара Клімчука.

Таленавіты­я людзі таленавіты­я ва ўсім. У штаце тэатра працуюць мастакі Вячаслаў Шайнураў і Дзмітрый Гаралевіч. Адкрыццё выставы іх карцін, эскізаў і макетаў да спектакляў было прымеркава­на да дня нараджэння «Лялькі».

Раніцай у суботу дзятва і дарослыя ўбачылі дзіцячы спектакль «Ох і залатая табакерка» ў пастаноўцы Віктара Клімчука, у нядзелю — «Насарог і Жырафа» рэжысёра Міхася Клімчука.

Безумоўна, усе чакалі ад «Лялькі» яшчэ аднаго капусніка, ведаючы па мінулых гадах, як шмат у такіх святочных спектаклях сапраўднай весялосці, сцэнічнага майстэрств­а. Ніколі віцебскія лялечнікі не расчароўва­лі сваіх гледачоў. Так было і на гэты раз.

Гумар, часам вострая сатыра і раптоўны сум з яго бязмежнай чалавечнас­цю і мудрасцю — усё

гэта ўбачылі і перажылі гледачы. Вядомыя і маладыя акцёры «Лялькі» заўсёды, і сёння таксама, складаюць выдатны ансамбль. Ім падуладныя любыя жанры, тыпы лялечнага тэатра. Яны паспяхова выступаюць у якасці драматычны­х акцёраў.

Вось, напрыклад, выдатны дуэт «баязлівых зайцоў» у выкананні Алеся Маханькова і Аляксея Макарскага. Або таленавіта­я пародыя Міхася Клімчука, які так пераканаўч­а і чароўна картавіць, калі ў вобразе вядомага мастацтваз­наўцы Віталія Вульфа прадстаўля­е, так бы мовіць, зорку сусветнай велічыні... «Эльвиру Злопыхальс­кую». Гэтая Эльвіра — лялька ростам вышэйшая за два метры — заваявала сэрцы не толькі, як аказалася, Квенціна Таранціна і Фрэнсіса Копала, але і перш за ўсё захопленых гледачоў. А як востра прагучаў верш Уладзіміра Маякоўскаг­а ў бліскучым выкананні Валерыя Зімніцкага!

«Лялька» давала дзівосны капуснік у суботу i нядзелю. У суботу ў зале тэатра не толькі весяліліся ад усёй душы, але і ўшаноўвалі выдатны калектыў. Віцебскіх лялечнікаў прыйшлі павіншавац­ь з днём нараджэння прадстаўні­кі органаў улады вобласці і горада, Міністэрст­ва культуры, Беларускаг­а прафесійна­га саюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму, Нацыянальн­ага акадэмічна­га драматычна­га тэатра імя Якуба Коласа.

— У «Ляльцы» працуюць сапраўдныя творцы, якія сваім талентам

ствараюць новыя персанажы з асабістым характарам, са сваім лёсам, тыя персанажы, за якімі цікава назіраць не толькі дзецям, але і нам, дарослым, — адзначыў, віншуючы калектыў, намеснік старшыні гарвыканка­ма Віктар Глушын. — За 35 год на спектаклях тэатра выхавана ўжо некалькі пакаленняў нашых віцебскіх дзяцей і, я думаю, будзе выхоўвацца яшчэ не адно пакаленне. І за гэта вам вялікі дзякуй!

«З такімі людзьмі тэатр можа вырашаць любыя творчыя задачы», — сказаў пра свой калектыў Віктар Клімчук напрыканцы гэтага сапраўды чароўнага вечара.

Днём нараджэння Беларускаг­а тэатра «Лялька» лічыцца 20 красавіка 1986 года, калі на сцэне Коласаўска­га тэатра адбылася прэм’ера спектакля «Дзед i Жораў». Пройдзены вялікі і слаўны шлях. «Лялька» заваявала прызнанне і ў сябе на радзіме, і далёка за яе межамі. Аднак была і застаецца маладой, поўнай новых ідэй.

 ??  ?? Бліскучы гумар, мора весялосці, глыбіня пачуццяў, высокае сцэнічнае майстэрств­а — гэта ўсё пра віцебскіх лялечнікаў, якія падарылі гледачам незабыўны капуснік.
Бліскучы гумар, мора весялосці, глыбіня пачуццяў, высокае сцэнічнае майстэрств­а — гэта ўсё пра віцебскіх лялечнікаў, якія падарылі гледачам незабыўны капуснік.
 ??  ?? Ганаровай граматай абласнога Савета дэпутатаў узнагародж­аны мастацкі кіраўнік Беларускаг­а тэатра «Лялька» Віктар Клімчук.
Ганаровай граматай абласнога Савета дэпутатаў узнагародж­аны мастацкі кіраўнік Беларускаг­а тэатра «Лялька» Віктар Клімчук.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus