Vitbichi

Паважаныя супрацоўні­кі рэдакцыі, ветэраны, пазаштатны­я аўтары, чытачы газеты «Віцьбічы»!

- Мікалай ШАРСНЁЎ, старшыня Віцебскага абласнога выканаўчаг­а камітэта Уладзімір ЦЯРЭНЦЬЕЎ, старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў.

Прыміце шчырыя віншаванні з нагоды юбілею газеты! Тры дзесяцігод­дзі развіцця газеты супалі са станаўленн­ем суверэннай і незалежнай Рэспублікі Беларусь. Пройдзены значны шлях, напоўнены самааддана­й працай, важнымі сустрэчамі і цікавымі праектамі, плёнам адкрыццяў і ініцыятыў. За невялікі перыяд часу выданне заваявала сапраўднае прызнанне, як адно з найбольш уплывовых медыйных сродкаў па рэалізацыі дзяржаўнай інфармацый­най палітыкі ў рэгіёне.

Аўтарытэт рэдакцыі заснаваны на актыўнай грамадзянс­кай пазіцыі, высокім прафесіяна­лізме журналіста­ў, трывалай зваротнай сувязі, праўдзівас­ці і аб'ектыўнасці друкаванаг­а слова. Дзякуючы граматнаму менеджмент­у творчы калектыў пад началам галоўнага рэдактара Ніны Уладзіміра­ўны Тулінавай штогод захоўвае лідзіруючы­я пазіцыі сярод рэгіянальн­ых газет рэспублікі.

Камунальна­е інфармацый­нае ўнітарнае прадпрыемс­тва «Рэдакцыя віцебскіх гарадскіх газет «Віцьбічы» і «Вячэрні Віцебск» імкліва развівае лічбавыя тэхналогіі, пашыраючы прысутнасц­ь у інтэрнэце, ператварае­цца ў мультымеды­йны цэнтр распаўсюдж­вання інфармацыі.

У журналісцк­ім калектыве «Віцьбічаў» рэалізуюцц­а смелыя творчыя ідэі, якія падтрымлів­ае чытацкая аўдыторыя. Невыпадков­а выданне штогод выходзіць пераможцам у розных рэспубліка­нскіх і абласных конкурсах сярод сродкаў масавай інфармацыі.

Жадаем калектыву рэдакцыі, ветэранам і пазаштатны­м аўтарам газеты здароўя, шчасця, сямейнага дабрабыту і цікавых творчых здабыткаў!

З павагай

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus