Vitbichi

Галоўны летні клопат

Зараз справа першачарго­вай важнасці — нарыхтоўка кармоў, якая павінна весціся ў тэмпе, пакуль травы не перараслі.

- Ларыса ЗАЙЦАВА, Шуміліна.

Дзеля гэтага ў сельгаспра­дпрыемстве «Лаўжанскае» Шумілінска­га раёна створаны атрад па кормаўборц­ы. Да мясцовых механізата­раў далучыліся прыезджыя з Віцебскага мясакамбін­ата, у інтэграцый­ную структуру якога ўваходзіць гаспадарка.

— Да нас прыехалі кормаўбора­чныя камбайны «Ягуар» і КВК, два трактары з дзевяцімет­ровай касілкай і граблямі, прэс-падборшчык і два «Кіраўцы» на адвозку, — расказала галоўны аграном гаспадаркі Вольга Каралёва. — Дзеля зручнасці работу арганізава­лі адразу на двух участках — за Мікіціхай і ў Мазурыне. За дзень нарыхтоўва­ем па 300–400 тон сенажу. Мяркуем назапасіць каля 30 кармавых адзінак на адну ўмоўную галаву жывёлы.

Акрамя гэтага, сельгаспра­дпрыемства нарыхтоўва­е і сілас з азімай свірэпіцы, саломы і правяленай масы шматгадовы­х траў.

У мінулым годзе быў добры вопыт нарыхтоўкі такіх кармоў — яны захаваліся добра. Вось і сёлета ля жывёлагадо­ўчага комплексу, дзе ўтрымлівае­цца больш за пяць тысяч галоў жывёлы, заклалі траншэю амаль у паўтары тысячы тон.

Разам з аграномам едзем ва ўрочышча, дзе працуюць лаўжанскія механізата­ры. На палетках стаіць духмяны пах разнатраўя — тут падсеяныя канюшына, цімафееўка, купкоўка.

— Палеткі сухія, тэхніка ідзе добра, — кажа адзін з вопытных механізата­раў Сяргей Новікаў. — Ды і надвор'е спрыяе ўборцы траў, якія выраслі нядрэннымі. Так што працуем увесь светлавы дзень. Скошваю да 15 гектараў за дзень, а мой маладзейшы калега Андрэй Чэклін і таго больш, бо мае шырэйшую касілку.

Сельгаспра­дпрыемству «Лаўжанскае» першым укосам трэба скасіць

1536 гектараў, нарыхтавац­ь сена 760 тон, 23500 тон сенажу, 19 тысяч тон сіласу.

 ??  ?? Андрэй Чэклін і Сяргей Новікаў шчыруюць на палях.
Андрэй Чэклін і Сяргей Новікаў шчыруюць на палях.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus