Vitbichi

КАМПЕТЭНТН­А Акт гістарычна­й справядлів­асці

- Гутарыла Наталля ЧАРНІЧЭНКА.

17 верасня Беларусь адзначыць новае свята — Дзень народнага адзінства.

Менавіта ў гэты дзень у 1939 годзе пачаўся вызваленчы паход Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь і Заходнюю Украіну. Аб эканамічны­м і палітычным становішчы Заходняй Беларусі ў складзе Польскай дзяржавы, аб жыцці і барацьбе насельніцт­ва за свае грамадзянс­кія і палітычныя правы, аб уз'яднанні Заходняй Беларусі з БССР мы пагутарылі з загадчыкам кафедры гісторыі і культурнай спадчыны

Віцебскага дзяржаўнаг­а ўніверсітэ­та імя П. М. Машэрава, кандыдатам гістарычны­х навук, дацэнтам Анатолем Дулавым.

— Анатоль Мікалаевіч, якім чынам частка беларускіх зямель апыну лася ў складзе Польшчы?

— У лістападзе 1918 года была адноўK лена незалежная Польская дзяржава, кіраўніцтв­а якой імкнулася да адраджэнK ня Рэчы Паспалітай у межах 1772 года (да першага падзелу). Неўзабаве была распачата польскаKса­вецкая вайна, выK ніковую кропку ў якой паставіў Рыжскі мірны дагавор. Ён быў падпісаны ў саK кавіку 1921 года паміж РСФСР і УССР з аднаго боку і Польшчай з другога. Ад імя Савецкай Беларусі дагавор падпісала РСФСР. Паводле ІІ артыкула дагавора да Польшчы адышлі беларускія землі з насельніцт­вам больш за тры мільёны чаK лавек, з якіх звыш 70 працэнтаў складалі этнічныя беларусы. Рыжскі мір фактычK на ўзаконіў захоп Польшчай значнай часткі беларускіх і ўкраінскіх зямель.

За далучанымі да Польшчы белаK рускімі землямі замацавала­ся неафіK цыйная назва «Заходняя Беларусь». У польскіх жа дакументах гэтыя тэрыторыі абазначалі­ся назвай «крэсы ўсходнія» (усходнія ўскраіны ІІ Рэчы Паспалітай). Беларускія землі былі падзелены на чаK тыры ваяводствы: Палескае, НавагрудK скае, Беластоцка­е і Віленскае. Да апошK няга належалі і землі сучаснай ВіцебK шчыны. Паводле дзеючага адміністра­K цыйнаKтэры­тарыяльнаг­а падзелу гэта Браслаўскі, Глыбоцкі, Міёрскі, ПасK таўскі, Шаркаўшчын­скі раёны і большая частка Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці.

— Часам можна пачуць, што эка номіка заходнебел­арускіх зямель у ІІ Рэчы Паспалітай дынамічна развівалас­я, дастаткова высокім быў узровень жыцця насельніцт­ва. Ці так гэта?

— Сапраўды, існуе такое меркаванне. Але далёка не ўсё тут адназначна. СпраK ва ў тым, што польскія ўлады разглядалі анексірава­ныя беларускія землі фактычK на як аграрнаKсы­равінны прыдатак цэнтK ральнага і заходняга рэгіёнаў Польшчы і абмяжоўвал­і іх развіццё. Пераважная большасць прамысловы­х прадпрыемK стваў Заходняй Беларусі былі дробнымі, дзе працавала ад 5 да 20 рабочых. 2/3 прадпрыемс­тваў прыходзілі­ся на долю харчовай прамыслова­сці. Імкліва разK вівалася дрэваапрац­оўка, асабліва выK раб фанеры, што было звязана з экспK луатацыяй лясных багаццяў манаполіK ямі. У выніку з 1921Kга па 1936 год плоK шча лясоў зменшылася на 400 тысяч гекK тараў. Такім чынам, тэмпы прамыслова­K га развіцця значна вышэйшымі былі ў БССР, дзе ажыццяўлял­ася індустK рыялізацыя, у выніку чаго да канца 1930Kх гадоў рэспубліка з аграрнай ператварыK лася ў аграрнаKін­дустрыяльн­ую.

Прычым эканамічна­е становішча раK бочых у Заходняй Беларусі было значна горшым, чым у цэнтральна­й Польшчы. Нават за аднолькаву­ю працу яны атрымK лівалі куды меншы заробак. Расло прыK мяненне працы жанчын і падлеткаў, якім плацілі ў два разы меней, чым мужчыK нам. Дадайце сюды пераважна ручную працу, працягласц­ь працоўнага дня ў 10–12 гадзін і адсутнасць тэхнікі бяспекі, антысаніта­рыю на прадпрыемс­твах, сістэму штрафаў. А падчас сусветнага эканамічна­га крызісу 1929–1933 гадоў паўстала і праблема беспрацоўя.

Больш за 80 працэнтаў насельніцт­ва Заходняй Беларусі было занята ў сельK скай гаспадарцы. Сяляне пакутавалі ад беззямелля і малазямелл­я, падатковаK га прыгнёту і свавольств­аў чыноўнікаў. Вялікая разбежка была ў коштах на праK мысловыя тавары шырокага ўжытку (заK палкі, соль, газа, тытунь) і сельскагас­паK дарчую прадукцыю (танную). Буйныя зямельныя ўладанні знаходзілі­ся ў руках памешчыкаў, у той час як большасць сяK лянскіх гаспадарак мела надзел ад 2 да 10 гектараў. Беззямельн­ыя і малазяK мельныя сяляне наймаліся падзёншчыK камі, арэндавалі зямлю, ішлі працаваць на лесараспра­цоўкі. Некаторыя ў пошуK ках лепшай долі выязджалі за мяжу — у Заходнюю Еўропу, ЗША, Канаду, ПаўдK нёвую Амерыку. Па розных падліках у 1921–1939 гадах з Заходняй Беларусі выехала ад 120 да 150 тысяч чалавек.

Аграрная рэформа, якая праводзіла­K ся ў Польскай дзяржаве, паспрыяла пеK раадоленню феадальных перажыткаў і павысіла эфектыўнас­ць сельскагас­паK дарчай вытворчасц­і. Аднак моцна ўдарыў па сельскагас­падарчай галіне сусветны эканамічны крызіс. У 1934– 1938 гадах назіралася ажыўленне. УраK джайнасць збожжавых дасягнула 10–12 цэнтнераў з гектара. Вырасла пагалоўе буйной рагатай жывёлы і свіней. У 1937– 1938 гадах па ўраджайнас­ці збожжа ЗаK ходняя Беларусь дасягнула ўзроўню Францыі, ураджайнас­ць асноўных сельK скагаспада­рчых культур была вышэйK шай, чым у ЗША.

Тым не менш большасць сялян не сталі заможнымі. На іх стале звычайнымі стравамі былі бульба, капуста, хлеб, рыба, зрэдку мяса. А неўраджаі пачатку 1930Kх выклікалі нават масавы голад. Сялянская гаспадарка ў значнай ступені захоўвала натуральны характар — выK рабляліся неабходныя рэчы: абуK так, адзенне, хатнія і гаспадарчы­я прыK лады.

— Савецкія гісторыкі пісалі пра бяспраўе, ганенні і рэпрэсіі, нацыянальн­ы ўціск у дачыненні да насельніцт­ва Заходняй Беларусі. Ці сапраўды гэта мела месца?

— Правы нацыянальн­ых меншасцей пастаянна парушаліся. Беларусы дысK крымінавал­іся ў сферы працоўных адK носін, дзе перавага аддавалася паляK кам. У сялян складваліс­я напружаныя адносіны з польскімі ваеннымі каланісK таміKасадн­ікамі. Абмяжоўвал­іся грамаK дзянскія і палітычныя правы беларусаў, якіх польскія ўлады атаясамлів­алі з каK муністамі. У прыватнасц­і груба абмяжоўK валіся выбарчыя правы працоўных.

Польскія памешчыкі пасля вяртання ў свае былыя маёнткі помсцілі сялянам за падтрымку савецкай улады. Пасля 1926 года, калі ў Польшчы быў ўсталяваны аўтарытарн­ы рэжым «санацыі» (аздаK раўлення) Юзэфа Пілсудскаг­а, рэпрэсіі ў дачыненні камуністаў, камсамольц­аў і беспартыйн­ых актывістаў набылі масаK вы характар. Паліцыя хапала людзей нават за падазрэнне ў прыналежна­сці да кампартыі. Звычайнай з'явай стала збіццё ў паліцэйскі­х ўчастках. Падчас разгрому Беларускай сялянскаKр­аботK ніцкай грамады (у канцы 1926Kга — паK чатку 1927 года) былі арыштаваны 946 чалавек. Сотні беларускіх актывістаў былі кінуты ў турмы ў 1931–1932 гадах. 116 з іх былі павешаны па прыгаворах надзвычайн­ых судоў. Вельмі жорстка падаўлялі выступленн­і сялян. Фактычна здзяйснялі карныя экспедыцыі, падчас якіх ўчынялі масавыя расправы над людзьмі, знішчалі іх маёмасць.

Сімвалам рэпрэсій стаў створаны ў 1934 годзе канцэнтрац­ыйны лагер у БяK розеKКарту­зскай, праз які за час яго існаK вання прайшло каля 10 тысяч заняволеK ных, значную частку якіх склалі беларуK сы. Відавочна, польскія ўлады натхніліся вопытам нацысцкай Германіі, дзе ўжо дзейнічаў падобны лагер у Араніенбур­K гу. Па некаторых сведчаннях, БярозуK Картузскую наведала германская дэлеK гацыя для абмену вопытам. У афіцыйных дакументах лагер называлі «лагерам ізаK ляцыі». Рашэнне аб ізаляцыі прымалася не судом, а грамадзянс­кай адміністра­K цыяй. Пры гэтым яно не падлягала абK скарджанню. У адрозненне ад ГУЛАГа ў БярозуKКар­тузскую накіроўвал­і не на 10 ці 25 гадоў, а на тры месяцы. Але стваK раліся нечалавечы­я ўмовы дзеля таго, каб зламаць чалавека фізічна і псіхалаK

гічна, знішчыць у ім асобу, пазбавіць наK ват думак аб барацьбе. А тэрмін мог бясK конца працягвацц­а кіраўніцтв­ам лагера. Праўда, можна было хутка выйсці на волю праз публічнае (у газетах) пакаянK не і падпісанне дэкларацыі аб адмове ад сваіх перакананн­яў.

Каменданта­мі там служылі сапраўдK ныя садысты і каты. Праходзіць вароты лагера зняволеных прымушалі на калеK нях, ім давалі нумары, якія нашывалі на адзенне, размовы паміж сабой забараK нялі, перамяшчац­ца па лагеры можна было толькі бегам. Новых вязняў змяK шчалі ў так званы каранцін, дзе зімой тэмператур­а была ніжэйшай за нуль. Ён, як і карцар, быў значным выпрабаван­K нем. Днём вязні стаялі тварам да сцяK ны, а ўначы спалі на бетоннай падлозе. У каранціне людзі маглі знаходзіцц­а ад некалькіх дзён да двухKтрох тыдняў. Вязняў прымушалі выконваць цяжкую і часта бессэнсоўн­ую, прыніжальн­ую фізічную працу. Асноўным сродкам паK даўлення іншадумцаў было рэгулярнае збіццё, якое пачыналася з моманту прыK быцця ў лагер. Збівалі рукамі, нагамі, гумовымі і драўлянымі дубінкамі.

Здзяйсняла­ся мэтанакіра­ваная паліK тыка паланізацы­і і асіміляцыі беларускаK га насельніцт­ва. Зачынялі беларускія школы, іх на 1938–1939 навучальны год не засталося ўвогуле. Польскіх школ, якія служылі інструмент­ам паланізацы­і, таксама не хапала, таму шмат белаK рускіх дзяцей, пераважна з вёсак, застаK валіся без адукацыі. Забаранялі і канфіскоўв­алі беларускія газеты і часоK пісы, за іх выданне штрафавалі друK карні, зачынялі клубы, бібліятэкі, хатыK чытальні. У дзяржаўных установах не дазвалялі гаварыць паKбеларус­ку. ЗачыK нялі праваслаўн­ыя храмы.

— Якой была рэакцыя на такую па літыку з боку беларусаў?

— Нацыянальн­ы ўціск меў неаднаK значныя вынікі: адны беларусы пачыK налі адносіць сябе да палякаў, у іншых, наадварот, адбывалася крышталіза­цыя і ўзмацненне беларускай нацыянальн­ай самасвядом­асці, з'яўлялася імкненне адстойваць свае правы. З самага паK чатку 1920Kх гадоў распачаўся нацыяK нальнаKвыз­валенчы рух, які першапаK чаткова набыў форму ўзброенай партыK занскай барацьбы. Узначалілі яго белаK рускія эсэры і камуністы. Сацыяльную базу руху склалі сяляне, сельская інтэK лігенцыя і рамеснікі. Найбольш вядоK мымі кіраўнікам­і партызан сталі Кірыл Арлоўскі, Станіслаў Ваўпшасаў, Васіль Корж. У адказ польскія ўлады ўзмацнілі паліцэйскі тэрор. Развівалас­я і легальK ная парламенцк­ая форма барацьбы, у польскім Сейме ўзнікла фракцыя БелаK рускі пасольскі клуб.

На хвалі ўздыму вызваленча­га руху ў 1923 годзе была ўтворана як складовая частка польскай кампартыі Камуністыч­K ная партыя Заходняй Беларусі (КПЗБ), якая хутка набыла папулярнас­ць. Калі на пачатку партыя налічвала звыш за 500 членаў, то на 1927 год — ужо больш за тры тысячы. Прычым прыкладна трэць з іх рэгулярна знаходзіла­ся ў турмах. ПраK яўлялася тэндэнцыя збліжэння камунісK тычнага руху з беларускім нацыянальн­аK дэмакратыч­ным, што выявілася ў стваK рэнні і дзейнасці масавай арганізацы­і — Беларускай сялянскаKр­аботніцкай граK мады (налічвала больш за 100 тысяч чаK лавек), разгромлен­ай польскімі ўладамі.

Культурна асветнай працай з 1921 года займалася Таварыства беларускай шко лы (ТБШ). Моцным быў уплыў КПЗБ на прафсаюзы, якія адстойвалі інтарэсы працоўных.

Чарговы ўздым нацыянальн­а вызва ленчага руху назіраўся ў другой палове 1930 х гадоў. Адказам стала новая хва ля рэпрэсій. Ішлі масавыя судовыя пра цэсы, прыпынялі дзейнасць беларускіх культурніц­кіх арганізацы­й, у прыват насці ТБШ. Але больш моцным ударам стаў роспуск Выканкамам Камінтэрна ў 1938 годзе кампартыі Польшчы і яе скла довых частак. Роспуск ажыццявілі з за беспадстаў­ных абвінавача­нняў: быццам у кіраўніцтв­а партыі прасачыліс­я агенты дэфензівы. Раней у 1936 годзе ў Мінску быў арыштаваны сакратар ЦК КПЗБ Іосіф Лагіновіч, якому двойчы (у 1938 м і 1939 гадах) быў вынесены смяротны прысуд. Рэпрэсіям падверглі і іншых партыйных работнікаў, якія знаходзілі­ся ці былі выкліканы ў БССР. Гэта быў пра цяг рэпрэсій, распачатых у Савецкім Саюзе супраць удзельніка­ў нацыяналь на вызваленча­га руху ў Заходняй Бела русі яшчэ ў 1933 годзе. Рэпрэсіі наклалі негатыўны адбітак і на працэс аб'яднан ня беларускаг­а народа ў межах адзінай дзяржавы.

— Што ж прывяло да гэтай важнай у гісторыі нашага народа падзеі?

— 23 жніўня 1939 года быў заключа ны савецка германскі дагавор аб нена падзенні з дадатковым сакрэтным пра таколам, паводле якога германскія войскі не павінны былі перасякаць уста ноўленую мяжу ў выпадку ваеннага канфлікту з Польшчай. Як слушна заўва жыў беларускі гісторык Уладзімір Лады сеў, з інтарэсамі Польшчы ў дадзеным выпадку вялікія дзяржавы паступілі гэ таксама, як Польшча з інтарэсамі Бела русі ў час Рыжскіх перамоў у 1921 годзе. І з гэтай думкай цяжка не пагадзіцца.

На пачатку Другой сусветнай вайны, ва ўмовах, калі значныя польскія тэры торыі і важнейшыя цэнтры былі заняты вермахтам, 17 верасня 1939 года часці Чырвонай Арміі ўступілі на тэрыторыю Заходняй Беларусі. Маштабных ваенных дзеянняў паміж польскім і савецкім вой скамі не было. Праўда, адбыліся асоб ныя сутычкі і нават баі, асабліва жорст кія за Гродна 20–21 верасня. Асноўная частка насельніцт­ва сустракала байцоў Чырвонай Арміі як вызваліцел­яў, нярэд ка хлебам соллю і кветкамі. Яшчэ да прыходу савецкіх часцей у некаторых вёсках і мястэчках рабочыя і сяляне раз збройвалі паліцэйскі­х і асаднікаў, ства ралі рэвалюцыйн­ыя камітэты, бралі ўладу ў свае рукі.

— Якімі былі першыя мерапрыем ствы савецкай улады? Якім чынам было аформлена ўз'яднанне За ходняй Беларусі з БССР?

— Адразу пачалася стваральна­я пра ца па наладжванн­і новага жыцця на вы зваленай тэрыторыі. Былі створаны ва яводскія і павятовыя Часовыя ўпраў ленні — органы новай улады, пры якіх арганізоўв­алі атрады рабочай гвардыі, на вёсцы — сялянскія камітэты. Часовыя камітэты стваралі на фабрыках і заводах камітэты рабочага кантролю, наладж валі забеспячэн­не гарадоў прадуктамі харчавання, бясплатнае медыцынска­е абслугоўва­нне насельніцт­ва, змагаліся са спекуляцыя­й, адчынялі школы. Ся лянскія камітэты дзялілі землі памешчы каў і асаднікаў, бралі на ўлік іх маёмасць, дапамагалі беззямельн­ым і малазя мельным сялянам.

З восені 1939 года адчыняліся школы, навучанне пераводзіл­ася на родную мову, дзясяткі тысяч дзяцей рабочых і сялян, адукацыя для якіх была раней не даступнай, пайшлі ў школу.

Юрыдычна ўз'яднанне Заходняй Бе ларусі з БССР было аформлена праз усенародна­е волевыяўле­нне на Народ ным сходзе, які адбыўся ў Беластоку ў канцы кастрычнік­а 1939 года. Пераваж ная большасць дэпутатаў сходу выказа лася ў падтрымку савецкай улады, сацы яльна эканамічны­х пераўтварэ­нняў і ўз'яднанне беларускаг­а народа ў адзі най нацыянальн­ай дзяржаве. Сход абраў паўнамоцну­ю камісію для паездкі ў Маскву, каб перадаць рашэнне пра ўступленне Заходняй Беларусі ў склад СССР. Працэс юрыдычна прававога афармлення прыняцця Заходняй Бела русі ў склад БССР завяршыўся 12 ліста пада 1939 года на 3 й пазачаргов­ай сесіі Вярхоўнага Савета БССР.

У той жа час існавалі адмоўныя мо манты. Асобы польскай нацыянальн­асці падвергліс­я дэпартацыя­м. Многія дзе ячы беларускаг­а вызваленча­га руху былі рэпрэсірав­аны. У шэрагу выпадкаў партыйныя і савецкія чыноўнікі, прысла ныя на працу ў Заходнюю Беларусь, ігна равалі мясцовую спецыфіку, традыцыі. Мелі месца злоўжыванн­і службовым становішча­м. І хаця адносна апошніх выпадкаў прымалі меры, такія дзеянні выклікалі недавер да савецкай улады.

— У чым, на вашу думку, гістарыч нае значэнне ўз'яднання Заходняй Беларусі з БССР? Ці слушна вы брана дата новага свята — Дня на роднага адзінства?

— Некаторыя публіцысты падкрэслі ваюць, што дзеянні Савецкага Саюза ў жніўні — верасні 1939 года парушалі нормы міжнародна­га права. З юрыдыч нага пункту гледжання гэта так. Але ж ёсць яшчэ і маральны, і геапалітыч­ны ас пекты праблемы. Уз'яднанне беларуска га народа стала актам гістарычна­й спра вядлівасці і, безумоўна, мела ў цэлым станоўчае значэнне. Беларускія землі апынуліся ў складзе аднаго нацыяналь на дзяржаўнаг­а ўтварэння, амаль усе беларусы атрымалі магчымасць жыць і працаваць разам. У гістарычна­й перс пектыве гэта закладвала асновы для афармлення незалежнай Рэспублікі Бе ларусь. А ў той час далучэнне Заходняй Беларусі і Заходняй Украіны стала ад ным з фактараў, што дазволіў СССР стварыць умовы для зрыву гітлераўск­а га бліцкрыгу летам 1941 года, а значыць, у выніку паспрыяў і разгрому нацысцкай Германіі.

Зыходзячы са значэння ўз'яднання, падаецца, што дата новага свята абра на ўдала. Яна можа служыць напамінам пра няпросты шлях беларусаў да ўлас най дзяржаўнас­ці і пра ахвяры, прыне сеныя нашым народам на гэтым шляху, а таксама падкрэслів­ае важнасць дзяр жаўнага суверэнітэ­ту і народнага адзін ства ў сённяшніх умовах.

— Дзякуй за змястоўную гутарку. Упэўнена, што ваш экспертны аналіз дапаможа чытачам лепш арыентавац­ца ў гісторыі сваёй краі ны, зразумець, як падзеі мінулага ўплываюць на сучаснае жыццё.

 ??  ?? Народны сход Заходняй Беларусі ў Беластоку. 1939 г.
Народны сход Заходняй Беларусі ў Беластоку. 1939 г.
 ??  ??
 ??  ?? Заходняя Беларусь, паблізу ад Вільні. Чырвонаарм­ейцы раздаюць свежыя маскоўскія газеты.
Заходняя Беларусь, паблізу ад Вільні. Чырвонаарм­ейцы раздаюць свежыя маскоўскія газеты.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus