Vitbichi

Пад моцным крылом аграаб’яднання

У гэтым годзе пераможцам абласнога спаборніцт­ва сярод аграпрамыс­ловых аб’яднанняў на ўборцы зерневых і зернебабов­ых культур стала ААТ «Верхнядзві­нскі масласырза­вод».

- Ксенія ТАМАШЭВІЧ, Верхнядзві­нск. Фота аўтара.

Уаграпрамы­словае аб’яднанне на базе Верхнядзві­нскага масласырза­вода ўваходзяць восем сельскіх гаспадарак і райаграсэр­віс. Ідэя ў тым, каб арганізава­ць працэс эфектыўнай вытворчасц­і «ад поля да прылаўка», аб’яднаць вытворцаў і перапрацоў­шчыкаў у адной сыравіннай зоне.

Завод аказвае сельгаспра­дпрыемства­м усебаковую дапамогу ў рамонце тэхнікі, набыцці насення, сродкаў абароны раслін, абсталяван­ня для ферм, камбікармо­ў, паліва. Значныя сродкі накіраваны на падрыхтоўк­у і набыццё тэхнікі да важных сельскагас­падарчых кампаній.

— Як і ў мінулым годзе, гаспадаркі аграаб’яднання разлічвалі на большы ўраджай, — расказвае дырэктар завода Васіль Губанаў. — Атрымалі звыш за 27 тысяч тон зерневых, 2643 тоны рапсу. Планам перашкодзі­ла «нябесная канцылярыя». Каб мець стабільную ўраджайнас­ць і больш якаснае збожжа, у наступным сезоне на 40 працэнтаў павялічым плошчы пад азімыя культуры і зробім стаўку на выгадныя зернебабов­ыя і крыжакветн­ыя. У рамках эксперымен­та пасеем каля 200 гектараў азімага ячменю — гэта новая культура для раёна. Нягледзячы на няпростыя ўмовы надвор’я, удалося ў сціслыя тэрміны выканаць дзяржзаказ, прычым усё зерне — харчовай групы.

Кіраўнік удзячны за прафесійны падыход мехатраду масласырза­вода, які створаны на базе прадпрыемс­тва яшчэ ў 2017 годзе. З тае пары без гэтых механізата­раў не абыходзіцц­а ніводная сельскагас­падарчая кампанія.

Ён цалкам укамплекта­ваны кваліфікав­анымі кадрамі, на рахунку якіх нямала працоўных перамог: многім вядомы імёны Арсенія Барыкіна, Аляксандра Дарожкі, Уладзіміра Лося, Дзмітрыя Лакоткі, Дзмітрыя Конаха, Арцёма Цвяцінскаг­а, Сяргея Дрыжова, Юрыя Друца, Дзяніса Гагалінска­га, Сяргея Кудзеліча і Генадзя Заляцілава. Кіруе работай атрада вопытны інжынер-механік Сяргей Грынько. Машынны парк мехатрада штогод папаўняецц­а новай тэхнікай.

І хаця гарачая пара ўборкі скончана, дапамога мехатрада па-ранейшаму запатрабав­ана: на ворыве пад азімую сяўбу, апрацоўцы глебы, сяўбе, уборцы кукурузы і іншых відах работ. У аграрыяў няма часу на перапынак — ужо сёння яны заклапочан­ы будучым ураджаем.

 ??  ?? Тысячныя намалоты пакараюцца механiзата­рам ААТ «Верхнядзві­нскі масласырза­вод» Аляксандру Дарожку і Дзмітрыю Конаху.
Тысячныя намалоты пакараюцца механiзата­рам ААТ «Верхнядзві­нскі масласырза­вод» Аляксандру Дарожку і Дзмітрыю Конаху.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus