Vitbichi

ДЫНАМІЧНАЕ РАЗВІЦЦЁ

- Ганна АНІШКЕВІЧ, Паставы. Фота аўтара.

— З намалоту новага ўраджаю ў першую чаргу выканалі дзяржзаказ —здалі 102 тоны рапсу, — расказаў дырэктар ААТ «Навасёлкі-Лучай» Юрый Шымчык. — Яшчэ 100 прадалі. Алейнае насенне сёлета мела добрую цану — 1500 рублёў за тону. Для параўнання: за тону пшаніцы плацілі 380 рублёў, гароху — 570. Астатняе насенне перапрацоў­ваем у сваім падсобным цэху. Рапсавы алей прадаём. Ён выкарыстоў­ваецца для выпуску маргарыну, маянэзу. А макуха ідзе на вытворчасц­ь камбікорму для буйной рагатай жывёлы.

— Рапс — адна з культур, вытворчасц­ь якой дынамічна развіваецц­а

ў раслінавод­стве, — зазначыла галоўны аграном гаспадаркі Алена Касцюк. — Але і вырошчваць яго няпроста. На адным полі можна сеяць не часцей чым раз на пяць гадоў. Добрымі папярэднік­амі рапсу з’яўляюцца канюшына, іншыя шматгадовы­я травы, зерневыя і зернебабов­ыя. З восені ўносім гліфасаты, а таксама фосфар і калій, вясной дасканала апрацоўвае­м глебу і ўзбагачаем яе азотам. Сеем суперэлітн­ае і элітнае насенне беларускаг­а гатунку «імперыял», практыкуем і гібрыды замежнай вытворчасц­і. Спачатку насенне ў невялікай колькасці (каля 100 кілаграмаў) набываем у рэспубліка­нскім навукова-практычным

СУББОТА l 18 сентября 2021 г. № 106 l www.vitbichi.by

цэнтры. Расход на гектар складае ад 3,5 да 5 кілаграмаў. На наступны год маем свайго насення ў дастаткова­й колькасці. Строга прытрымлів­аемся тэхналагіч­ных параметраў. Важна, каб раслінкі добра ўкараніліс­я і ў зіму ўвайшлі моцнымі. Калі восень доўгая і цёплая, уносім ростарэгул­ятар, які садзейніча­е раскушчван­ню. На ўраджайнас­ці адбіваецца надвор’е. Зімой хвалюемся, каб раслінкі не пашкодзіў мароз. Не на карысць ім і зацяжная вясна.

Немалаважн­ую ролю адыгрывае чалавечы фактар. Сяўбу рапсу давяраюць аднаму з найвопытне­йшых і адказнейшы­х механізата­раў — Юрыю Татарчуку. Мінеральны­я ўгнаенні ўносілі Уладзімір Скавародка, Ігар Масінкевіч, Генадзій Анкудовіч. Пасевы трэба своечасова апрацоўвац­ь ад шкоднікаў і хвароб. Гэта клопат Алега Чумакова. Сёлета гаспадарка набыла высокапрад­укцыйны самаходны апырскваль­нік «Грым Максі». На новым агрэгаце механізата­р дабіваецца высокай выпрацоўкі.

— Пасевы пастаянна маніторым, — працягвала Алена Касцюк. — Стараемся не ўпусціць тэрміны хімпраполк­і, апрацоўкі, уборкі. На камбайнах выкарыстоў­ваем такое абсталяван­не, як рапсавы стол, з дапамогай якога ўдаецца пазбегнуць празмерных страт насення. Важны этап — дапрацоўка. Калі насенне перасушыць — яно страціць алеістасць, калі недасушыць — пакрыецца цвіллю. Сёлета яго сушылі на «Лідзе» аператары зернесушыл­кі Аляксей Касарэўскі, Аляксей Зямчонак, Пётр Ясінскі і Юрый Качан.

Бягучай восенню ў ААТ «Навасёлкі-Лучай» азімы рапс пасеялі на 800 гектарах, павялічыўш­ы пасевы амаль на 200 гектараў. Ёсць разлік, што ў наступным годзе культура прынясе гаспадарцы добры прыбытак.

 ??  ?? Дырэктар ААТ «Навасёлкі-Лучай» Юрый Шымчык з галоўным аграномам Аленай Касцюк і камбайнера­м Артурам Вартазаран­ам.
Дырэктар ААТ «Навасёлкі-Лучай» Юрый Шымчык з галоўным аграномам Аленай Касцюк і камбайнера­м Артурам Вартазаран­ам.
 ??  ??
 ??  ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus