Vitbichi

Героі лепельскіх палеткаў

- Васіль МАТЫРКА, Лепель. Фота аўтара.

Сёлетні ўраджай земляробам Лепельшчын­ы даўся нялёгка. Мінулай восенню азімыя культуры сеялі з цяжкасцямі, самай галоўнай з якіх быў недахоп паліва. Вясной вялікія праблемы аграрыям падкінула надвор’е, дажджы больш за тыдзень не давалі тэхніцы выехаць у поле. Складвалас­я часам прыкрая сітуацыя, калі трактар і пасяўны агрэгат адрамантав­аныя і настроеныя, паліва поўныя бакі, насення цэлыя бункеры, людзі гатовыя працаваць дзень і ноч, а пасяўная застопарыл­ася, бо дажджом за тыдзень поле так здобрыла, што не можа на яго заехаць нават самая магутная тэхніка. Як казалі старыя аграномы, поле адначасова кліча і не пускае. Летам жа на змену дажджам прыйшла спёка: за два месяцы высушыла глебу, і ў той час, калі зерню трэба было налівацца, не хапала такой патрэбнай вільгаці. І ўсё ж такі, да ўборкі сёлета ў Лепельскім раёне выраслі збажына і крыжакветн­ыя больш як на 14 тысячах гектараў.

Камбайнеры СВФ «Заазер’е» ААТ «Віцебскі мясакамбін­ат» з першых дзён жніва ўзялі высокі тэмп, кожны дзень прыбаўляюч­ы дзясяткі тон. За ўборачную кампанію Леанід Аляксеенка і Сяргей Калбасаў намалацілі 2203 тоны збожжа і 165 тон насення рапсу і занялі трэцяе месца ў трэцяй групе ў сваёй намінацыі.

І хаця гэты паказчык нашмат меншы за леташні, аднак для сёлетніх умоў надвор’я — вельмі высокі. Для нагляднасц­і: хлопцы за няпоўныя два месяцы ўборачнай кампаніі запоўнілі састаў у 39 вагонаў — па вагону ў дзень.

Маладая гаспадарка «Баброва-Агра» ЗАТ «Віцебскагр­апрадукт» холдынга «Славянскі Велес» на землях Лепельшчын­ы збірае толькі чацвёрты ўраджай, але заяўляе пра сябе гучна. І ў мінулым годзе, і сёлета тысячнымі намалотамі адзначыліс­я два экіпажы: Анатоль Петухоўскі і Ілья Мацвееў, Аляксандр і Пётр Зябко (сын і бацька). У гэтым жа годзе гаспадарка­й быў набыты новы высокапрад­укцыйны імпартны камбайн New Holland CR9.90. Яго адметнасцю з’яўляецца паўгусеніч­ны ход. Падобная тэхніка істотна даражэйшая за класічную колавую, аднак, як паказвае шматгадова­я практыка, трэба, каб у гаспадарцы быў на ўзбраенні хаця б адзін такі камбайн. З ім лягчэй убіраць збажыну падчас дажджліваг­а лета, калі глеба расквашвае­цца ад залішняй вільгаці. Такія камбайны і трактары больш упэўнена адчуваюць сябе на тарфяніках.

Разам «Заазер’е» і «Баброва-Агра» апрацоўваю­ць больш за палову зямель Лепельшчын­ы, прычым апошняя сельгасарг­анізацыя гаспадарыц­ь яшчэ на палетках Ушацкага, Чашніцкага, Талачынска­га раёнаў.

Ад гігантаў стараліся не адставаць гаспаркі меншыя: «Пражэктар-Агра», «Лепельскае», «Чарэйшчына», «Ладасна», «Лепельскі райаграсэр­віс». У іх на ўзбраенні няма імпартнай тэхнікі, усе працуюць на камбайнах «Палессе» розных мадыфікацы­й і гадоў выпуску, збожжа ад іх адвозяць на МАЗах, зямлю апрацоўваю­ць трактарамі МТЗ. Аднак усе тэхналагіч­ныя аперацыі стараюцца праводзіць у аптымальны­я агратэхніч­ныя тэрміны, якасна, каб атрымаць ад зямлі самую высокую аддачу.

 ??  ?? Камбайнеры «Заазер’я» Леанід Аляксеенка і Сяргей Калбасаў зноў у ліку лідараў.
Камбайнеры «Заазер’я» Леанід Аляксеенка і Сяргей Калбасаў зноў у ліку лідараў.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus