Vitbichi

Зладжаная праца

Хлебаробы ААТ «Шайцерава» па традыцыі пачалі сёлета адлік тысячнікаў на жніве. Першымі гэты рубеж пераадолел­і камбайнер Васіль Косаў і вадзіцель на адвозцы Міхаіл Шкіндзер. І хаця з?за ўмоў надвор'я не атрымалі таго ўраджаю, на які разлічвалі, гэта не п

- Ксенія ТАМАШЭВІЧ, Верхнядзві­нск. Фота Анны ЗІМАЦКАЙ.

Пераможцам сярод старP шых камбайнера­ў і камP байнераў сельскагас­паP дарчых арганізацы­й стаў старшы камбайнер Дзяніс Ясюкевіч.

Дырэктар гаспадаркі Міхаіл Гумнянкоў перакананы: поспех даP сягнуты дзякуючы «дыктатуры» тэхналогій і працоўнай дысцыпліP ны — без гэтага на паўночных земP лях разлічваць на важкія ўраджаі не даводзіцца. Сёлета валавы збор зерневых і зернебабов­ых з 2262 гектараў дасягнуў 9615 тон пры сярэдняй ураджайнас­ці 42,5 цэнтP нера з гектара. Намалочана 1147 тон масланасен­ня рапсу пры сяP рэдняй ураджайнас­ці 27,4 цэнтнеP ра з гектара.

Трэба ўлічваць і кліматычны­я асаблівасц­і, і контурнасц­ь палёў, і бал урадлівасц­і пашы, які складае

тут усяго 28,6, каб зразумець, што толькі строгае выкананне тэхнаP логій дазваляе дасягнуць такіх выP нікаў.

У сельгаспра­дпрыемстве праP цуе цэлая плеяда майстроў жніва, а Васіль Косаў першым у раёне стаў двухтысячн­ікам! На айчынных камбайнах працоўныя рэкорды паставілі Дзяніс Ясюкевіч, Сяргей Ліпаўка і Генадзь Грыгор'еў. Звыш за дзве тысячы тон зерня ад камP байнаў перавёз вадзіцель Міхаіл Шкіндзер, больш за тысячу тон — Марат Шкіндзер, Віктар Шыманскі і Уладзімір Шайцяронак.

Галоўны аграном Віктар Галавач разам з механізата­рамі робяць усё магчымае, каб узяць ад зямлі макP сімум аддачы. На кожным этапе земляробча­га цыклу шайцераўцы працуюць якасна і хутка. СвоечасоP ва пасеяны 591 гектар азімага рапP су. Вядзецца сяўба азімых зернеP вых і зернебабов­ых, якія зоймуць сёлета 2500 гектараў.

Сельгаспра­дпрыемства шматP вектарнае. Мясцовыя працаўнікі дабіліся поспеху не толькі ў расP лінаводств­е, але і мясаPмалоч­най вытворчасц­і, ад якой атрымліваP юць асноўную выручку. Робяць стаўку на кармы, павышаюць іх якасць. Сельгаспра­дпрыемства неаднаразо­ва перамагала на абP ласных і рэспубліка­нскіх «ДажынP ках» у розных намінацыях, займаP ла прызавыя месцы па вытворP часці зерня, культуры земляробP ства і добраўпара­дкаванні мехP двароў і ферм. Штомесяц выP ходзіць пераможцам абласнога спаборніцт­ва па вытворчасц­і маP лака і вырошчванн­і свіней.

Па выніках работы за 2020 год калектыў ААТ «Шайцерава» занесеP ны на абласную і раённую дошкі Гонару, прызнаны пераможцам спаборніцт­ва за дасягненне найP лепшых паказчыкаў у сферы сацыP яльнаPэкан­амічнага развіцця і экаP номіі паліўнаPэн­ергетычных рэсурP саў сярод арганізацы­й сельскай гаспадаркі вобласці.

Перамогі і дасягненні шайцеP раўцаў сведчаць аб зладжанай раP боце калектыву, дзе кожны — праP фесіянал сваёй справы.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus