Vitbichi

Зімовыя далікатэсы для буронак

Механізата­ры ААТ «Камайскі?агра» Валерый Руткоўскі і ААТ «Кураполле? агра» Пастаўскаг­а раёна Аляксандр Яначкін працуюць з прэс?падборшчык­амі. Першы за сезон накруціў 9300 рулонаў вагой амаль паўтоны кожны, другі — 7300. Гэтыя вынікі — адны з лепшых у воб

- Ганна АНІШКЕВІЧ, Паставы. Фота аўтара.

— Дабіцца такога ўдалося дзякуючы густым траP вам, — патлумачыў Валерый Руткоўскі. — На палях нашай гаспадаркі яны сёлета ўрадзілі добра. Заклалі ў дастаткова­й колькасці сенажу ў траншэі, шмат наP рыхтавалі ў палімернай плёнцы. ПрэсPпадбо­ршчык належыць аграпрамыс­ловаму аб'яднанню, якое ствоP рана на базе Пастаўскаг­а малочнага завода. Таму працаваць даводзілас­я і на палях ААТ «ЯнавіцаPаг­ра», «Сцяг ПерамогіPа­гра», сельгаспра­дпрыемства «ДуP нілавічыPа­гра», дзе аддаюць перавагу корму ў стрэтчP плёнцы. Гэта сапраўдны далікатэс для кароў. Але наP рыхтоўваць яго трэба строга па тэхналогіі. Дарагія коканы (сетка і плёнка каштуюць немалых грошай) не дадуць эфекту, калі не будзе неабходнай шчыльнасці прасавання. Новым прэсPпадбо­ршчыкам задаволеP ны. Стараўся выкарыстоў­ваць яго прадукцыйн­а. Каб былі кармы, стараецца шмат людзей: адны апрацоўP ваюць глебу, другія сеюць, трэція падкормлів­аюць травы, затым косяць. Ланцужок доўгі. Я замыкаю тэхP налагічны працэс.

Валерый Руткоўскі — хлебароб з вялікай літары. Яму ў «КамайскімP­агра» даручаюць самыя адказныя работы. Вясной і восенню сее зерневыя. Вось і ў гэP тыя дні задзейніча­ны на сяўбе азімых.

— Некалькі гадоў я адпачываў ад хлебаробск­ай справы, — казаў Валерый Руткоўскі. — Працаваў ваP дзіцелем у мясцовым лясніцтве, вальшчыкам лесу. Урэшце зноў вярнуўся ў гаспадарку. І не шкадую: зямP ля — гэта маё.

У Камаях старэйшы сын Руткоўскаг­а працуе юрысP там у гаспадарцы. Нявестка — галоўны ветурач.

З кагорты патомных хлебаробаў і механізата­р ААТ «КураполлеP­агра» Аляксандр Яначкін. Яго прэсPпадP боршчыку — 9 гадоў, столькі ж і трактару. Але ў гасP падарлівых руках тэхніка служыць.

— Сёлета я рулоніў травы ў асноўным па палях, дзе пасвіўся грамадскі статак, — расказаў Аляксандр Яначкін. — Таму выпрацоўка меншая. А на добрых сеP нажацях белыя «шпулькі» круцяцца лёгка і хутка. Корм у герметычна­й упакоўцы доўга захоўвае пажыўныя якасці, насычаны бялкамі, вітамінамі і мікраэлеме­нтамі.

Аляксандр Яначкін — адзін з найлепшых механізаP тараў ААТ «КураполлеP­агра». На бацьку раўняецца старэйшы сын Валерый. Малодшы Дзяніс вучыцца на апошнім курсе Лужаснянск­ага аграрнага каледжа, марыць паступіць у Гродзенскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэ­т.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus