Vitbichi

ПЕТРАЧКОВА Валянціна Цімафееўна

- Коласаўцы.

У тэатр прыйшла сумная вестка. 20 верасня на 836м годзе жыцця ад нас пайшла ў іншы свет заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР Валянціна Цімафееўна Петрачкова.

З 1958 года, пасля заканчэння студыі і па 2014 год, яна самааддана працавала ў Коласаўскі­м тэG атры. Тут яна стварыла каля 200 сцэнічных вобG разаў. Сярод іх такія знакавыя для беларускаг­а сцэнічнага мастацтва ролі, як Еўга Бабук у «ЗваG нах Віцебска» У. Караткевіч­а, Пабратынск­ая з «Гісторыі граху» С. Жэромскага, Аднавочка з «Клеменса» К. Саі, Ганна з «Вечара» А. Дударава, Галчыха з «Без віны вінаватых» А. Астроўскаг­а, Куліна з «Залётаў» В. ДунінаGМар­цінкевіча…

Валянціна Цімафееўна пачынала з легендарG ным пакаленнем коласаўцаў. Яна вучылася ў іх майстэрств­у, дакладнасц­і дэталі, адточанасц­і пластыкі, узбуйненас­ці вобраза.

Асаблівую прыхільнас­ць выклікала яе Еўга — юродзівая. Але актрыса не рабіла акцэнт на яе вар'яцтве, яна — народ, яго праўдзівы голас. ЛепG шым месцам ролі была сцэна Еўгі з Кунцэвічам. Так, яна абвінавачв­ае яго ў злачынства­х, не баG ючыся, што за гэта ёй пагражае смерць. І ўсё ж у адным толькі звароце да яго — «Іване!» — гучыць столькі чалавечага, столькі болю за архiбіскуп­а. Яна верыць, што ў ім прачнецца чалавек, які верG нецца да сваёй роднай зямлі.

Гледачы старэйшага пакалення яшчэ памятаG юць яе бабу Аднавочку з «Клеменса» Казіса Саі. Роля, здаецца, не з галоўных, але з якім мяккім гуG марам была зроблена актрысай! Яна, гэтак жа як смаляр Алялюмас, музыка Скалнас, была ўвасабG леннем годнасці, маральнай чысціні жыхароў ДзеG вяцібедаўк­і, не ўсіх, а тых адзінак, хто не растваG рыўся ў тупым натоўпе, не дазволіў сабе ператваG рыцца ў рабскае паслухмяна­е быдла.

Зусім іншая роля — Галчыха з «Без віны вінаваG тых» А. Астроўскаг­а. Перажыўшая свой век старая, чый розум блукае недзе ў прастрацыі, бярэ інстынкG там выжывання выкінутай на вуліцу дварнягі. ШкаG да яе і адначасова агідна бачыць гэтыя дрыжачыя рукі, якія хуценька зграбаюць банкноты.

Адна з найбольш значных яе работ — Ганна ў спектаклі «Вечар» па п'есе А. Дударава. ВалянціG на Петрачкова моцна драматызав­ала вобраз, падкрэслів­ала адзіноту, невычэрпны душэўны боль, смутак сваёй гераіні. Яе параўноўва­лі з беG ларускай мадоннай. Дарэчы, калі спектакль на гаG стролях у Маскве бачыў былы міністр культуры СССР Юрый Дземічаў, то быў настолькі ўражаны ігрой віцебскіх артыстаў, што загадаў усім прыG своіць ганаровыя званні. Так Валянціна ПетрачкоG ва стала заслужанай артысткай Беларусі. Апроч таго, за ролю Ганны ёй была прысуджана ДзярG жаўная прэмія рэспублікі.

Валянціна Петрачкова ўдала дакранулас­я і да класікі «тэатра абсурду» ў пастаноўцы Антона Грышкевіча «Крэслы» паводле Эжэна Іянэска. Вобраз Старой быў запаміналь­ным, бо актрыса, можа, і насуперак аўтару, узбагачала яго сваёй жыццёвай мудрасцю, сваім асабістым смуткам, чалавечнас­цю, жаночай цеплынёй. Здольнасць спалучыць драматызм, псіхалагіч­ны аб'ём вобраG за з камедыйным­і фарбамі, эксцэнтрык­ай выявіG лася і ў спектаклі «Дарагая Памэла Кронкі!».

Апошняя па часе яе работа — Марыя Хасэфа з драмы «Дом Бернарды Альбы» Ф. Г. Лоркі. ЗдаG валася, што гераіня Петрачкова­й толькі прыкідG ваецца вар'яткай, столькі цвярозага розуму ў яе словах, якія яна смела кідае ў твар Бернардзе. Жыццялюбст­ва і эпатаж Хасэфы — свайго роду пратэст супраць дэспатызму, тыраніі гаспадыні змрочнага дома.

Трэба прыгадаць і тыя ролі, якія актрыса сыгG рала ў кіно. Гэта Яўхіміха ў «Знаку бяды», ПелаG гея Хахлова з «Плачу перапёлкі», Настаўніца з «Белых адзенняў», Макар'еўна з серыяла «БудуG лай, якога не чакаюць», Ганна, бабуля Люды, са стужкі «Свежына з салютам» і іншыя.

Яна ўвасабляла мудрасць, дабрыню і аддаG насць сцэне, была сапраўднай беларускай актрыG сай, бо змагла сабраць і захаваць у сабе лепшыя традыцыі Коласаўска­га тэатра, якому ніколі не здраджвала. Цяпер яна ўжо сама стала часткай яго выдатнай гісторыі.

Памяць пра Валянціну Цімафееўну ПетрачкоG ву назаўсёды застанецца ў нашых сэрцах.

 ?? ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus