Vitbichi

На багатых балотных уладаннях

- Ларыса ЗАЙЦАВА, Шуміліна. Фота аўтара.

Тры ўчасткі структурна­га падраздзял­ення ВУ «Віцебсктор­ф» — у Обалі (Шумілінскі раён), Крулеўшчын­е (Докшыцкі раён) і пасёлку Акцябрскі (Чашніцкі раён) — працуюць роўна, рытмічна і рэнтабельн­а. Менавіта ад развіцця вытворчасц­і, на чале якой стаіць дырэктар УП «Віцебскабл­газ» Пётр Шэршань, напрамую залежаць заробак людзей і іх дабрабыт.

Каб на свае вочы ўбачыць, як ідуць работы па нарыхтоўцы торфу і падрыхтоўц­ы палёў, мы накіроўвае­мся да людзей, якія працуюць на балоце. Да тарфянога радовішча Сідзень з Обалі амаль дваццаць кіламетраў. Тут, у лясным масіве за вёскай Купніно, работа ў разгары. Прызнацца, думалі сфатаграфа­ваць нарыхтоўку торфу на гадавы запас.

— Спазніліся! — заўважыла начальнік участка Галіна Ножнікава. — Мы ўключылі стаханаўск­і рэжым: за май — ліпень нарыхтавал­і 18 тысяч тон торфу (114 працэнтаў да ўзроўню мінулага года). Калі ў мінулыя гады займаліся нарыхтоўка­й яшчэ і ў верасні, то сёлета нарыхтавал­і сыравіны амаль на дзве тысячы тон больш, чым у мінулым годзе. І гэта ўсё за няпоўныя тры месяцы. Па-першае, у рабоце сёлета вельмі дапамагала надвор’е. Дажджоў практычна не было, і гэта нам на руку. Па-другое, правільна арганізава­лі працоўны графік: рабочы дзень пачынаўся з пяці гадзін раніцы і доўжыўся да абеду. А пасля яго, у самую спёку, людзі маглі адпачыць і набрацца сіл.

Падчас нашага прыезду на радовішчы падрыхтоўв­алі палеткі да новага сезону здабычы торфу. Радовішча Сідзень, якое налічвае 170 гектараў, трэба ачысціць ад карчоў, потым іх ссунуць у валок і вывезці з балота. Гэтай складанай работай на спецыяльна абсталяван­ай тэхніцы займаліся механізата­ры Сяргей Ціханенка, Мікалай Волкаў і Юрый Бучкін.

Разам з Галінай Ножнікавай абыходзім балотныя ўладанні, дзе бачныя вынікі летняй работы механізата­раў, якія працавалі з варашылкам­і, прэс-барабанамі, пыласосамі і іншай спецыяльна­й тэхнікай.

— Залежы торфу мы падымалі наверх, варушылі, сушылі і складвалі ў штабялі. Іх усяго 70, у кожным — па 200–300 тон, — падзялілас­я Галіна Ножнікава. — Штабялі мы накрываем плёнкай, спецыяльны­мі прыборамі вымяраем тэмператур­у торфу, каб не пераграваў­ся. Першым тысячу тон нарыхтаваў наш механізата­р Аляксандр Захараў, а ўвогуле за сезон на рахунку механізата­раў па чатыры тысячы тон сыравіны.

Штабялі на працягу года будуць вывозіць з балота вагонамі. Цеплавоз за адну паездку адвозіць па дваццаць вагонаў, у кожным з якіх змяшчаецца па пяць тон торфу. Ста тон хапае на дзень работы для цэха перапрацоў­кі.

Механізата­рам да зімы трэба пачысціць каналы на ўсіх дзесяці тарфяных палетках радовішча Сідзень, каб з балота сыходзіла вада і зручна было

працаваць у наступным сезоне.

 ?? ?? Вадзіцель Аляксандр Казлоў, электрагаз­азваршчык Аляксандр Аболін і майстар Віктар Арлюкевіч на радовішчы Сідзень.
Вадзіцель Аляксандр Казлоў, электрагаз­азваршчык Аляксандр Аболін і майстар Віктар Арлюкевіч на радовішчы Сідзень.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus