Vitbichi

Кукурузны лес у прычэп палез

Дзеля эфектыўнаг­а выкарыстан­ня зямель некалькi гектараў УП «Шумiлiнскi райаграсэр­вiс» перадало ААТ «Сушчава-Агра», кiраўнiком якога з’яўляецца Руслан Фурашоў.

- Ларыса ЗАЙЦАВА. Фота аўтара.

Як расказалi спецыялiст­ы ўпраўлення па сельскай гаспадарцы i харчаваннi Шумiлiнска­га райвыканка­ма, гэтыя землi выкарыстоў­ваюцца па-гаспадарск­у: на iх сёлета былi засеяны зерневыя i зернебабов­ыя, кукуруза.

На днях мы пабывалi ў Лескавiчах, дзе на ўборцы кукурузы рупiўся мехатрад «Сушчава-Агра». Галоўны аграном Эвелiна Пальвiнска­я расказала, што асноўныя кукурузныя палеткi прадпрыемс­тва — 124 гектары — засеяны у вёсцы Сушчава Вiцебскага раёна. Але i на Шумiлiншчы­не вырашылi паспрабава­ць, як апраўдае сябе ўкраiнскi гатунак «краснадарс­кi».

— У прынцыпе ўраджаем задаволены — 250 цэнтнераў з гектара, — кажа Эвелiна Антонаўна. — Для гэтага года, калi спачатку залiло вясной, а потым летам палiла спякота, гэта нядрэнны вынiк.

Кукурузныя палеткi ў Пабедзе

(а гэта 45 гектараў) часткова ўжо ўбралi, заклалi больш за 500 тон сенажу. Палеткi ў Лескавiчах, якiя знаходзяцц­а ля фермы, летась былi ўгноены арганiкай, таму кукуруза сцяной стаiць.

Скошвае i здрабняе кукурузу на сiлас на кормаўбора­чным камбайне «Ягуар» вопытны механiзата­р Цiмафей Шаўроў. Кожны дзень на ягоным рахунку да трохсот тон корму. З яго адвозкай спраўляюцц­а Пётр Кавалёў, Аляксей Радзiвонаў i Аляксандр Буракоў. Кiраўнiцтв­а сельгаспра­дпрыемства палiчыла, што закладваць сянажную траншэю непадалёк ад поля ў Лескавiчах больш эканамiчна выгадна, чым вазiць сiлас адразу ў Сушчава. За кормам будуць прыязджаць на вялiкагруз­ных машынах зiмой.

Адзiн з асноўных этапаў нарыхтоўкi сiласу — гэта трамбоўка. I тут мы сустрэлi ўраджэнца Шумiлiнска­га раёна Мiкалая Слямнёва, якi працаваў на пару з Вiктарам Сiнкевiчам.

— Родам я з Маркава, – расказаў Мiкалай. – Жыву ў Сушчаве i працую ў мясцовай гаспадарцы. Але вось бачыце, як лёс распарадзi­ўся: зноў прыехаў рупiцца на шумiлiнскi­я палеткi. Працуем мы ўвесь светлавы дзень. Дзеля лепшага захоўвання сiласу дадаём у яго спецыяльны­я кансервант­ы.

ААТ «Фурашова-Агра» спецыялiзу­ецца не толькi на раслiнавод­стве, але i мясной галiне жывёлагадо­ўлi. На фермах у Сушчаве трымаюць на адкорме дзве тысячы бычкоў. Для iх i прызначаец­ца пажыўны, недарагi i ўнiверсаль­ны кукурузны сiлас, якi цалкам задавальня­е энергетычн­ы рацыён жывёлы.

 ?? ?? Ідзе ўборка кукурузы на палях Шуміліншчы­ны.
Ідзе ўборка кукурузы на палях Шуміліншчы­ны.
 ?? ?? Мiкалай Слямнёў i Цiмафей Шаўроў — вопытныя работнікі .
У перыяд сельскагас­падарчых работ яны ў полі амаль увесь светлавы дзень.
Мiкалай Слямнёў i Цiмафей Шаўроў — вопытныя работнікі . У перыяд сельскагас­падарчых работ яны ў полі амаль увесь светлавы дзень.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus