Vitbichi

Яго цудоўная краіна

Мастацкаму кіраўніку Беларускаг­а тэатра «Лялька» заслужанам­у дзеячу мастацтваў Рэспублікі Беларусь Віктару Клімчуку сёння споўнілася 75 год

- Фота Вячаслава ШАЙНУРАВА.

Значны ўклад Віктара Клімчука ў развіццё тэатральна га мастацтва бясспрэчны. Можна казаць пра Віктара Ігнатавіча як пра аднаго з выдатных айчынных рэжы сёраў лялечнікаў. І тэатр, які Віктар Клімчук узначальва­е вось ужо 36 гадоў з моманту заснавання, мае статус заслужанаг­а калектыву Рэспублікі Беларусь. У актыве не менш за 11 Гран пры, мноства прызоў міжнародны­х фестываляў за лепшыя ролі і спектаклі. Але галоўная заслуга Віктара Клімчука ў тым, што ён стварыў выдатную казачную краіну. І дзецям, і дарос лым добра вядома, як гэта краіна называецца. «Лялька»!

Пра Віктара Ігнатавіча сказана, здавалася б, многае. Але яго жыццёвая вяха «75» — добрая нагода паглядзець на вя домае свежым вокам або наогул даведацца пра нешта новае аб творчасці і жыцці Віктара Клімчука.

Хтосьці жартам, безумоўна, па добраму назваў Віктара Ігнатавіча Карабасам Барабасам. Параўнанне недакладна­е. Персанаж талстоўска­га «Бураціна» — бяздушны гаспадар сваіх лялек. А мастацкі кіраўнік і рэжысёр паспяховаг­а тэат ра, аднаго з лепшых у краіне, — творчы і валявы чалавек, які ўмее ставіць перад калектывам задачы стратэгічн­ага і тактыч нага характару і рашаць іх. Інакш «Лялька» не была б той «Ляль кай», якую мы ведаем і любім. Тэатр быў і застаецца ў зеніце росквіту і славы. Месца ў яго камернай, утульнай глядзель най зале падчас спектакляў — па ранейшаму жаданае для многіх віцябчан. Заўсёды Віктар Клімчук бачыць у кожным пра цаўніку тэатра перш за ўсё чалавека з яго праблемамі і кале гу, з якім цікава разам ставіць спектакль. Проста апошняе сло ва ў прыняцці творчага або адміністра­цыйнага рашэння — за рэжысёрам, мастацкім кіраўніком.

Галоўны заснавальн­ік лялечнага тэатра ў Віцебску — Віктар Клімчук. «Лялька» нарадзілас­я за кулісамі драматычна­га тэ атра імя Якуба Коласа. Коласаўцы ніколі не глядзелі на лялеч нікаў пагардліва. Магчыма, спачатку праяўлялі некаторую на сцярожанас­ць: а што, маўляў, з гэтай задумы выйдзе? Калі ішлі рэпетыцыі першага спектакля тэатра «Дзед і Жораў», з якога пачалося цудоўнае ўзыходжанн­е, прыязджаў паназіраць за творчым працэсам тагачасны намеснік міністра культуры Уладзімір Рылатка. Ён сказаў Віктару Клімчуку: «Гэта будзе жыць. Працуйце, мы вас падтрымаем». Падтрымлів­алі «Ляль ку» ў яе дзіцячым узросце і ўшанаваныя коласаўцы, і гаркам і райкам партыі.

Так было на пачатку шляху. А сёння «Лялька» дэманструе сучасны ўзровень складанага, шматгранна­га мастацтва ля лечнага тэатра.

Вiцебская «Лялька» была i застаецца жаданым удзельнiка­м многiх прэстыжных тэатральны­х фэстаў. Вiктар Клiмчук па-ранейшаму адзiн з самых запатрабав­аных рэжысёраў-пастаноўшч­ыкаў. Вiктар Iгнатавiч ставiў спектаклi ў Сербii, Балгарыi, Польшчы, Украiне, у многiх гарадах Расii. Лiтаральна нядаўна з вялiкiм поспехам прайшла прэм’ера яго спектакля «Маленькi прынц», пастаўлена­га паводле вядомай казкi Антуана дэ Сент-Экзюперы ў Дагестанск­iм дзяржаўным тэатры лялек (у Махачкале). Пасля прэм’еры адзiн з акцёраў падышоў да Вiктара Iгнатавiча i сказаў: «Раней у мяне было два, а цяпер тры любiмыя чалавекi: мама, тата i вы». iрмовы стыль Вiктара Клiмчука i як рэжысёра, i як

Фмастацкаг­а кiраўнiка, якi вызначае рэпертуарн­ую палiтыку тэатра, — iмкненне да таго, каб любы спектакль, у тым лiку i для дзяцей, не абмяжоўваў­ся адным толькi забаўляльн­ым тэатральны­м дзеяннем. Размытасць у сучасным грамадстве традыцыйны­х маральных арыенцiраў турбуе яго i як тэатральна­га дзеяча, i як чалавека. Але цi здольны сёння лялечны тэатр уплываць на маленькiх i дарослых гледачоў, прапаганду­ючы са сцэны iдэалы дабра, справядлiв­асцi, адным словам — вечныя каштоўнасц­i? Вiктар Клiмчук перакананы, што здольны.

— I не толькi тэатр. Гэта задача нумар адзiн мастацтва ўвогуле, — кажа Вiктар Iгнатавiч. — Мы не ставiм «агрэсiўных» спектакляў. Час i без таго агрэсiўны. Мэтай для многiх з’яўляецца матэрыяльн­ы поспех. Я не сцвярджаю, што трэба сядзець склаўшы рукi i не спрабаваць зарабiць больш. Але не любой цаной. У чалавека павiнна працаваць душа. I мы iмкнемся дастукацца да сэрцаў нашых гледачоў. У чым жа тады сакрэт поспеху «Лялькi», калi тэатр цiкавы сучаснаму гледачу, якi аддае перавагу перш за ўсё займальнам­у дзеянню? У тым, каб не стаяць на месцы. Статычнасц­ь тэатру процiпаказ­аная, сцвярджае

Вiктар Клiмчук.

паставiць ваць Калi клiпавасць матэрыял, раней i сыграць дастаткова глядацкага то якасны сёння было трэба ўспрыман- драматургi­чны добра ўлiчня. Але нязменным застаецца шчырасць у працы. Гледачы вераць у тое, у што вераць самi акцёры, рэжысёр. Вiктар Клiмчук не лiчыць, што прыйшоў час толькi весялiць. Такога наогул не будзе цi не павiнна быць нiколi. Так, трэба спалучаць класiчны падыход з дынамiкай сцэнiчнага шоу. Але ўсё гэта — пры добрай эстэтыцы, з душой, з тым, што можа закрануць добрыя пачуццi ў гледачоў, асаблiва калi гаворка iдзе пра дзяцей.

Сёння спектакляў I ўсе ў яны рэпертуары пастаўлены­я для дарослых. тэатра па 9 класiчных заканамерн­асць. творах. У Кожны гэтым спектакль ёсць свая «Лялькi» для дарослай аўдыторыi (у пастаноўцы, галоўным чынам, самога Вiктара Клiмчука) — гэта заўсёды падзея ў тэатральны­м жыццi. Тое ж можна сказаць i пра дзiцячыя спектаклi, але да тых, што для дарослага гледача, — цiкаўнасць асаблiвая. Менавiта па такiх пастаноўка­х можна меркаваць аб вялiзных магчымасця­х мастацтва лялечнага тэатра. Тут нясуць эстэтычнае задавальне­нне гумар, тонкая сатыра, глыбiня думкi i наогул уся гама пачуццяў, якую выклiкае праца майстроў сцэны. На пастаноўку для дарослых затрачваец­ца немалы рэсурс, i спектакль павiнен заняць сваё годнае месца ў рэпертуары на многiя гады. Гэта павiнен быць, як кажа Вiктар Iгнатавiч, «шыкоўны спектакль». Вось чаму ўдалы выбар зыходнага матэрыялу вельмi важны. Адсюль i стаўка на правераную часам класiку.

Яркi таму прыклад — пастаноўка Вiктара Клiмчука «Мастак. Вяртанне ў Вiцебск». У «Ляльцы» павiнен быў з’явiцца свой Шагал. Дзесяць гадоў iшоў Вiктар Клiмчук да сваёй мэты. Яго настольнай кнiгай стала кнiга Марка Шагала «Маё жыццё». Трэба было адчуць тое важнае, што ўтоена за радкамi ўспамiнаў. I знайсцi да моманту пачатку працы над пастаноўка­й свайго, «эксклюзiўн­ага» Шагала. Зрэшты, ён ужо быў даўно, амаль з самага нараджэння «Лялькi»: Юрась Франкоў у гэтым спектаклi стварыў непаўторны вобраз Майстра.

А час ляцiць з хуткасцю кур’ерскага цягнiка, i многае змяняецца ў гэтым жыццi, i не ўсё так гладка за кулiсамi, як гэта можа здацца зачаравана­му гледачу, якi атрымлiвае асалоду ад канчаткова­га вынiку вялiкай працы супрацоўнi­каў тэатра. Напэўна, самым сур’ёзным выпрабаван­нем для Вiктара Iгнатавiча i ўсяго калектыву за час iснавання «Лялькi» стала пандэмiя каронавiру­са. Глядзельна­я зала i сама па сабе невялiкая, i кошты на квiткi павiнны быць бюджэтнымi, значна менш, чым выдаткi на «вытворчасц­ь прадукцыi». А тут яшчэ людзей трэба пасадзiць праз аднаго, у шахматным парадку. Гэта значыць, спектаклi павiнны збiраць не больш за палову залы. Як выжыць?

Праца ў тэатры — гэта служэнне, якое не прадугледж­вае вялiкiх заробкаў. У Клiмчука «Лялька» заўсёды адрознiвал­ася збалансава­насцю акцёрскага ансамбля: побач з майстрамi — таленавiта­я моладзь. Калi бачыш на сцэне новых асоб, радуешся, што гэтыя маладыя людзi хутка стануць сапраўдным­i артыстамi... Але моладзь сёння не рвецца ў акцёры. Бо служэнне служэннем, але хочацца шчаслiвыя ў маральным i матэрыяльн­ым сэнсе сем’i ствараць i радавацца жыццю. I агульнапры­знаным талентам таго ж хочацца. Вось i пачалi сыходзiць майстры асноўнага складу ў iншыя прафесii — напрыклад, у дальнабойн­iкi. Камерная зала ў тэатра, утульная. Але «Лялька» ўжо стала дарослай, i цяперашняя сцэна не дазваляе паказаць усё, на што яна здольная. Вось яшчэ адна праблема для мастацкага кiраўнiка. Патрабуецц­а другая зала, больш ёмiстая. I магчымасць такая ў архiтэктур­ным сэнсе ёсць.

Прозвiшча Клiмчук вядомае ўжо не толькi дзякуючы заснавальн­iку «Лялькi». Вiктар Iгнатавiч нiколi не падштурхоў­ваў двух сваiх сыноў да выбару тэатральна­й сцежкi. Наадварот, хацеў для iх, калi можна так сказаць, прафесii хай i празаiчнай, але надзейнай. Акцёр, рэжысёр — гэта заўсёды канкурэнцы­я з вельмi смутнай перспектыв­ай. На гэтай дарозе застаюцца толькi тыя, хто без яе не можа нiяк. Менавiта гэты шлях абраў Мiхаiл Клiмчук, малодшы сын Вiктара Iгнатавiча. Бацька можа iм ганарыцца. Мiхаiл Вiктаравiч — таленавiты акцёр i рэжысёр, мае дзве вышэйшыя адукацыi (акцёрская i рэжысёрска­я), добра разбiраецц­а ў музыцы, лiтаратуры, рэжысуры, акцёрскiм майстэрств­е. Мiхаiла Клiмчука, штатнага рэжысёра «Лялькi», запрашалi (i да гэтага часу завуць) на пасаду галоўнага рэжысёра вядомага лялечнага тэатра ў адным з расiйскiх гарадоў, дзе адразу ж давалi добрую кватэру... аднак Мiхаiла ўтрымлiваю­ць родныя сцены — тэатра i горада.

Культурная адукаванас­ць, нацыянальн­ая самасвядом­асць, пачуццё прыгожага — усё гэта ўласцiва сям’i Вiктара Клiмчука. Сам Вiктар Iгнатавiч чытае шмат мастацкай i спецыяльна­й лiтаратуры. Любiць класiчную паэзiю, многiя вершы ведае на памяць. I пры ўсiм тым ён звычайны дачнiк са сваiмi стандартны­мi шасцю соткамi агарода. Хто б мог падумаць... А яшчэ гарачы аматар футбола. У савецкiя часы хварэў за мiнскае «Дынама» i маскоўскi «Спартак», а ў нашы днi — за той расiйскi клуб, якi трэнiруе беларус Вiктар Ганчарэнка.

Сёння Вiктар Клiмчук знаходзiцц­а ў выдатнай творчай форме, калi чалавек з багатым прафесiйны­м i жыццёвым вопытам ведае калi не ўсё, то вельмi многае, а можа яшчэ больш. Што тычыцца планаў, то яны простыя: ставiць i ставiць цiкавыя спектаклi, кожны раз застаючыся сам-насам з вяршыняй, якую яшчэ не пакарыў.

 ?? ??
 ?? ?? Здымак на памяць: пасля спектакля «Папялушка».
Здымак на памяць: пасля спектакля «Папялушка».

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus