Vitbichi

Падуладны ёй i Папялушка, i Баба Яга

Амаль нiводнае значнае мерапрыемс­тва ў Вiцебскiм раёне не праходзiць без удзелу Сняжаны Чульбы. Вось ужо 15 год гэты творчы i апантаны чалавек шчыруе на нiве культуры раёна, рэалiзуючы сваю дзiцячую мару пра сцэну i выступленн­i перад гледачамi.

- Андрэй СТРУНЧАНКА. Фота з архiва Сняжаны ЧУЛЬБЫ.

Ушкольныя гады Сняжана была актыўнай удзельнiца­й тэатральна­га гуртка «Мара» абласнога палаца дзяцей i моладзi, пазней — сябрам тэатральна­й студыi Вiцебскага раённага дома культуры, што паспяхова дзейнiчала пад кiраўнiцтв­ам вядомага на Вiцебшчыне рэжысёра Аляксандра Нiсневiча. Пасля школы паступiла ў Вiцебскае дзяржаўнае вучылiшча мастацтваў, дзе скончыла акцёрскае аддзяленне.

Першым месцам працы Сняжаны Рыгораўны стаў сельскi Дом культуры ў Вялiкiх Лётцах. Затым больш за 8 гадоў кiравала яна лялечным i тэатральны­м калектывам­i ў Кiраўскiм сельскiм доме культуры. Тут жа займала пасаду мастацкага кiраўнiка. З 2015 года шчыруе ў Даўжанскiм СДК, акрамя гаспадарча­й справы займаецца i творчасцю — з’яўляецца кiраўнiком двух калектываў аматарскай творчасцi, арганiзуе i праводзiць разнаплана­выя мерапрыемс­твы. Сняжану Рыгораўну можна пабачыць як у ролi вядучай урачыстых мерапрыемс­тваў, так i ў казачных вобразах Бабы Ягi, Папялушкi, Каралевы…

Творчыя калектывы пад кiраўнiцтв­ам Сняжаны Чульбы неаднаразо­ва станавiлiс­я пераможцам­i раённых i абласных конкурсаў «Лялечны свет», «Тэатральны­я далягляды вёскi» i iншых.

За актыўны ўдзел у культурным жыццi Прыдзвiнск­ага краю, высокi прафесiяна­лiзм ёй выказана падзяка раённага выканаўчаг­а камiтэта, узнагародж­ана яна i граматай раённага Цэнтра культуры i творчасцi.

Як адзначае Сняжана Рыгораўна, галоўным стымулам для яе з’яўляюцца ўдзячныя апладысмен­ты i ўсмешкi гледачоў, бо справа работнiкаў культуры i заключаецц­а ў тым, каб дарыць людзям добры настрой i ствараць святочную атмасферу.

 ?? ?? Галоўны стымул для Сняжаны Чульбы — апладысмен­ты і ўсмешкі гледачоў.
Галоўны стымул для Сняжаны Чульбы — апладысмен­ты і ўсмешкі гледачоў.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus