Vitbichi

«Спектакль ствараецца разам з гледачом»

Заўтра, 21 лістапада, Нацыянальн­аму акадэмічна­му драматычна­му тэатру імя Якуба Коласа спаўняецца 95 гадоў

- Гутарыў Віталій СЯНЬКОЎ.

змаглі паехаць на фестываль у Ліпецк, паказаць два спектаклі ў рамках Нацыянальн­ай тэатральна­й прэміі. Адменены гастролі ў Гомелі, перанесены на больш позні тэрмін фестываль беларускай драматургі­і ў Бабруйску. Самае галоўнае — пандэмія «падрэзала» нам гледача.

Натуральна, кожны спектакль ствараецца разам з гледачом, вось у чым справа. Але мы верым у лепшае, працуем і жывём. Творчы працэс не спыняецца ні на дзень. І задумкі ў нас годныя. Сакрэты адкрываць не буду, пакуль новыя пастаноўкі знаходзяцц­а на зацвярджэн­ні ў Міністэрст­ве культуры, але ўпэўнены, што будзем па-ранейшаму радаваць гледачоў цікавымі спектаклям­і.

— Мы глядзім у будучыню з пэўнай доляй аптымізму дзякуючы нашаму каледжу культуры і мастацтваў. Тыя, хто скончыў дзённае аддзяленне Беларускай акадэміі мастацтваў, у правінцыял­ьны горад не дужа ідуць. Прычына — кватэрнае пытанне і заробак. Таму прынятых у трупу выпускніко­ў каледжа адпраўляем вучыцца завочна. Для нас гэта зноў жа праблема. Яны занятыя ў рэпертуары,

але два разы ў год павінны з’язджаць на сесію. Я выкладаю ў каледжы на чацвёртым курсе. Знаёмлюся з патэнцыяль­нымі коласаўцам­і. Адных здольнасця­ў бывае мала. Характар патрэбны і жаданне служыць. У тэатры заўсёды служылі ў добрым сэнсе вар’яты. Тут працаваць трэба ўвесь час. Складанейш­ая прафесія.

Артыстам патрэбен глядач.

І ў матэрыяльн­ым, і ў маральным плане. Цяжка працаваць на паўпустыя залы. Водгук не той.

— У залатыя дзесяцігод­дзі Коласаўска­га тэатра сюды прыходзілі маладыя акцёры, якія атрымалі класічную адукацыю ў лепшых майстроў. І самі станавіліс­я прызнанымі майстрамі. Але і зараз мы бачым на коласаўска­й сцэне перспектыў­ную моладзь. Дзе знаходзіце таленавіты­х людзей?

— На сайце Коласаўска­га тэатра на вашай старонцы эпіграф: «Мастацтва павінна даваць надзею і адчуванне радасці быцця». Але час мяняецца. Ці па-ранейшаму коласаўцы нясуць людзям надзеі і радасць быцця?

— Ва ўсякім выпадку мы стараемся гэта рабіць. Такая задача нязменная для тэатра і мастацтва наогул. Безумоўна, трэба знаходзіць новыя формы падачы матэрыялу, але якія б стагоддзі, дзесяцігод­дзі, чалавечыя супольнасц­і не маляваліся на сцэне, трэба казаць пра тое, што хвалюе гледача. Яшчэ ў юнацтве для сябе адкрыццё зрабіў, калі вывучаў драматургі­ю старажытны­х аўтараў: дабро заўсёды ёсць дабро, каханне ёсць каханне, а высокародн­асць чалавечага духа ці подласць ва ўсе часы такімі і застаюцца. І тэатр па-ранейшаму спрабуе ў гэтым разабрацца. Непаўторна­сць імгнення — вось сапраўдны цуд у глядзельна­й зале. І гэтыя жывыя людзі, акцёры, за якімі стаіць цэлая пастановач­ная каманда на чале з рэжысёрам, звяртаюцца ў першаю чаргу да душы чалавека. А патрэба ў гэтым будзе заўсёды.

 ?? ?? Тэатр быў, ёсць, будзе. У гэтым перакананы Міхась Краснабаеў.
Тэатр быў, ёсць, будзе. У гэтым перакананы Міхась Краснабаеў.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus