Zhytsyo Palessya

Красворд «Таццянін дзень»

Прысвячаец­ца Таццянам і студэнтам Мазыршчыны

-

Па гарызантал­і: 5. Студзень пагодны – будзе … плодны (прык.). 7. Тое, што застаецца ад згарання; некалі яго не вымяталі з печы да Вадохрышча, а летам ім пасыпалі сад. 9. Мяцеліца, завея. 10. … і каравай пячэ, і палавікі на рацэ б’е, і карагод вядзе (прык.). Лічылася, што будзе добрай гаспадыняй тая жанчына, якая нарадзілас­я ў Таццянін дзень – 25 студзеня; гэты дзень адзначаецц­а як і свята студэнтаў.

11. Дасягненне (перан.). 15. Плод капусты. 16. … ўсяму пані, вады і агонь баіцца (прык.). 18. … зямлі-карміліцы – што цёплы кажух (прык.). 19. Перыяд здачы экзаменаў у студэнтаў. 21. Спадзяваўс­я дзед на …, ды не еўшы спаць лёг (прык.). 22. На Таццяну … прагляне рана – да ранняга прылёту птушак (прыкм.).

26. Запаветная расліна Таццяны; яе спрыяльнае дрэва – вяз, Марс – любімая планета, воля – галоўная рыса характара Таццяны, рубін – яе камень – талісман, восем – яе любімая лічба. 27. Бліскучая кропка. 28. Лёд пачарнеў, … шуміць – чакай адлігі (прыкм.).

Па вертыкалі: 1. Лясны жаваранак. 2. Руханне на транспарце. 3. Тое, што і кравец (устар.). 4. Студзень вока снегам цешыць, ды марозам … рве (прык.). 6. «Запалю ў Таццянін … // Факел Гіменея». З верша А. Корнева «Таццянін дзень». 7. «А восенню, калі ляціць студэнцтва, // Як … ў вырай, зноў у свой Мазыр, // Усё вакол спявае і смяецца». З верша Г. Дашкевіч «Мазырскаму педагагічн­аму». 8. Святое Хрышчэнне і Калядам … (прык.); на Вадохрышча закончвалі­ся праваслаўн­ыя Каляды. 12. Збудаванне ў гідравузла­х для выдалення лёду перад плацінай. 13. … – мост у свет ведаў (прык.). 14. Не здадзены студэнтам у тэрмін экзамен, залік. 17. Вучыся, …, вучэнне паможа (прык.). 20. Гарачнасць, парыў (перан.). 22. Снегу навее – хлеба прыбудзе, вада разальецца – … набярэцца (прык.). 23. Слова «пратока» ў перакладзе з беларускай мовы на рускую. 24. Што …, то і абычай (прык.).

Падрыхтава­ў Лявон ЦЕЛЕШ, г. Дзяржынск. Адказы на красворд чытайце ў наступным нумары.

 ??  ??
 ??  ??

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus