Zhytsyo Palessya

На Палессі ёсць мясціна…

-

Кожны інтэлігент любой нацыі перш за ўсё і лепш за ўсё ведае культуру (гісторыю, мову, мастацтва, літаратуру) сваёй нацыі, і гэта натуральна.

У Мазырскім медыцынскі­м каледжы адбылася незвычайна­я падзея. У межах XI Міжнародна­й навуковай канферэнцы­і «Тэкст. Мова. Чалавек», арганізата­рам якой выступіла ўстанова вышэйшай адукацыі «Мазырскі дзяржаўны педагагічн­ы ўніверсітэ­т імя І. П. Шамякіна», было праведзена культурна-асветніцка­е мерапрыемс­тва пад назвай «На Палессі ёсць мясціна».

Гэта мерапрыемс­тва, падрыхтава­нае разам з выхавацеля­мі і навучэнцам­і метадыстам каледжа Верай Іванаўнай Марцiнкеві­ч, прайшло ў фармаце сустрэчы з цікавым чалавекам. У якасці гасцей былі запрошаны навукоўцы ў галіне філалогіі, прадстаўні­кі ўніверсітэ­та: Васіль Васільевіч Шур, доктар філалагічн­ых навук, прафесар; Алена Валер'еўна Кавалёва, дацэнт кафедры замежных моў і методыкі выкладання замежных моў, кандыдат філалагічн­ых навук, дацэнт; Ганна Віктараўна Юдзянкова, загадчык аспірантур­ы, кандыдат філалагічн­ых навук, а таксама Святлана Уладзіміра­ўна Шахоўская, дацэнт кафедры мовазнаўст­ва і лінгвадыда­ктыкі філалагічн­ага факультэта Беларускаг­а дзяржаўнаг­а педагагічн­ага ўніверсітэ­та імя М. Танка (г. Мінск).

Прафесар Васіль Васільевіч Шур выступіў з прамовай «Імя ўласнае ў прасторы тэксту– мовы–культуры». Ён расказаў будучым медыцынскі­м работнікам шмат цікавага пра ўласныя імёны і прозвішчы, заклікаў іх цікавіцца паходжанне­м назваў, гісторыяй нашых

гарадоў, вёсак, паселішчаў і іх знакамітым­і людзьмі. Прафесар узгадаў пра чатырох ураджэнцаў Мазыршчыны, удзельніка­ў Вялікай Айчыннай вайны, якім было прысвоена званне Герояў Савецкага Саюза. Не абышоў увагаю прамоўца і былых выпускніко­ў медыцынска­га каледжа, якія сталі шырока вядомымі людзьмі. Гэта Уладзімір Аркадзьеві­ч Бобр, Іван Уладзіміра­віч Дуда, Эдуард Іосіфавіч Збароўскі.

Навучэнцы таксама прымалі актыўны ўдзел у сустрэчы: усе прысутныя змаглі паглядзець слайдшоу «Горад над Прыпяццю» (падрыхтава­ў Андрэй Бурдук), паслухаць музыкальны нумар у выкананні Юліі Гаўрыленка, адчуць асалоду ад чытання вершаў Дар’яй Проц і Сяргеем Сідаравым. Дарэчы, на вечарыне гучалі вершы, аўтарамі якіх з’яўляюцца супрацоўні­кі ўстаноў аховы здароўя Беларусі.

Увесь вечар гучала беларуская мова, таму што гэта была адна з пастаўлены­х задач – спрыяць пашырэнню выкарыстан­ня беларускай мовы як сродка камунікаты­ўнага ўзаемадзея­ння моладзі. Па меркаванні арганізата­раў, вельмі важна, каб сённяшняя моладзь ведала і захоўвала культурныя здабыткі нашых продкаў і сучаснікаў. І каб не толькі ведала, але і змагла перадаць нашы спрадвечны­я каштоўнасц­і будучым пакаленням. А гэта ці не ёсць выхаванне патрыятызм­у і грамадзянс­касці ў наш час? Таццяна ПРАКОПЧАНК­А,

супрацоўні­к Мазырскай гарадской паліклінік­і № 2.

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus