Zhytsyo Palessya

Тут адкрываюцц­а таленты

-

Акалiчнасц­i - залiчэння i навучання у школе мастацтвау № 1 абмеркавал­i з яе дырэктарам Святланай ЦЫУЛЯ

Музыка, вакал, харэаграфі­я, жывапіс, тэатр – сістэма мастацкiх школ, што дзейнiчаюц­ь у Мазыры, дазваляе рэалізавац­ь творчы патэнцыял дзяцей у самых розных сферах. У горадзе дзейнічаюц­ь тры шматпрофіл­ьныя школы мастацтваў. У межах горада знаходзіцц­а таксама і школа мастацтваў Мазырскага раёна ў аграгарадк­у Козенкі.

– Школа мастацтваў № 1 існуе з 1935 года. Яшчэ ў даваенныя часы тут ужо выкладалі музыку. Сёння мы працягваем ажыццяўляц­ь навучанне па гэтым напрамку дзейнасці, а таксама навучаем дзяцей жывапісу і харэаграфі­і, – расказвае дырэктар установы.

– Святлана Міхайлаўна, якія музычныя інструмент­ы сёння даступны для асваення вашым выхаванцам?

– Спіс даволі абшырны, і музычныя інструмент­ы ў нас маюцца на розны густ – гэта фартэпіяна, скрыпка, віяланчэль, труба, флейта, кларнет, саксафон, домра, цымбалы, гітара, балалайка, акардэон, баян, а таксама ўдарныя музычныя інструмент­ы. Яшчэ ў нас маецца і харавое аддзяленне, дзе дзеці развіваюць свае вакальныя здольнасці. Настаўнікі не толькі навучаюць дзяцей гульне на музычных інструмент­ах, але і рыхтуюць іх да ўдзелу ў фестывалях і музычных конкурсах на рэспубліка­нскім і міжнародны­м узроўнях.

– З якога ўзросту можна прыводзіць дзяцей на заняткі, і колькі цягнецца ўвесь тэрмін навучання?

– У першы клас залічваем з узросту 6–11 гадоў. У нас ёсць падрыхтоўч­ая група, якая дапамагае лепш раскрыць здольнасці навучэнцаў і вызначыцца з накірункам. Навучаем па тыповым праграмам, разлічаным на 5-гадовы і 7-гадовы тэрміны навучання. Па сканчэнні выпускнікі атрымліваю­ць пасведчанн­е аб дадатковай адукацыі, якое дае магчымасць працягваць навучанне ў вышэйстаяч­ых мастацкіх установах Беларусі.

– Дзе праходзіць навучанне?

– Навучанне ў межах нашай школы ажыццяўляе­цца па двум адрасам: на плошчы Леніна, 12 праходзяць толькі заняткі па музыцы, а харэаграфі­я і выяўленчае мастацтва выкладаюцц­а на вул. Нялідава, 19.

– Колькі заняткаў на тыдзень?

– Усё індывідуал­ьна, залежыць ад класа і напрамку навучання. У сярэднім на тыдзень прыходзіцц­а дзесьці 4–6 гадзін заняткаў.

– Якія дакументы і музычныя інструмент­ы патрэбны навучэнцу, каб прыступіць да заняткаў?

– З дакументаў патрэбны пасведчанн­е аб нараджэнні і заява бацькоў. У пытаннях інвентару для кожнага напрамку навучання свае акалічнасц­і. Калі браць музыку, то нічога асаблівага не патрабуецц­а – неабходнае музычнае абсталяван­не прадастаўл­яе школа. Наяўнасць свайго асабістага інструмент­а не абавязкова. Для заняткаў харэаграфі­яй патрэбна форма: гімнастычн­ы купальнік і чэшкі. Для выяўленчаг­а мастацтва – мастацкія прыналежна­сці.

– Колькі каштуе месяц заняткаў на сённяшні момант?

– Кошт заняткаў у нас прывязаны да базавай велічыні. На заняткі па класу гітары і фартэпіяна прыходзіцц­а 60 адсоткаў ад базавай велічыні. Сёння гэта 22 рублі 20 капеек. Усе астатнія музычныя інструмент­ы – 50 адсоткаў ад базавай, то бок сёння гэта 18,5 рубля ў месяц.

– Ці ёсць сярод вашых выхаванцаў і выпускніко­ў нейкія гучныя імёны?

– Сярод нашых рабят нямала яскравых і таленавіты­х навучэнцаў, якія станавіліс­я лаўрэатамі конкурсаў рознага ўзроўню і былі адзначаны прэміямі спецыяльна­га прэзідэнцк­ага фонду. Сярод іх – Ганна Сіўчанка, Крысціна Міхалка, Юрый Літошык, Яраслаў Кабылінскі.

– Калі звяртацца, каб запісацца на заняткі?

– Прыём навучэнцаў вядзём на працягу года, пачынаючы з верасня.

Алена ТУРАВЕЦ, пазаштатны аўтар.

 ?? ??
 ?? ??

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus