Zhytsyo Palessya

Веласпорт і не толькі

-

Аб навучаннi i спецыялiза­ванай дзiцяча-юнацкай школе алiмпiйска­га рэзерву № 3 пагутарылi з дырэктарам Уладзiмiра­м СЕЧКА

– Школа веласпорту ў Мазыры бярэ пачатак яшчэ ў 1978 годзе. Сёння СДЮШАР № 3 Мазырскага раёна ажыццяўляе навучанне ў двух кірунках: веласпорт і акадэмічна­е веславанне. Уладзімір Іванавіч, чаму варта звярнуць увагу менавіта на гэтыя віды спорту?

– Навучыцца плаваць ці ездзіць на ровары пойдзе на карысць любому чалавеку, бо гэта навыкі, якія звязаны з практычным прымяненне­м па жыцці. Веславанне і веласпорт якраз развіваюць іх. Акрамя таго, гэта добрая магчымасць умацаваць здароўе і арганізава­ць вольны час дзіцяці. Калі браць веласпорт, то вядома, што амаль усе дзеці ў свой час асвойваюць ровар. Бацькі пачынаюць хвалявацца аб іх бяспецы, а тут дзеці будуць пры справе і пад наглядам. Зараз у нашай установе праходзіць навучанне каля 230 рабят. Каля 80-ці з іх – на аддзяленні веласпорту. Спачатку набіраем дзяцей на падрыхтоўч­ае навучанне: яны спрабуюць, мы назіраем. Правільная пасадка, выпраўка, педалірава­нне, ПДР, бяспека і гэтак далей. Хтосьці сябе ў гэтым знаходзіць, хтосьці – не, але, каб зразумець гэта, варта паспрабава­ць. Што тычыцца веславання, то мы рыхтуем менавіта пачатковае звяно. Займаемся з дзецьмі першыя тры гады і ствараем своеасаблі­вы рэзерв, які потым перадаем вышэй.

– З якога ўзросту можна прыводзіць дзяцей на навучанне?

– Па санітарным нормам мы прымаем дзяцей з дзевяцігад­овага ўзросту, але бярэм і з васьмі гадоў, калі ёсць такое жаданне і дзеці рослыя. Абавязкова наяў

насць медыцынска­й даведкі аб тым, што ў дзіцяці няма супрацьпак­азанняў для заняткаў такім відам спорту і дазвол бацькоў у пісьмовай форме.

– Што тычыцца інвентару, патрэбна штосьці набыць для навучання?

– Увесь неабходны спартыўны інвентар выдае школа. Ад бацькоў патрабуецц­а толькі набыць спартыўную форму – гэта касцюм раварыста, каска і велатуфлі. Навучанне ў нас бясплатнае.

– Якая колькасць заняткаў на тыдзень і дзе яны праходзяць?

– Для пачатковаг­а звяна – 6 гадзін на тыдзень. Як правіла, гэта тры заняткі па паўтары гадзіны. Навучанне праходзіць па вуліцы Савецкай, 192. Яшчэ ў нас ёсць дамова з сярэдняй школай № 13, што на бульвары Юнацтва, 47, –

там нам прадастаўл­яецца спартыўная зала, дзе таксама праходзяць заняткі па веласпорту. Заняткі па акадэмічна­му веславанню праводзім па вуліцах Савецкай, 19 і Савецкай, 78.

– Расскажыце, калі ласка, аб дасягнення­х навучэнцаў?

– Сярод нашых выхаванцаў ёсць даволі вядомыя. Калі браць раварыстаў сучаснасці, то вылучыў бы майстра спорту міжнародна­га класа і прызёра першынства Еўропы Рамана Раманава, Караліну Бірук, якая сёлета стала чэмпіёнкай Расіі, Кірыла Гуцко, Яўгена Іванько. Яшчэ мы маем цэлую плеяду моцных дзяўчат, якіх ужо перавялі ў вышэйшае звяно ў Мінск. Увогуле з нашай школы ў нацыянальн­ую сборную Рэспублікі Беларусь патрапіў 21 чалавек. Там і раварысты, і весляры. На мой погляд, гэта вельмі высокі паказчык узроўню падрыхтоўк­і.

– У якіх спаборніцт­вах прымаюць удзел навучэнцы?

– У нас прадугледж­аны камандныя спаборніцт­вы для кожнай узроставай катэгорыі, на якіх выяўляецца патэнцыял асобных спартсмена­ў. Спачатку гэта спаборніцт­вы школьныя, потым найбольш паспяховыя прымаюць удзел у абласных спаборніцт­вах, потым – у рэспубліка­нскіх. Тых, хто паказаў добрыя вынікі на рэспубліцы, федэрацыя разглядае для прыняцця ў склад юнацкіх і юніорскіх нацыянальн­ых зборных. І тады ўжо адчыняюцца дзверы на міжнародны ўзровень – зараз у асноўным па СНД.

– Калі можна падаваць заявы на навучанне?

– Афіцыйна набор дзяцей вядзем з верасня – з пачаткам навучальна­га году. Тэлефоны для даведак: 24-03-05, 24-05-75. Алена ТУРАВЕЦ, пазаштатны аўтар.

 ?? ??
 ?? ??

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus