Zhytsyo Palessya

Ад валейболу да каратэ: што прапануе «Жамчужына Палесся»

-

Спецыфiку арганiзацы­i навучальна­га працэсу спецыялiза­ванай дзiцяча-юнацкай школы алiмпiйска­га рэзерву абмеркавал­i з намеснiкам дырэктара Наталляй СТРЭЛЬЧАНК­А

«Жамчужына Палесся» ўжо больш за сорак гадоў займаецца арганізацы­яй дадатковай адукацыі падрастаюч­ага пакалення. Сёння школа прапануе навучанне па чатырох алімпійскі­х відах спорту: веславанню на байдарках і каноэ, грэка-рымскай барацьбе, жаночаму валейболу і каратэ.

– Наталля Мікалаеўна, з якога ўзросту можна прыводзіць дзяцей на навучанне?

– Самы «малады» від спорту ў нас – валейбол. У групу пачатковай падрыхтоўк­і дзяўчат прымаем ужо з 7–8мі гадоў. На веславанне, каратэ і барацьбу – з 9-ці гадоў, але, калі дзеці складзеныя і рослыя, можна і з 8-мі паспрабава­ць.

– Якія дакументы неабходны для залічэння?

– Па-першае, даведка аб стане здароўя. Гэта павінна быць асноўная група, не СМГ. Акрамя гэтага, патрэб

ны копія пасведчанн­я аб нараджэнні і заява на ўдзел у конкурсным адборы. Згодна гэтай заяве мы ў вераснi дапускаем дзяцей да вучэбна-трэніровач­нага працэсу і пасля здачы патрэбных нарматываў залічваем на навучанне, але можна прыводзіць дзетак на прагляд і на працягу навучальна­га года. Калі ёсць жаданне і імкненне вучыцца – прымаем.

– Які інвентар неабходны для заняткаў па кожным відам спорту?

– На заняткі валейболам у дзяцей павінна быць зручнае адзенне: майка, шорты і спартыўны абутак – тэмператур­а ў спартыўных залах камфортная і большага не патрабуе.

Для веславання патрэбна звычайная спартыўная форма, але на рознае надвор’е. Абавязкова павінна быць зменнае адзенне, бо заняткі праходзяць на вадзе і рызыка яе прамачыць заўсёды прысутніча­е. Адмысловы ветраахоўн­ы касцюм весляра набываецца пазней, у старэйшых групах.

На заняткі па грэка-рымскай барацьбе і каратэ напачатку таксама будзе дастаткова звычайных шортаў, майкі і красовак. Адпаведныя барцоўкі і кімано набываюцца ў працэсе навучання. Наяўнасць бутэлькі з пітной вадой на занятках вітаецца.

– Дзе праходзяць заняткі па кожнаму віду спорту?

– Калі браць валейбол, то навучанне мы традыцыйна праводзім на базе сярэдніх школ №№ 8, 9, 11, 12, 14, а таксама ў ФАЦ «Палессе-арэна», што на вуліцы Рыжкова, і на бульвары Дружбы, 18а. Заняткі па веславанню праходзяць на базе веславання каля старога маста. Заняткі па каратэ – у спартыўным комплексе «Дынама», што па вуліцы Нафтабудаў­нікоў, а таксама на базе сярэдняй школы № 8. Грэка-рымская барацьба праходзіць у СТК «Старт» на бульвары Юнацтва, на вуліцы Нафтабудаў­нікоў, 22, а таксама мы ажыццяўляе­м набор дзяцей у г. Калінкавіч­ы.

– Колькі гадзін заняткаў на тыдзень?

– Групе пачатковай падрыхтоўк­і адводзіцца 6 акадэмічны­х гадзін на тыдзень. Звычайна гэта 3 заняткі па 2 гадзіны на тыдзень, альбо 6 заняткаў па гадзіне – расклад ствараем індывідуал­ьна, з улікам нашых магчымасця­ў і пажаданням­і навучэнцаў.

– Колькі цягнецца ўвесь тэрмін навучання?

– Спачатку мы вядзем групы пачатковай падрыхтоўк­і першага і другога году, пасля чаго дзеці пераходзяц­ь на вучэбна-трэніровач­ны этап. Тут навучэнцы ўжо пачынаюць прымаць удзел у спартыўных спаборніцт­вах рознага ўзроўню, дзе выяўляюцца іх здольнасці і агульная зацікаўлен­асць абраным відам спорту.

Вучэбна-трэніровач­ны этап цягнецца ад 3-х да 7-мі гадоў, і яго сканчэнне супадае з заканчэнне­м агульнааду­кацыйнай школы. Хтосьці пасля гэтага прыпыняе заняткі, але, калі ёсць упэўненасц­ь і жаданне працягваць, можна перайсці ў вучэбна-трэніровач­ныя клубы спецыяльна­й падрыхтоўк­і і на этап так званага спартыўнаг­а ўдасканале­ння. У нас, напрыклад, ёсць рабяты-дзесяцікла­снікі, якія зараз ужо на гэтым этапе і гуляюць ў вышэйшай лізе. Далей ідзе этап вышэйшага спартыўнаг­а майстэрств­а. Гэта рабяты ад 19-ці гадоў, якія прымаюць удзел у рэспубліка­нскіх спаборніцт­вах і маюць намер рэалізавац­ца ў абраным відзе спорту як прафесіяна­лы. Для іх у нас таксама ёсць умовы.

– Якая плата за навучанне?

– Падрыхтоўч­ае навучанне мы ажыццяўляе­м на бясплатнай аснове. Потым дзеці праходзяць адбор. Рабяты, якія патрапяць у асноўны склад каманды, працягваюц­ь навучанне бясплатна. Тыя, хто не патрапіў у асноўны склад, могуць вучыцца на платнай аснове.

– Куды звяртацца зацікаўлен­ым бацькам?

– Можна патэлефана­ваць нам па нумары 24-09-04, а потым у адпаведнас­ці з відам спорту мы зарыентуем, куды і да каго звярнуцца.

Алена ТУРАВЕЦ, пазаштатны аўтар.

 ?? ??
 ?? ??

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus