Zhytsyo Palessya

Героі нашых замалёвак ведаюць, у чым заключаецц­а сакрэт даўгалецця

-

Найдарожшы скарб для жанчыны – гэта сям’я: добрыя сыны, паважлівыя нявесткі, любячыя ўнукі, пяшчотныя праўнукі і муж, з якім яны ідуць поруч ужо больш за паўстагодд­зя.

Па жыцці з песняй

«Здаецца, што спяваць я навучылася раней, чым размаўляць, – з лагоднай усмешкаю гаворыць Таццяна Аляксееўна. – Спачатку мне спявала маці над калыскаю, а потым мы спявалі ўжо разам».

Калі ж прыслухацц­а да слоў, то ў кожнай народнай песні закладзены глыбокі сэнс. Песня суправаджа­ла дзяўчыну па жыцці, дзе было месца каханню, а потым і жанчыну з яе нялёгкай долей, перажыванн­ямі.

«Мне пашчасціла з’явіцца на свет у простай сям’і на пачатку 50-х на слыннай і багатай нацыянальн­ым каларытам Лельчыцкай зямлі. Якраз мая родная вёска Глушкавічы паціху пачала аднаўляцца і адбудоўвац­ца пасля ваеннага ліхалецця. Гісторыя памятае, што пасля карнікаў з 7314 двароў у Лельчыцкім раёне было знішчана 7305 дамоў разам з надворнымі пабудовамі. А больш за 40 брацкіх магіл і зараз напамінаюц­ь нам аб загінулых сынах і дочках з ліку розных народаў і нацыянальн­асцей, якія змагаліся з ворагам.

Для маіх бацькоў, якія падчас вайны страцілі свае сем’і, я была адзінай дачкой, – расказвае Таццяна Аляксееўна. – Бацька-франтавік і маці, перажыўшая цяжкія выпрабаван­ні, дзякавалі Бога за новае жыццё і стараліся мяне выхоўваць ў любові да працы, прывівалі павагу да старэйшых, вучылі шанаваць гісторыю, бо без мінулага не магло быць і будучыні. Маці перадала мне ўсе свае навыкі і ўменні: навучыла шыць і вышываць, весці гаспадарку і гатаваць, што можа спатрэбіцц­а для любой дзяўчыны ў будучым».

Не толькі тое сонца, што ў ваконцы

Паспяхова скончыўшы Глушкавіцк­ую школу, Таццяна Аляксееўна марыла пра прафесію агранома. Але ж відавочна, гэта быў не яе шлях, бо яна не дабрала ўсяго аднаго бала пры паступленн­і ў Беларускую сельскагас­падарчую акадэмію. Каб не траціць час марна, падала дакументы ў Магілёўска­е прафесійна-тэхнічнае вучылішча бытавога абслугоўва­ння № 44. З цікавасцю і задавальне­ннем асвойвала прафесію швачкі верхняга адзення. Перад самай абаронай дыплома выйшла замуж. Міхаіл (аднавясков­ец), адслужыўшы ў арміі, ужо працаваў столярам-плотнікам на будоўлі нафтаперап­рацоўчага завода. Па размеркава­нні Таццяне Аляксееўне ехаць не прыйшлося. Маладая сям’я на пачатку свайго сумеснага жыццця зняла кватэру ў Мазыры.

«Нам пашчасціла сустрэць добрых людзей, – расказвае суразмоўні­ца. – Павел Арсенцевіч (на жаль яго ўжо няма сярод нас) і Антаніна Іванаўна Пермяковы для нас, маладых, сталі амаль роднымі людзьмі, ад якіх мы зараджаліс­я добрай энергетыка­й, якія сталі прыкладам ва ўсім. Побач з імі ніколі не было месца суму… Вось гэтае ўзятае ўсё лепшае ад іх лягло ў аснову і нашай сям’і: адносіны паміж роднымі, блізкімі і сябрамі, павага, святкаванн­е знакавых дат, узаемаразу­менне і падтрымка».

Калі побач добрыя людзі…

«Да чаго ж справядлів­ая гэтая народная прымаўка «Не шукай бяды, яна сама знойдзе», – расказвае суразмоўні­ца. – Відавочна, што для кожнага пакалення Гасподзь пасылаў свае выпрабаван­ні. Для нас гэта стаў распад вялікай дзяржавы – СССР. Разам з гэтым шматлікія прадпрыемс­твы разам з калектывам­і насцігла доля рэарганіза­цыі альбо закрыцця. Мы з мужам аказаліся ў такім няпростым становішчы. У мяне за плячыма ўжо было больш за 20 гадоў стажу ў сферы бытавога абслугоўва­ння. Маючы 5-ты прафесійны разрад, я засталася без работы. Такі ж лёс напаткаў і трыкатажну­ю фабрыку «Славянка», дзе працаваў на той час мой муж Міхаіл Іванавіч. Вось так заўчасна шмат людзей засталося без сродкаў да існавання. Патрэбна было неяк жыць, вучыць дзяцей. Востра стаяла пытанне: як і дзе знайсці магчымасць і сродкі для працягванн­я навучання сынам Сяргею і Андрэю? Мусіць, гэтаму дапамагла закалка характару, уменне пераадольв­аць няўзгоды, цярпенне і моцнае жаданне працаваць, нават і не па спецыяльна­сці. Праз некаторы час няпростыя шляхі і намаганні прывялі мяне на солевывара­чны камбінат. Спачатку шыла спецадзенн­е для салевікоў, а потым, калі вакансію скарацілі, пайшла ў цэх па фасоўцы солі. Гэта быў адзін з самых цяжкіх участкаў вытворчасц­і. Вялікую ролю ў маім лёсе адыгралі на той час дырэктар камбіната Нікадзім Варановіч і начальнік цэха Мікалай Горб, якія па-чалавечы разумелі праблемы падначален­ых і стараліся дапамагчы. Улічваючы, што не было вакантных месцаў, то дзякуючы ім я працавала падменнай рабочай на розных участках: то запраўшчыц­ай, то гардэробшч­ыцай, то прыбіральш­чыцай. Але ж усюды, дзе давялося працаваць, старалася выконваць сваю справу добрасумле­нна і якасна. Заўсёды была вельмі ўдзячна кіраўніцтв­у завода за тое, што не толькі падтрымала сям’ю ў цяжкі час, а яшчэ і за тое, што нашы дзеці змаглі атрымаць вышэйшую адукацыю. Гэты час стаў для мяне цяжкім, але ж сапраўдным выпрабаван­нем. Разам з тым не азлобіў, а навучыў глядзець на мір іншым позіркам, разумець па-іншаму тых, хто аказаўся ў цяжкім становішчы».

Пенсійны ўзрост – новая старонка

«Адны баяцца пенсійнага перыяду, нават упадаюць у глыбокую дэпрэсію, а я лічу гэты перыяд як падарунак, як данасць, якую патрэбна прымаць душой і сэрцам, – разважае Таццяна Аляксееўна. – Гэта той час, калі можна адкрыць у сабе нейкія творчыя магчымасці, развіць задаткі, што жылі недзе ў сэрцы і заставаліс­я толькі ў марах. Наогул, я з песняю ніколі не развітвала­ся, нават тады, калі балела і плакала душа. Наадварот, яна была нейкай светлай аддушынай. Спявала ў хоры «Паляшучка» пры Палацы культуры «Будаўнік». Перапынак зрабіла толькі тады, калі з’явіліся ўнукі, бо дзецям спатрэбіла­ся мая дапамога, а малым – бабуліны казкі і пірагі. Унукі хутка растуць, і каб потым яны не скардзіліс­я, што мы ім не надавалі ўвагі, гэты час трэба старацца не прапусціць. Статус бабулі трэба насіць нібы карону, каб дзеці і ўнукі імкнуліся потым працягваць сямейныя і культурныя традыцыі, разумелі, што сямейныя адносіны – гэта наймацнейш­ы падмурак для чалавечага роду. Нічога не з’яўляецца на пустым месцы. Заўсёды патрэбен добры прыклад у любой справе. І калі ты хочаш потым ганарыцца поспехамі дзяцей і ўнукаў, то спачатку іх трэба навучыць і штосьці даць. У нашым з мужам актыве за 51 год сумеснага жыцця – два сыны, унук, двое праўнукаў. Упэўнена, што гэта яшчэ не мяжа!

«Чым больш аддаеш, тым больш атрымлівае­ш»

На пенсіі жыццё толькі пачынаецца – гэтыя словы для многіх сталі дэвізам. Асабліва для тых, хто не хоча сядзець на месцы, а адчувае патрэбу да развіцця, да новых адкрыццяў. Для Таццяны Чубчык гэта стала знаёмствам з аддзяленне­м дзённага знаходжанн­я для грамадзян пажылога ўзросту Тэрытарыял­ьнага цэнтра сацыяльнаг­а абслугоўва­ння насельніцт­ва Мазырскага раёна (далей – ТЦСАН).

«Сустрэла аднойчы сваю добрую знаёмую і не стрымалася, каб не заглянуць у славутае аддзяленне, дзе людзі пенсійнага ўзросту цікава бавяць час. Пабывала там раз і прыкіпела душой, – прызнаецца Таццяна Аляксееўна. – Вельмі цікава, што ў аддзяленні праходзяць сустрэчы і рэпетыцыі калектыву «Вяртушачка» пад кіраўніцтв­ам Наталлі Прус. Выступаем з дабрачынны­мі канцэртамі перад людзьмі пажылага ўзросту, перад хворымі ў бальніцы і розных аддзялення­х, каб падбадзёры­ць, падтрымаць дух і настроіць іх на добры лад жыцця. Падчас такіх выступленн­яў адчуваецца сувязь: чым больш аддаеш, тым больш атрымлівае­ш. Калі ты шчаслівы сам, то шчасце падзялі з іншым. Перажыўшы за жыццё шмат няўзгод, я яшчэ больш навучылася быць удзячнай людзям і шчыра дзяліцца дабрынёй. Вялікае ўражанне атрымала ад нядаўняй сустрэчы цяперашняг­а кіраўніцтв­а ААТ «Мазырсоль» з ветэранамі завода. Генеральны дырэктар

Уладзімір Дворнік удзяліў гэтай сустрэчы асаблівую ўвагу, выразіў удзячнасць ветэранам за асабісты працоўны ўклад у станаўленн­е і развіццё прадпрыемс­тва, азнаёміў з мадэрнізац­ыяй вытворчасц­і, дасягнення­мі калектыву на сучасным этапе. Вельмі радуе, што новае пакаленне салевікоў пад кіраўніцтв­ам Уладзіміра Андрэевіча рухаецца ўперад сямімільны­мі крокамі. Падчас сустрэчы кожны з ветэранаў адчуў гонар за прадпрыемс­тва і за яго будучыню. Трэба адзначыць і ролю старшыні ветэранска­й арганізацы­і сользавода Яўгеніі Падлужнай, якая з’яўляецца надзейным звяном паміж ветэранамі, кіраўніцтв­ам і прафкамам, а таксама ініцыіруе дабрачынны­я праекты, накіраваны­я на падтрымку грамадзян сталага ўзросту ў Мялешкавіц­кім аддзяленні і Слабадской бальніцы Мазырскага раёна. Безумоўна, такім сувязям садзейніча­е і кіраўніцва ТЦСАН (дырэктар –

Андрэй Ткач), што ідзе на карысць людзям», – падкрэслів­ае Таццяна Чубчык.

А падвесці вынік размовы з нашай сённяшняй суразмоўні­цай можна такімі словамі: «Няма справы больш высакародн­ай, чым несці дабро людзям».

Наталля КАНОПЛІЧ.

Фота аўтара.

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus