Zhytsyo Palessya

Снежань снежны – будзе год урадлівы

-

Усе словы крыжаванкі пачынаюцца з літары С.

Па гарызантал­і: 1. Трубчаты орган у целе чалавека ці жывёлы, па якім цячэ кроў. 6. … дубу сястра (прык.).

8. … з раніцы пішчыць – чакай ноччу марозаў (прыкм.). 9. Званне духоўнай асобы. 10. «Чалавеку ў дзень неабходна восем пацалункаў і … хвілін абдымкаў». Цытата невядомага аўтара; 4 снежня – Міжнародны дзень абдымкаў. 12. Лепшая … – мяккая падушка (прык.). 15. … сваяка пазнаў, і на піва пазваў (прык.).

16. Выгнутая труба з каленамі рознай даўжыні. 17. На Юр’я павінна быць … і ў дурня (прык.); прысвятак Зімовы Юр’я адзначалі 9 снежня.

18. «Чай – гэта вялікі …, змешчаны ў маленькую шклянку». Цытата невядомага аўтара; 15 снежня – Міжнародны дзень чая. 21. Любяць … першы снег, // І яшчэ вясёлы смех (прык.). 22. Сырое надвор’е з мокрым снегам. 27. «Ляціць у … бялюткі лебедзь». З верша Г. Дашкевіч «Лебедзь над Прыпяццю». 28. Паўночная рыба сямейства ласасёвых. 29. Рыбалоўная снасць. 30. … снежны – будзе год урадлівы (прыкм.). 31. Доб

рая … пад лаўкай ляжыць, а дрэнная па дарожцы бяжыць (прык.). 32. Былі б песні, будуць і … (прык.).

Па вертыкалі: 2. Тое, што сніцца; зімой бачыць рыбу ў … – адліга, або снег (прыкм.). 3. На целе пасінелае месца. 4. Фруктовы безалкагол­ьны напітак. 5. Член дзіцячай арганізацы­і ваенна-палітычнаг­а характару.

7. Разблытаеш … – будзе свежаніна на абед (прык.). 9. Коса зрэзаны клін тканіны, дрэва. 11. «…-пушыначкі // Ляцелі матылькамі». З верша З. Бядулі «Сняжынкі». 13. … на лета, зіма на мароз (прык.). 14. Машына для сартавання прадуктаў памолу. 19. Блізкі … лепш дальняй радні (прык.). 20. Невялікая сажалка.

23. Паказ чаго-небудзь у вызначаны час. 24. Тканіна. 25. Фінская сухая гарачая лазня. 26. «Танга – гэта рытм, нерв, …, характар» Х. Арыенса; 11 снежня – Міжнародны дзень танга. 29. … коп не грошы, абы хлопец харошы (прык.).

Падрыхтава­ў Лявон ЦЕЛЕШ,

г. Дзяржынск.

Адказы на красворд чытайце

на 14 стар.

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus