Zhytsyo Palessya

Таццянін дзень усмешкамі блішчыць

-

Па гарызантал­і: 1. На Таццянін дзень … прагляне рана – да ранняга прылёту птушак (прык.); Таццянін дзень (Дзень студэнтаў) адзначаецц­а 25 студзеня.

5. Варона сядзіць на снезе – чакаецца … (прыкм.). 8. Навука ў … не вядзе, а з лесу выводзіць (прык.); 28 студзеня – Дзень беларускай навукі. 9. Высокі воз. 10. Кніга – … у свет ведаў (прык.).

12. «Вывучэнне і … прыроды нарадзіла навуку». Цыцэрон. 13. У каго розум, у таго і … (прык.). 15. Замінка ў руху каня. 17. Шматгадовы палярны лёд.

18. Смех – то … багоў (прык.). 21. Золата здабываюць з зямлі, а … – з кніг (прык.). 22. Асобны эпізод з кінафільма.

27. Вучэнне – свет, а … – цемра (прык.).

29. Дарожка ў парку. 30. Ласкавы зварот да каго-небудзь (разм., устар.). 31. Лясны жаваранак. 32. Завіруха, мяцеліца.

33. Таццяна і каравай пячэ, і палавікі на рацэ б’е, і … вядзе (прык.).

Па вертыкалі: 1. Хто вучыцца, той на … не будзе мучыцца (прык.). 2. На Таццяну марозна і … яснае – да ўраджаю (прыкм.). 3. Вялікая скрынка. 4. Тое, што знаходзіцц­а пад зямной паверхняй. 6. «Таццянін … усмешкамі блішчыць, // Пушыстым белым снегам весяліць». З верша невядомага аўтара.

7. … зімой – да моцных вятроў (прыкм.).

11. «Розум, назіранне і вопыт – святая … навукі». Г. Інгерсоп. 14. Рух лёду па цячэнню ў час раставання. 16. … або бохан хлеба ў выглядзе сонца; тое, што некалі выпякалі на Таццянін дзень. 19. Нешта новае. 20. Цукеркі з фруктова-ягаднага соку. 23. Калі … на небе чырвоны, будуць снежныя завеі (прыкм.). 24. Маленькая … чалавека вялікаму розуму вучыць (прык.). 25. … – ежа розуму (прык. ). 26. Зіма не …, у шубу адзета (прык.). 28. … прыліпае да дрэў – да цяпла (прыкм.).

Падрыхтава­ў Лявон ЦЕЛЕШ,

г. Дзяржынск.

Адказы на красворд чытайце

на 14 стар.

Когда жена сказала мужу, что купила новые сапоги, кожаные, коричневые и с пряжкой, он и не подозревал, что это... три пары!

 ?? ??
 ?? ??

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus