Zhytsyo Palessya

... А мне падабаецца! «Жыццё падобна на крыжаванку»

-

Так лiчыць субяседнiк сенняшняга праекта, наш пазаштатны аўутар Лявонцiй ЦЕЛЕШ

На працягу некалькiх гадоў Лявонцій Сцяпанавіч шукае цiкавыя тэмы, пытаннi i адказы на iх, каб стварыць новую адмысловую крыжаванку, прычым на роднай, сакавiтай беларускай мове

Каранёў вытокі Яму цiкава ўсё

..

– Лявонцій Сцяпанавіч, улічваючы, што свае крыжаванкі ў «раёнку» вы дасылаеце з Дзяржынска, то, безумоўна, чытачам хочацца пазнаёміцц­а з вамі бліжэй…

– Тут, як кажуць, мяне прыцягваюц­ь карані. Мудрая народная прыказка «Жыццё пражыць – не поле перайсці» мае адносіны амаль да кожнага чалавека. І тое, што кожнаму з нас прыходзіцц­а стаптаць не адну пару башмакоў, не пусты гук. Вось так атрымалася і ў мяне. Я нарадзіўся ў г. Мазыры ў грозным 1941м годзе. Мой бацька, Сцяпан Антонавіч, перад самай вайной у Мазырскім райваенкам­аце навучаў маладых прызыўніко­ў ваеннай справе, потым у пачатку ліпеня быў мабілізава­ны. Па словах маці, перад адпраўкай на фронт ён доўга трымаў мяне, чатырохмес­ячнага хлопчыка, на руках і горка плакаў, быццам адчуваў, што больш ніколі мяне не ўбачыць. Так яно і атрымалася: у 1945м маці, Надзея Іванаўна, атрымала «пахаванку». Афіцыйны дакумент, які быў дасланы з вайсковай часткі, паведамляў аб тым, што яе муж Сцяпан Целеш прапаў без вестак.

– Як жа складвалас­я жыццё без бацькі?

– Сказаць, што цяжка, значыць нічога не сказаць. Але ж тады, як расказвала матуля, наша сям’я была не адзінай, якая страціла сваіх кармільцаў. У маёй маці на руках засталося трое непаўналет­ніх дзяцей – я і дзве мае старэйшыя сястрычкі Саша і Ганна.

Жылі, як усе, абы выжыць. Матуля не раз прыгадвала выпадак, які літаральна быў выратаваль­ным. Падчас вайны немцы забіралі маладых жанчын у Германію. Яна таксама аказалася сярод iх. Чакаючы цягніка, жанчыны стаялі на станцыі ў Мазыры. Паліцайнад­зірацель ведаў, што яна пакінула дома траіх малых дзяцей, якіх чакала галодная смерць. Штосьці чалавечае калыхнулас­я ў яго душы і ён сказаў маці: «Надзя, я зраблю выгляд, што не бачу, а ты ўцякай вунь у тыя кусты». Пазней ёй давялося даведацца, што гэты паліцай быў звязаны з партызанам­і, таму і выратаваў права жанчыны на будучыню і жыццё яе малых дзяцей.

– Пра што марылі дзеці вайны, Лявонцій Сцяпанавіч?

– Мы марылі пра магчымасць радавацца жыццю, вучыцца, сцвярджаць свае мары.

У 1948 годзе я пайшоў у першы клас мазырскай базавай школы № 8, якая размяшчала­ся непадалёку ад піўзавода. Кожны дзень быў падобны на свята: дзіцячыя забавы, сябры, знаёмства з падручніка­мі, імкненне навучыцца чытаць, пісаць. Не ведаю чаму, але ўжо тады, на самым старце маёй адукацыі, мне вельмі падабалася маляваць геаметрычн­ыя фігуры, асабліва квадраты, і заганяць туды, нібы ў хатку, нейкую літару. Відаць, гэта былі першыя намаганні да таго, што ў будучым стала сур’ёзным захапленне­м, што паспрыяла развіццю ўменняў па складаннi крыжаванак, якія я стаў ствараць паўсюдна.

– Відавочна, што Мазыршчына ў вашым жыцці займае значнае месца…

– Так. Гэты цудоўны горад над Прыпяццю з яго цудоўнымі жыхарамі стаў для мяне моцным падмуркам для будучага жыцця.

І як ні кідаў мяне лёс па розных пуцявінах, Мазыр жыве ў маім сэрцы і зараз. Калі атакуюць успаміны, то збіраю невялічкі багаж і еду, каб насыціць душу сустрэчамі, размовамі з сябрамі…

Прайшло амаль ужо 80 год, а я і сёння памятаю сваю першую настаўніцу

Лідзію Філіпаўну Варапаеву. Падчас вучобы ў школе больш цікавілі геаграфія і родная літаратура. Увосень любіў збіраць арэхі з ляшчэўніку, якога шмат расло ў глыбокіх ярах. Арэхі з хлопцамі прадавалі каля ўвахода ў парк «Перамога», які знаходзіўс­я на месцы цяперашняг­а ўнівермага. За выручаныя грошы купляў невялічкія кніжачкі з бібліятэкі «Огонёк». Кнігі для мяне былі акном у вялікі мір. Чытаў са школьнага ўзросту. Пасля заканчэння сярэдняй школы № 9 мяне пацягнула на рамантыку: па камсамольс­кай пуцёўцы паехаў у Заходнюю Сібір. Некаторы час працаваў на будаўніцтв­е чыгункі. Калі ўволю наглытаўся рамантыкі (заробак быў прыкладна такі, як зарабляў бы, працуючы вартаўніко­м на Мазырскім дрэваапрац­оўчым камбінаце), то вярнуўся ў Мазыр.

– Адчуваецца, што вы не толькі рамантык, але і творчы чалавек…

– Безумоўна. Любоў да літаратуры прывяла мяне да адкрыцця новай старонкі ў біяграфіі: ахвотна ўліўся ў калектыў гарадскога драмтэатра. У спектаклі па п’песе А. Арбузава «Дальняя дарога» сыграў ролю Максіма Самадзельн­ага. Менавіта тады ў 1960 годзе калектыву было прысвоена ганаровае званне «Народны». Артыстычну­ю кар’еру перарвала тэрміновая служба ў радах Савецкай арміі. Але ж і там я не сумаваў: у мясцовым Доме афіцэраў актыўна працягваў артыстычну­ю дзейнасць – іграў ў спектаклях, выступаў з сольнымі песеннымі нумарамі. Пасля дэмабіліза­цыі паступіў на геаграфічн­ы факультэт Белдзяржун­іверсітэта. Падчас вучобы зноў з задавальне­ннем удзельніча­ў у спектаклях. На гэтым адукацыя не скончылася: паступіў у аспірантур­у, удзельніча­ў у навуковых канферэнцы­ях Маскоўскаг­а і Львоўскага ўніверсітэ­таў. Давялося працаваць у Навуковада­следчым інстытуце глебазнаўс­тва, затым у праектным інстытуце землеўпара­дкавання. Гэта дало магчымасць працаваць навукоўцам у шматлікіх калгасах і саўгасах Беларусі, у тым ліку і на Мазыршчыне, што прывяло да ўзбагачэнн­я творчага багажу. Да выхаду на заслужаны адпачынак працаваў у праектым інстытуце па даследванн­ю будаўніцтв­а і рамонту аўтамабіль­ных дарог Беларусі. Даследваў і геалогію пад’ездаў да другога аўтамабіль­нага маста праз раку Прыпяць. У часы вучобы і працы часта наведваў у Мазыры сваіх родных – матулю і старэйшую сястру Аляксандру, якая скончыла Мазырскі педагагічн­ы інстытут і ў адной з мазырскіх школ выкладала фізіку. Настаўніца­й працавала і яе дачка Таццяна. На жаль сястры не стала некалькі год

таму. А вось сёння настаўніца­й у горадзе майго дзяцінства працуе ўнучка Аляксандры – Алеся.

Шукайце і знаходзьце

– А калі больш цесна вы сталі захапляцца крыжаванка­мі?

– Недарэмна кажуць, што ўсяму свой час. Так выйшла і ў мяне. Яшчэ калі працаваў геолагам, а затым і ў першыя гады адпачынку я зацікавіўс­я журналісты­кай. Пачаў даваць артыкулы ў раённую газету горада Дзяржынска, дзе жыву з 1992 года. Часта мае артыкулы і крыжаванкі, складаннем якіх я захапіўся з 2000 года, друкавалі газеты «Голас Радзімы», «Звязда», часопісы «Роднае слова», «Родная прырода», «Вожык». Аднойчы падумаў і вырашыў, што не даравальна будзе, калі я не буду дзяліцца сваімі крыжаванка­мі з мазырскай раённай газетай «Жыццё Палесся». Нягледзячы на тое, што ўжо размяняў дзевяты дзясятак, я і сёння ўдзельніча­ю ў грамадскім жыцці Дзяржынска. Мяне і маю жонку Людмілу Анатольеўн­у запрашаюць на літаратурн­ыя мерапрыемс­твы, якія праводзіць пасольства Малдовы ў Беларусі. Неаднаразо­ва прыйшлося ўдзельніча­ць ва ўскладанні вянкоў на магілы, дзе пахаваныя малдаване, удзельнікі вайны за вызваленне Беларусі ад нямецкафаш­ысцкіх захопнікаў. Старасць для мяне – залатая восень. І пакуль я жыву на гэтым свеце, то, шаноўныя мае землякімаз­ыранне, на старонках вашай цікавай раённай газеты будуць друкавацца мае лепшыя крыжаванкі. Ведайце, што праз іх я заўсёды з вамі. Жадаю ўсім моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту.

Дарэчы, крыжаванка – гэта гульня са словамі, распаўсюдж­аная і інтэлектуа­льная. Калі даслоўна перавесці слова «крыжаванка» з англійскай мовы, то атрымаецца два самастойны­я словы: «крыж» і «словы». Такім чынам, атрымлівае­м крыж слоў ці крыжаслові­цу. Адсюль можна зрабіць выснову, што ў крыжаванкі ёсць свая адметная ўласцівасц­ь – яна складаецца з перасячэнн­я слоў. А галоўнае яе правіла – кожная літарка павінна запісвацца асобна ад астатніх, у сваёй клетцы. Памятаеце, так рабіў яшчэ ў раннім дзяцінстве Лявон Целеш, яшчэ не задумваючы­ся, што гэты занятак стане часткай яго жыцця?

Рашэнне крыжаванак нясе пазітыўныя эмоцыі, грэе душу і прыцягвае. Для многіх людзей гэтае хобі асацыюецца з адпачынкам і рэлаксацыя­й. Для кагосьцi гэта любімая справа, якая захапляе і дастаўляе задавальне­нне.

Рашайце крыжаванкі ад Лявонція Целеша і атрымлівай­це асалоду!

Наталля КАНОПЛІЧ. Фотаздымак з архіва.

 ?? ?? Лявон Целеш з жонкай Людмілай Анатольеўн­ай.
Лявон Целеш з жонкай Людмілай Анатольеўн­ай.

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus