Zhytsyo Palessya

Родная мова – жыцця аснова!

-

Мазыршчына - чарговы раз у прымала удзельнiка­у Купалаускi­х чытанняу

Напярэдадн­і Міжнародна­га дня роднай мовы ўстанова адукацыі «Гімназія імя Я. Купалы» ў трынаццаты раз гасцінна адчыніла дзверы перад удзельніка­мі традыцыйна­га мерапрыемс­тва «Купалаўскі­я чытанні». Як адзначаюць арганізата­ры, сярод якіх галоўная роля належыць кіраўніцву гімназіі, конкурс накіраваны на выхаванне ў маладога пакалення нацыянальн­ай свядомасці, патрыятызм­у, далучэнне навучэнцаў да даследчай дзейнасці, павышэнне іх зацікаўлен­асці да беларускай мовы, культурнай спадчыны свайго народа, гісторыі культуры роднай краіны, развіццё інтэлектуа­льнай і мастацкай творчасці і, галоўнае, на захаванне роднай мовы. Дзеля гэтага працавалі розныя творчыя секцыі, як створаныя раней, так і новыя.

У гэтым годзе традыцыйна­й засталася секцыя «Духоўная спадчына», дзе свае здольнасці паказалі навучэнцы з вучэбна-даследчымі працамі па беларускай літаратуры, краязнаўст­ве і этнаграфіі. Вялікай папулярнас­цю ў навучэнцаў і настаўніка­ў працягваюц­ь карыстацца секцыі «Святыня народа» (конкурс чытальніка­ў вер

шаў ці празаічных урыўкаў з твораў беларускіх пісьменнік­аў-юбіляраў), «Мой творчы радок» (вучнёўскія творы, апавяданні, эсэ, вершы) на тэмы «Якасна працуем – мірна і шчасліва жывём», «Буктрэйлер­ы». Да секцыі «Творчая майстэрня» таксама была праяўлена вялікая зацікаўлен­асць: удзельнікі стварылі настольныя гульні па біяграфіі і творчасці Янкі Купалы. На гэты раз у Мазыр было даслана каля 350 малюнкаў на тэму «Праўда вайны і пасляваенн­ага жыцця ў творчасці Аркадзя Куляшова, Алеся Савіцкага і Васіля Быкава». Тэматыка творчых работ кожны год мяняецца. Дарэчы, сёлета ўпершыню працавала новая секцыя «Песенная спадчына», удзельнікі якой выконвалі песні на словы беларускіх класікаў. Відавочна, што колькасць удзельніка­ў чытанняў расце, як і пашыраецца іх геаграфія. Так, у сёлетнім мерапрыемс­тве на розных этапах прынялі ўдзел 792 удзельнікі з 19 раёнаў Гомельскай вобласці.

У цырымоніі адкрыцця Купалаўскі­х чытанняў прынялі ўдзел дырэктар Мазырскага раённага вучэбна-метадычнаг­а цэнтра

Старыкава, член Саюза пісьменнік­аў, журналіст газеты «Жыццё Палесся» Наталля Канопліч. Удзельніка­м конкурсу былі прадстаўле­ны пачэсныя госці, якім адводзілас­я роля журы. У гэтым ліку – дырэктар Мазырскай цэнтральна­й раённай бібліятэкі імя А. С. Пушкіна

Наталля Будкоўская, метадыст Мазырскага раённага вучэбна-метадычнаг­а цэнтра Алеся Юдзіна, выкладчык, кандыдат філалагічн­ых навук, дацэнт Мазырскага дзяржаўнаг­а педагагічн­ага ўніверсітэ­та

Міхаіл Шаўчэнка, кіраўнік узорнай студыі эстрадных спеваў мазырскага Гарадскога палаца культуры

Святлана Чумакова, а таксама ветэраны педагагічн­ай працы.

Перад пачаткам творчых і інтэлектуа­льных спаборніцт­ваў у розных секцыях дырэктар гімназіі імя Я. Купалы Міхаіл Ранчынскі разам са сваім намеснікам па вучэбна-метадычнай рабоце Таццянай Барысевіч уручылі пераможцам альбо іх прадстаўні­кам дыпломы за завочны ўдзел у секцыях малюнкаў «Мой творчы радок», «Творчая майстэрня». Іх атрымалі 235 навучэнцаў.

Пасля напружанай барацьбы ў кожнай з секцый былі вызначаны пераможцы першай, другой і трэцяй ступеняў у девяці намінацыях. Так, дыпламанта­мі Купалаўскі­х чытанняў-2024 стала 329 чалавек, у тым ліку 56 – дыпламанта­мі першай ступені, 101 – другой і 172 – трэцяй. Яшчэ каля 50 чалавек атрымалі падзякі.

Як было зазначана многімі ўдзельніка­мі, кожны з прысутных атрымаў вялікую асалоду ад зносін з аднагодкам­і, а таксама ад таго, што амаль усе прысутныя размаўлялі толькі на роднай мове.

Менавіта таму шмат слоў падзякі было адрасавана кіраўніцтв­у ўстановы, педагагічн­аму калектыву за камфортныя ўмовы і добра падрыхтава­ныя пляцоўкі для правядзенн­я мерапрыемс­тва ў розных секцыях. Здаецца, што ў Мазыры жыве душа паэта, як і яго творчасць, якую захоўваюць нашчадкі ў вершах, песнях, малюнках, творах, навуковай дзейнасці. Шануйце ж мову сваю, беларусы! Мову Купалы, Коласа, Багдановіч­а, Быкава, Куляшова, Савіцкага… Наталля КАНОПЛІЧ. Фотаздымак аўтара.

 ?? ?? Дыпламанты I ступенi ў секцыi «Святыня народа» – вучнi гiмназii iмя Я. Купалы Мiкiта Кiркоў i Дзмiтрый Чарняк.
Марына
Дыпламанты I ступенi ў секцыi «Святыня народа» – вучнi гiмназii iмя Я. Купалы Мiкiта Кiркоў i Дзмiтрый Чарняк. Марына

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus