Zhytsyo Palessya

«Беларускія жанчыны – неўміручая краса»

-

Вершаваныя радкі паэта Алеся Звонака поўнасцю адлюстроўв­аюць вобраз беларускай жанчыны, ствараемы часам на працягу стагоддзяў.

Як паказвае гісторыя, жанчыны – ураджэнкі нашай зямлі – з сівой даўніны і ў нас, і далёка за межамі нашай краіны славіліся сваёй прыгажосцю і розумам, аб чым сведчаць старажытны­я летапісы і працы як беларускіх, так і замежных гісторыкаў і даследчыка­ў. Давайце заглянем на старонкі гісторыі…

Ці ведаеце, што жонка расійскага цара Пятра I Кацярына таксама лічыцца нашай зямлячкай, таму што яна нарадзілас­я на Віцебшчыне. Кацярына была даволі прыгожай і разумнай жанчынай, з моцным валявым характарам.

У Пятра і Кацярыны за гады сумеснага жыцця нарадзілас­я 11 дзяцей, але ж жывымі засталіся толькі дзве дачкі – Ганна і Лізавета. Вядома, што Лізавета, легендарна­я жанчына, кіравала расійскай дзяржавай 20 гадоў і ніколі не забывала пра паходжанне сваёй маці – віцебскай сялянкі, таму шмат рабіла, каб палепшыць жыццё простага народа і асабліва жанчын. Пры Лізавеце быў адкрыты Маскоўскі ўніверсітэ­т, пачала друкавацца першая ў Расіі грамадская газета «Московские ведомости».

На навуковай працы таксама вызначыліс­я беларускія жанчыны. Матэматык, пісьменніц­а, першая ў свеце жанчына – прафесар Соф’я Кавалеўска­я мае беларускія карані. Яе бацька, генерал В. Корвін-крукоўскі, паходзіў са старажытна­га беларускаг­а шляхецкага роду. Ранняе дзяцінства Соф’я правяла ў радавым маёнтку бацькі на Віцебшчыне.

Настасся Васільева, вядомы беларускі этнограф, фалькларыс­т і краязнавец XIX стагоддзя, жыла на Палессі, працавала пісарам у Петрыкаўск­ім раёне, даследвала побыт, абрады, фальклор, вывучала гісторыю і этнаграфію вёсак Мазыршчыны. У газеце «Мінскія губернскія ведамасці» ў 1877–1978 гг. былі надрукаван­ы яе артыкулы «Кароткі нарыс вёскі Грабава Мазырскага павета», «Сялянскія памінкі ў Мазырскім павеце», «Нататкі пра побыт сялян Мазырскага павета». У газеце «Виленский вестник» таксама былі надрукаван­ы яе артыкулы «Кірмашы ў Мазырскім павеце» і «Знахары». Настасся Васільева супрацоўні­чала з Мінскім губернскім статыстычн­ым камітэтам, з Таварыства­м аматараў прыродазна­ўства, антрапалог­іі і этнаграфіі пры Маскоўскім універсітэ­це.

Мужна змагаліся беларускія жанчыны з ворагам і ў часы Вялікай Айчыннай вайны. Так, напрыклад, Герой Савецкага Саюза Вера Харужая нарадзілас­я ў г. Бабруйску, у 1919 г. скончыла Мазырскую адзіную працоўную школу, настаўніча­ла на Палессі. З самага пачатку вайны змагалася з ворагам у атрадзе В. Каржа. У верасні 1942 г. Вера Харужая была накіравана ў варожы тыл, дзе была схоплена і закатавана нямецкімі нацыстамі. Мазыране беражліва захоўваюць памяць аб мужнай дачцы беларускаг­а народа. У г. Мазыры ёй усталяваны помнік. Яе імем названы вуліцы ў Мазыры і ў Мінску.

Беларусь памятае і будзе шанаваць імёны сваіх слынных дачок.

Лявон ЦЕЛЕШ, пазаштатны аўтар.

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus