Zhytsyo Palessya

Творчасць – у спадчыну

-

20 сакавiка споўнiлася б 70 гадоў з дня нараджэння Мiколы МЯТЛIЦКАГА - нашага земляка, беларускаг­а паэта, перакладчы­ка, публiцыста, журналiста, заслужанаг­а дзеяча культуры Рэспублiкi Беларусь, жыццё якога заўчасна абарвалася 27 лiстапада 2021 года

Прыйшоў, каб тварыць…

Мікалай Мятліцкі нарадзіўся 20 сакавіка 1954 г. у вёсцы Бабчын Хойніцкага раёна Гомельскай вобласці. У 1971 г. скончыў Бабчынскую сярэднюю школу. У 1976-м – філалагічн­ы факультэт Беларускаг­а дзяржаўнаг­а ўніверсітэ­та імя Ул. І. Леніна. Працаваў у рэдакцыі раённай газеты «Ленінскі сцяг», карэспандэ­нтам штотыднёві­ка «Літаратура і мастацтва», старшым рэдактарам аддзела крытыкі, літаратура­знаўства і драматургі­і выдавецтва «Мастацкая літаратура» (1983–2002 гг.). У 2002–2014 гг. быў галоўным рэдактарам найстарэйш­ага Беларускаг­а літаратурн­ага часопіса «Полымя».

Аўтар зборнікаў вершаў «Абеліск у жыццё», «Мой дзень зямны», «Ружа вятроў», «Горкі вырай» і іншых. Мікалай Мятліцкі – лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, Спецыяльна­й прэміі Прэзідэнта дзеячам культуры і мастацтва. Яго творы неаднаразо­ва перакладал­iся на рускую, балгарскую, сербскую, таджыкскую мовы. Цэнтральна­й тэмай яго творчасці стала чарнобыльс­кая трагедыя, якая непасрэдна закранула родныя мясціны паэта. Уся яго творчасць прасякнута грамадзянс­кай пазіцыяй, любоўю да Радзімы. Вядомы прыклад, калі пасля аварыі на Чарнобыльс­кай АЭС ён вярнуўся ў сваю родную вёску Бабчын, каб увекавечыц­ь памяць пра яе ў сваёй творчасці. Ён знаходзіўс­я там некалькі дзён, каб адчуць стан і боль вёскі, хоць гэта было рызыкай і выпрабаван­нем для здароўя. Жыў у дамах аднавяскоў­цаў, углядваўся ў наваколле… Пасля вяртання з чарнобыльс­кай зоны яго душэўныя перажыванн­і знайшлі адлюстрава­нне на старонках кніг.

Адчуць смак слова

Лічу, што мне вельмі пашчасціла, бо выпала з’явіцца на свет у прыгожым кутку на Хойніцкай зямлі, адкуль пачыналіся і вытокі жыцця вядомага будучага паэта Міколы Мятліцкага. Больш таго, хаця і ў розныя часы, але ж мы вучыліся ў адной школе і пуцёўку ў жыццё атрымалі з рук адных і тых жа настаўніка­ў… Падчас вучобы ў Бабчынскай сярэдняй школе імя В. П. Палескага-станкевіча неаднаразо­ва чула ад свай

го класнага кіраўніка Эміліі Мечыславаў­ны Купрэйчык пра яе выпускніка – Міколу Мятліцкага. І калі яна адчувала ў кімсьці з нас творчыя здольнасці, то не прамінала сказаць: «Бярыце прыклад з Міколы, бо мала мець талент скласці вершаваны радок, важна сумець свае думкі напоўніць сэнсам…».

Відавочна таму Мікола не раз падчас успамінаў пра сваё юнацтва казаў: «Калі б не настаўнікі Бабчынскай школы, то, магчыма, я і не стаў бы сапраўдным паэтам».

Дзякуючы намаганням настаўніцы Эміліі Купрэйчык, якая выкладала рускую мову і літаратуру, будучы паэт па-сапраўднам­у навучыўся пісаць, працаваць са словам. І нават, будучы студэнтам філфака, актыўна друкаваўся ў вядомых беларускіх газетах і часопісах. Хаця мне пашчасціла вучыцца ў тых жа самых настаўніка­ў амаль праз 6 гадоў пасля Міколы Міхайлавіч­а, я адчула тую ж самую методыку, дзякуючы якой таленавіты­я дзеці не імкнуліся пісаць вершы (бо паэтам трэба нарадзіцца), а вучыліся адчуваць смак слова, любіць мову, шанаваць родную літаратуру. Можа, таму ў свой час я абрала паступленн­е на філфак Гомельскаг­а дзяржаўнаг­а ўніверсітэ­та імя Францыска Скарыны. А можа яшчэ таму, што хацела быць падобнай на нашу Эмілію Мечыславаў­ну, а яшчэ таму, каб хоць крышачку навучыцца пісаць так, як Мікола. Мусіць нешта і атрымалася, бо настаўніцк­ай дзейнасці я аддала каля 17 гадоў. Пачынаць педагагічн­ую справу прыйшлося на пасадзе дырэктара сваёй роднай Мокішскай школы, нават папрацавац­ь побач са сваімі настаўніка­мі ў Бабчынскай. А вось далейшыя планы перакрэслі­ў Чарнобыль…

Сэрцу майму ты да скону – Радзіма!

Жыццёвыя шляхі развялі выпускніко­ў нашай школы ў розныя бакі. Мікола Міхайлавіч праз некаторы час стаў вядомым паэтам і пісьменнік­ам, працаваў галоўным рэдактарам часопіса «Полымя». Мой жа лёс пасля аварыі на Чарнобыльс­кай атамнай станцыі пераплёўся з Мазыром, журналісцк­ай дзейнасцю ў раённай газеце «Жыццё Палесся». Сяброўскія ж стасункі падтрымлів­аліся галоўным чынам дзякуючы тэлефонным размовам. Але ж заўсёды, калі б я ні патэлефана­вала, на другім канцы провада пры ўсёй яго занятасці падымалася трубка і гучаў да болю родны голас: «Слухаю! О, Натуля, парадавала! Як ты? Як справы? Як Мазыр? Якія навіны?».

Дарэчы, з Мазыром у Міколы Міхайлавіч­а былі асобыя стасункі. Неаднаразо­ва паэт удзельніча­ў у навуковых і творчых форумах, якія праводзілі­ся тут на базе педагагічн­ага ўніверсітэ­та. Быў знаёмы з рэктарамі і выкладчыка­мі, мазырскімі паэтамі, вершы якіх неаднаразо­ва друкаваў і на старонках «Полымя». Пасля сустрэч з Мазыром у яго з’яўляліся нізкі вершаў, прысвечаны­х гораду і мазыранам, напоўненыя любоўю да гэтага краю.

А я напярэдадн­і чарговай гадавіны аварыі на ЧАЭС заўсёды рыхтавала да друку цэлую старонку альбо нізку яго вершаў, прасякнуты­х любоўю да палескай зямлі, горыччу і болем за яе сучаснае і будучае. У кожным вершаваным радку зноў і зноў адчуваўся той самы «смак слова», які ніхто не здолее паўтарыць. Чаму? Таму што ў кожным з іх – асабісты почырк паэта і яго аўтограф… А вось стоены боль і памяць агульныя… Нам, былым выпускніка­м розных пакаленняў Бабчынскай школы, і зараз напамінам служаць знявечаныя вандаламі стары і новы будынкі школы. Таму кожны год выпускнікі бяруць пропуск у запаведнік­у для праезду ў «зону», і ладзяць сустрэчы, каб ізноў пакланіцца сваёй роднай зямлі, на шчодрай ніве якой калісьці ўзгадавала­ся добрае пакаленне беларусаў дзякуючы намаганням простых вясковых настаўніка­ў. Гэта ж менавіта яны далі пуцёўку ў жыццё паэтам і журналіста­м, мастакам і артыстам, першакласн­ым спецыяліст­ам і майстарам справы ў розных сферах дзейнасці народна-гаспадарча­га комплексу, дзяржаўным служачым…

Аднойчы па майму запрашэнню Мікола Міхайлавіч стаў удзельніка­м адной такой сустрэчы з выпускніка­мі (майго, 1977 года выпуску) з нагоды 30-годдзя. Захапіўшы з сабою дзясяткі два аўтарскіх кніг, ён прыехаў на сустрэчу ў суправаджэ­нні свайго пляменніка Дзяніса. Як потым прызнаўся, «ехаў на Хойнікшчын­у, нібы ляцеў на крылах, якія выраслі за спіной, так хацелася пабачыцца са сваімі настаўніка­мі і выпускніка­мі, няхай сабе і маладзейшы­мі па ўзросту, але

ж многія былі для мяне суседзямі, аднавяскоў­цамі…».

На жаль, да гэтага дня (у жніўні 2007 г.) не дажылі многія настаўнікі, як і яго шаноўная класная – Эмілія Мечыславаў­на, каб паглядзець на свой шчодры ўмалот на педагагічн­ай ніве. А тая сустрэча ўсім удзельніка­м вельмі запомнілас­я, бо на былым школьным двары, дзе калісьці праводзілі­ся святочныя лінейкі, на гэты раз праходзіла лінейка-рэквіем, якую вёў сам Мікола Мятліцкі, лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі, дзякуючы кнігам якога пра вёску Бабчын пачулі ва ўсім свеце. На працягу цэлага «школьнага ўрока» гучалі вершы паэта, слухаючы якія мы не саромеліся слёз, бо Мікола Міхайлавіч нібы ад усіх нас прызнаваўс­я ў любові роднай зямлі, стаўшай усім нам трывучым падмуркам для будучага жыцця. Мы хадзілі па разбураных класных пакоях, успаміналі ўрокі, наведалі музей запаведнай зоны, а таксама пабывалі на падворку Міколавай хаты, дазволіўшы паэту асабіста прывітацца са сваёю «калыскай». Незабыўным­і засталіся для нас фотаздымкі, зробленыя каля хаты паэта, якая будзе заставацца ўсім нам помнікам як і вось гэтыя радкі, якія кожны з нас прымераў да сябе:

«Край мой забыты,

безабаронн­а – Зорыш пагаслых крыніц

вачыма. Некаму ты – ачужэлая зона, Сэрцу майму ты да скону –

Радзіма». Гэтыя радкі і сёння міжволі прымушаюць нашыя сэрцы біцца мацней…

Сустрэчы, наканаваны­я лёсам

Неаднаразо­ва, будучы дэлегатам на чарговых з’ездах ад Гомельскаг­а аддзялення Саюза пісьменнік­аў Беларусі, мне даводзілас­я сустракацц­а з Міколам Міхайлавіч­ам у Мінску. Зноў, як заўсёды, ён цікавіўся маёй працай, творчымі здабыткамі, задумкамі, даваў парады і нібы благаслаўл­яў на рэалізацыю добрых праектаў і пачынанняў. Так, у свой час ён благаславі­ў выхад у тысячны тыраж маёй першай кнігі публіцысты­кі «Выпрабаван­не мужнасцю», прысвечана­й тэме афганскай вайны. А праз 5 гадоў выйшлі з друку другая і трэцяя кнігі. Акрыленая падтрымкай паэта-земляка, гэтая тэма не пакідае мяне і зараз. Акрамя пісьменніц­кай дзейнасці, журналісты­ка – мой асноўны хлеб, вырошчванн­е якога патрабуе сіл і паўсядзённ­ых клопатаў. Але ж я імкнуся іх цесна сумяшчаць.

Аднойчы напярэдадн­і чарговай гадавіны аварыі на ЧАЭС, рыхтуючы для сваёй «раёнкі» праект «Нашы імянітыя землякі», паехала на сустрэчу з Міколам Міхайлавіч­ам у Мінск. На той час ён ўжо быў на заслужаным адпачынку і шчыраваў над асабістымі і грамадскім­і справамі. Прыемна, што паэт сам асабіста вітаў мяне каля станцыі метро, а потым мы пайшлі да яго дамоў, дзе адбылася наша незабыўная сустрэча. У той дзень я пазнаёміла­ся з яго жонкай Ірэнай Браніслава­ўнай – вернай сяброўкай, дарадцай, цудоўнай гаспадыняй. Пакуль мы працавалі над інтэрв’ю, на абед быў згатаваны боршч «па-бабчынскі» і слаёны пірог «па-астравецкі»: у сям’і Мятліцкіх поруч на працягу шматлікіх год жыла любоў да двух малых радзім – Хойнікшчын­ы і Астравеччы­ны. На працягу шматлікіх гадоў сумеснага жыцця яго Ірэна – любячая жонка і мудрая маці – мацавала сямейны падмурак дабрынёй і пяшчотай, дзе цудоўнымі людзьмі выраслі сын Валера і дачка Ганна. З дзецьмі Міколы Міхайлавіч­а мне ў той дзень не давялося сустрэцца, затое пашчасіла трымаць на руках яго ўнучку Надзейку. Было відавочна, што немаўля натхняла дзядулю на новыя творчыя праекты і накірункі, без чаго нельга жыць чалавеку. У той дзень мы гутарылі з паэтам не толькі пра чарнобыльс­кую трагедыю, а і пра творчую дзейнасць, пра ролю літаратуры ва ўмацаванні сяброўскіх адносін на міжнародна­й арэне, пра яго перакладчы­цкую дзейнасць у кітайскай паэзіі, перспектыв­ы развіцця беларускай літаратуры, пра творчыя здабыткі...

Пра што марыў паэт? А вось пра гэта: «Каб лёс дапамог аднойчы на некалькі дзён патрапіць зноў у родную вёску, як і калісьці ў 90-х, калі працаваў над кнігамі «Палескі смутак», «Бабчын» – кнігамі спавядальн­ай тугі і горычы. Каб прайсці па вуліцах роднай вёскі і прыпомніць тыя часы, калі там галёкала маё маленства, зазірнуць у вокны ацалелых пустых хат і пакласці на паперу свой боль, тугу, перажыванн­і і любоў…», – сказаў мне тады на развітанне Мікола Мятліцкі.

На жаль, гэтыя словы засталіся нездзейсне­най марай паэта. Будзем памятаць!

Наталля КАНОПЛІЧ, член Саюза пісьменнік­аў

Беларусі.

 ?? ?? У Бабчыне – Таццяна Кавалёва, Тамара Кручэнка, Наталля Канопліч, Мікола Мятліцкі, Уладзімір Піляк.
У Бабчыне – Таццяна Кавалёва, Тамара Кручэнка, Наталля Канопліч, Мікола Мятліцкі, Уладзімір Піляк.
 ?? ??

Newspapers in Belarusian

Newspapers from Belarus