Nash Chas : 2019-01-09

Первая Страница : 5 : 5

Первая Страница

5 10 студзеня 2019 г. volkovysknews.by Юбилеи ■ па матэрыялах БелТА, інтэрнэт-сайтаў і газет «Звязда», «СБ», «Народная газета», «Сельская газета», «Аргументы и факты», «Гродзенкая праўда», «Комсомольская правда» МіНіСтэРСтВА НАцыЯНАЛЬНы ПАСЛУг ўНУтРАНыХ СПРАў і цэНтР эЛЕКтРОННыХ ▬ рэалізавалі магчымасць электроннай рэгістрацыі іншаземцаў і асобаў без грамадзянства, часова прыбываючых у нашу краіну. Цяпер такая катэгорыя іншаземцаў можа зарэгістравацца анлайн, не звяртаючыся асабіста ў органы унутраных спраў. АДЗіНУю РэСПУБЛіКАНСКУю БАЗУ ДАДЗЕНыХ ▬ плануе стварыць Міністэрства жыллёвакамунальнай гаспадаркі Беларусі. У ёй будзе змешчана ўся інфармацыя па ЖКГ на адной платформе. Інфарматызацыя пранікла ў сферу жыллёва-камунальнай гаспадаркі раней. Ужо дзейнічае аўтаматызаваная сістэма “Разлік-ЖКП”, дыстанцыйная перадача дадзеных з прыбораў уліку, сістэма “Разумны дом”. Але ўсё гэта толькі пачатак прымянення інфармацыйных тэхналогій у галіне. Цяпер у міністэрства — новыя планы. ў Беларусі нарадзілася 145 дзяцей. З іх у Мінску — 36. Першая ў гэтым годзе беларуска з’явілася на свет у Баранавічах у 00.15. У Мінску першае малое — хлопчык вагой 3 990 грамаў — 1 студзеня ў 1.00. У ПЕРшыЯ СУтКі НОВАгА гОДА ▬ НА гРОДЗЕНшчыНЕ ў першы навагодні дзень нарадзілася 6 хлопчыкаў і 5 дзяўчынак. Яны з’явіліся на свет у Гродне, Ваўкавыску, Слоніме, Смаргоні, Астраўцы, Лідзе. У абласным цэнтры, дарэчы, нарадзілася пяцёра дзяцей. навагодняя ёлка, якая ўстаноўлена каля мінскага Палаца спорту, увайшла ў спіс лепшых у Еўропе. Яна прадстаўляе сабой піраміду з кольцаў рознага дыяметру, упрыгожаную срабрыстым дожджыкам і гірляндамі. Акрамя беларускай ёлкі ў спіс лепшых увайшлі навагоднія прыгажуні з Лондана, Афін, Берліна, Парыжа, Осла і іншых еўрапейскіх гарадоў. ▬ ПА ВЕРСіі Turonews ▬ УЛАДы ПОЛЬшчы ПАйшЛі НА ўСтУПКі ▬ перад патрабаваннямі Еўрапейскага союза: прэзідэнт падпісаў папраўку да Закона аб Вярхоўным судзе, згодна з якой вярнулі на пасады вярхоўных суддзяў, раней адпраўленых на пенсію. У сёлетнім кастрычніку Анджэй Дуда назначыў 27 новых суддзяў наперакор рашэнню Канстытуцыйнага суда. Былыя Вярхоўныя суддзі, якія дасягнулі 65 гадоў, былі адпраўлены на пенсію. каля вёскі Стрыеўка двойчы збілі аўтамабілямі самца зубра, узрост якога складаў 18—20 гадоў. Ён з’явіўся перад аўтамабілем “Форд” на праезжай частцы дарогі, дзе маюцца папярэджвальныя знакі “Дзікія жывёлы”. Пасля наезду лясны жыхар устаў і паспрабаваў зысці, але яго насціг “Опель”. У выніку ДТЗ моцна пацярпелі абедзве машыны. Цяпер праводзіцца следства па гэтым факце. дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва сфарміраваны з перавышэннем даходаў над расходамі. Асноўную частку расходаў фонду, а гэта 77,5% або 11,5 млрд рублёў, мяркуецца накіраваць на фінансаванне пенсійнага забеспячэння. Пастаўлена задача ў 2019 годзе выйсці на суадносіны сярэднемесячнага памеру пенсіі да сярэдняй зарплаты (у верасні гэта было 999,7 рубля) на ўзроўні 40%. Таму сярэднегадавы тэмп росту пенсій па ўзросце складзе больш за 14%. Прадугледжана павышэнне працоўных пенсій не радзей аднаго разу ў год. НА ДАРОЗЕ гРОДНА—АЗёРы ▬ ПРАЕКт БюДжэтУ ▬ РАСіЯНЕ ВыЗНАчыЛі тОП-5 важнейшых палітыкаў 2018 года. Рэйтынг узначаліў Уладзімір Пуцін, прозвішча якога назвалі 29% рэспандэнтаў. Другое месца заняў міністр замежных спраў Сяргей Лаўроў, якому аддалі перавагу сем працэнтаў удзельнікаў апытання. Замкнуў тройку лідараў Уладзімір Жырыноўскі з чатырма працэнтамі. У ТОП-5 палітыкаў 2018 года таксама ўвайшлі кіраўнік Міністэрства абароны РФ Сяргей Шайгу (тры працэнты) і дырэктар саўгаса імя Леніна Павел Грудзінін (два працэнты). Пры гэтым 17% рэспандэнтаў прызналіся, што не бачаць у Расіі годных палітыкаў, а 34% не змаглі даць адказ. ад прыродных і тэхнагенных катастрофаў у 2018 годзе склалі 155 млрд долараў. Самымі разбуральным аказаліся тайфуны ў Японіі і пажары ў Каліфорніі. Па дадзеных даследчыкаў, у выніку катаклізмаў загінулі 11 тыс. чалавек. ▬ АгУЛЬНыЯ эКАНАМічНыЯ СтРАты ▬ РэйтыНг ЛЕПшыХ ЕўРАПЕйСКіХ гАРАДОў ▬ для турыстаў у 2018 годзе, які апублікаваны European Best Destinations, узначаліў польскі горад Вроцлаў. Рэйтынг складзены па выніках галасавання, у якім прыняло ўдзел 320 793 інтэрнэт-карыстальнікі. На другім месцы з нязначным адрывам апынуўся іспанскі горад Більбао, які славіцца старыннай архітэктурай і шыкоўнай кухняй. На трэцім — старынны французскі горад Кольмар. Падрыхтавала Надзея ЗіНіНА.

© PressReader. All rights reserved.