Ostrovetskaja Pravda : 2019-01-16

Тема Недели : 6 : 6

Тема Недели

6 №4, 16 студзеня 2019 г. Зімовыя забавы Ці падабаецца школьнікам і дарослым праводзіць час на свежым паветры? Ці ёсць для гэтага магчымасці ў вёсцы і ці варта дарослым непакоіцца пра бяспеку дзяцей? Аб гэтым мы пацікавіліся ў вучняў і настаўнікаў Варнянскага НПК. Зіма расшчодрылася на снег і мароз. Такія прыродныя падарункі спяшаюцца прыняць школьнікі – і падчас урокаў фізічнай культуры і ў вольны час выпраўляюцца на каткі і лыжню. Ліза Мажэйка, вучаніца 4 класа: усё неабходнае: спартыўны інвентар, пляцоўкі, каток, хаця ад дадатковых лыжаў і канькоў мы не адмовіліся б. А дзяжурныя настаўнікі сочаць за тым, каб зімовы адпачынак прайшоў без траўм. – Мы не маглі дачакацца, калі прыйдзе зіма, каб можна было пакатацца на санках ці лыжах. І цяпер не толькі ўрокі фізкультуры праводзім на вуліцы, але і ў суботу прыходзім у школу, каб пабавіцца. З намі заўсёды настаўнікі, якія расказваюць, як трэба катацца на лыжах, што можна і чаго не варта рабіць. Каб паглядзець, як вясковыя дзеці праводзяць час, мы адправіліся ў Варняны. Каміла Дзенюш, вучаніца 4 класа: – Дзеці не маглі дачакацца зімы, каб у іх праводзілі ўрокі фізкультуры на свежым паветры, – расказвае выконваючая абавязкі намесніка дырэктара па выхаваўчай рабоце Варнянскага НПК Анастасія Андрэеўна Пятроўская. Як толькі тэмпература апусцілася ніжэй за нуль каля школы пачалі заліваць каток. – Пляцоўку мы падрыхтавалі яшчэ восенню. Як толькі ўдарылі марозы, пачалі яе заліваць, – расказвае настаўніца фізічнай культуры і здароўя Яніна Іванаўна Філіповіч. – Сёння лёд на пляцоўцы стаіць добры. У вольны час дзеці прыходзяць пакатацца на каньках пад пільным наглядам настаўнікаў. – Спачатку я навучылася катацца на роліках, а потым лёгка перайшла на канькі, – дзеліцца сямікласніца Вікторыя Мікліс. – Я ўвогуле люблю зіму і задаволена, што каля школы ёсць такі класны каток, дзе можна весела і з карысцю для здароўя правесці час. Са снежня ў школе ўрокі фізічнай культуры і здароўя праходзяць на двары – у школьнікаў пачалася лыжная падрыхтоўка. Большасць дзяцей добра стаяць на лыжах, цяпер асноўная задача – адпрацаваць тэхніку і хуткасць хады. – Як толькі выпаў снег, мы правялі школьныя спаборніцтвы «Снежны снайпер», выбралі пераможцаў – і рыхтавалі іх да раённых спаборніцтваў, – расказвае Яніна Іванаўна. Заняткам зімовымі відамі спорту спрыяе і матэрыяльная база школы. Некалькі гадоў назад бацькі вучняў пачатковых класаў зрабілі яе выхаванцам цудоўны падарунак: дваццаць камплектаў лыж для малышоў. Потым новыя лыжы атрымалі вучні сярэдніх і старэйшых класаў. …Дружным ланцужком школьнікі ідуць па лыжні, стараючыся абагнаць адзін аднаго, з’язджаюць з горкі і ставяць першыя ў жыцці рэкорды. Магчыма, хтосьці з іх некалі заявіць пра сябе ў раёне, вобласці ці ў рэспубліцы – і праславіць сваімі спартыўнымі дасягненнямі родную школу, якая дала старт у жыццё. – Мая старэйшая сястра Анжаліка студэнтка. У школе яна была добрай спартсменкай. Я заўсёды ганарылася яе перамогамі і цяпер стараюся быць на яе падобнай. У мінулым годзе я папрасіла, каб Дзед Мароз прынёс мне лыжы. Сорамна было б, каб я не навучылася на іх катацца. Цяпер стараюся быць лепшай у сваім класе па лыжах. Дзіяна Генадзьеўна Мілаш, настаўніца фізічнай культуры і здароўя: – Я сама з задавальненнем катаюся на лыжах і каньках і ўпэўнена, што да гэтага трэба далучаць дзяцей і дарослых. Трэба сказаць, што ў нашай школе для гэтага ёсць На лыжах дзеці катаюцца не толькі на ўроках, але і ў вольны час: з 16 да 18 гадзін у школе можна ўзяць спартыўны інвентар на пракат. Для школьнікаў і іх бацькоў гэтая паслуга бясплатная. Многія бяруць лыжы на ўсю сям’ю на выхадныя. Алена ЯРАШЭВіЧ, фота аўтара. [email protected]

© PressReader. All rights reserved.