Ostrovetskaja Pravda : 2019-01-16

Тема Недели : 7 : 7

Тема Недели

7 №4, 16 студзеня 2019 г. Яшчэ здалёк са стадыёна сярэдняй школы №2 даносяцца вясёлыя гоман і смех. Разам з настаўнікам фізічнай культуры Аляксандрам Вацлававічам Ляцкім дзеці рыхтуюцца да лыжных гонак. Агеньчыкі ў вачах, румянец на шчоках і віхор сняжынак з-пад лыж – што можа быць лепш заняткаў спортам на свежым паветры? Не застаецца незапатрабаваным і школьны каток. Хтосьці нясмела пераадольвае крок за крокам па лядовым люстэрку, а іншыя хутка наразаюць кругі. – Мы стараемся займацца спортам на працягу ўсяго навучальнага года, – зазначае намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Уладзімір Мікалаевіч Крывец. – Але зімой яны праходзяць асабліва захапляльна і відовішчна. Каб абышлося без непрыемнасцей, рэгулярна праводзім з вучнямі прафілактычныя размовы пра траўматызм і нагадваем пра асцярожнасць. Школьнікі з задавальненнем катаюцца на лыжах і каньках, а малодшыя класы актыўна ўдзельнічаюць ва ўсіх відах зімовых забаў. І сапраўды, пакуль старшакласнікі бегалі на лыжах і каталіся на каньках, непадалёк не менш насычана, з актыўнымі гульнямі, праходзіў урок фізкультуры для вучняў пачатковай школы. – Дзеці заўсёды з радасцю займаюцца на свежым паветры, – расказала настаўніца фізічнай культуры Кацярына Францаўна Шаблавінская. – Мы праводзім спартыўныя эстафеты, бегаем, гуляем, а ўжо на наступным занятку пойдзем на каток. Дзеці ў нас вельмі актыўныя, любяць спорт і з задавальненнем удзельнічаюць у зімніх забавах. Што ж, дарослым застаецца толькі браць прыклад з вучняў СШ №2: даставайце канькі і лыжы – і гайда на каткі ды трасы! Конкурсы Таіса СЯМЁНАВА. Фота з архіва ТЦСАН.  Дасылайце ў рэдакцыю цікавыя гісторыі, фота ці відэа з кароткай гісторыяй – і іх убачаць усе нашы чытачы. Марына МАЦКЕВіЧ, фота аўтара. [email protected]

© PressReader. All rights reserved.